
- •Максім Танк
- •1Танк, м. Новому поколению / м. Танк // Детская литература. 1972. № 9.С. 2.
- •Кнігі паэзіі
- •Кнігі для дзяцей
- •Узнагароды і званні
- •3 Абмытых бурамі эстрад,
- •(“Ёсць адна песня песняў»)
- •3 Хлеба, сабранага ў полі.
- •У кутку, на нарах, на старую кніжку цixi голас льецца I чупрыны бель; Сумна з маладзіцай над малой калыскай Усхліпывас песняй белая мяцель.
- •3 Любоўю I замілаваннем м. Танк апісвае беларускі край. Кожны яго твор пра прыроду — гэта хвалюючы гімн Радзіме, яе непаўторнаму хараству.
- •3 Хатай неба ў зорных пырсках
- •Рэфлексія
Кнігі паэзіі
«На этапах» Вільня, 1936
«На этапах» (1936, факсымільнае ў 1983, Менск),
«Журавінавы цвет» (1937),
«Пад мачтай» (1938),
«Выбраныя вершы» (1940),
«Вастрыце зброю» (вершы і паэмы, 1945),
«Праз вогненны небасхіл» (1945),
«Выбраныя вершы» (1947),
«Вершы» (1947, 1948),
«Каб ведалі» (1948),
«На камні, жалезе і золаце» (1951),
«Выбраныя творы» (1952, 1954),
«У дарозе» (1954),
«След бліскавіцы» (1957),
«Мой хлеб надзённы» (1962),
«Лірыка» (1963),
«Глыток вады» (1964),
«Вершы» (1967),
«Ключ жураўліны» (1972),
«Хай будзе святло» (1972),
«Дарога, закалыханая жытам» (1976),
«Вершы» (1979),
«Прайсці праз вернасць» (1979),
«Лірыка» (1982),
«За маім сталом» (1984),
«Лірыка» (1987),
«Дарога і хлеб» (1988),
«Збор калосся: Вершы 1983-1988» (1989),
«Паслухайце, вясна ідзе» (1990),
Кнігі для дзяцей
Кнігі вершаў:
«Галінка і верабей» (1946),
«Кніжка пра мядзведзя» (1947),
«Вершы» (1948),
«Урачыстае абяцанне» (1949),
«Сярод лясоў наднёманскіх» (1951, 1987),
Кнігі казак:
«Ехаў казачнік Бай» (1955, 1984),
«Конь і леў» (1955),
«Казкі. Легенды» (1960),
«Светлячок» (1970)
«Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні» (1979).
Зборнік гумару
«Селядцы з вершамі» (1966).
Паэма «Нарач» (1937).
Напісаў кнігу-дзёньнік «Лісткі календара» (1970).
Збор твораў у 2-х (1958), Збор твораў у 4-х (1966—1967), Збор твораў у 6 тамах(1978—1981).
Пераклады. На беларускую — асобныя творы Аляксандра Пушкіна, Уладзімера Маякоўскага, Паўло Тычыны, М. Рыльскага, А. Венцлавы, Я. Судрабкална, Адама Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Тувіма, У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага, Т. Ружэвіча, А. Германава і іншых.
Узнагароды і званні
Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за зборнік паэзіі «Каб ведалі», Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959) за зборнік «След бліскавіцы»,
Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1966) за зборнік «Мой хлеб надзённы»,
Народны паэт БССР (1968), Літаратурнай прэміі імя А.Фадзеева (1980) за кнігу «Прайсці праз вернасць».
Прэмія аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» (1971) за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі,
Герой Сацыялістычнай Працы (1974),
Ленінская прэмія (1978) за зборнік «Нарочанские сосны» (Масква, 1977),
Ганаровы грамадзянін горада Менска (1987).
Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыйнай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР.
У самым пачатку дарогі малады летуценнік, сялянскі хлопец з невялікай нарачанскай вёскі Пількаўшчына, Яўген Скурко (Максім Танк) выявіў зайздросную асаблівасць: ён настройваўся не толькі на засваенне фальклору і вопыту папярэднікаў, але і на мастацкі эксперымент, на новыя формы ў мастацтве. «Прабую вызваліцца са старых паэтычных канонаў, з палону пявучасці, традыцыйнай вобразнай сістэмы, хоць пакуль што ў мяне больш паражэнняў, як удач. Адчуванне крызісу архаічных форм яшчэ нічога не дае. Да новага цяжка знайсці ключы», — пісаў Максім Танк. 1 ён іх шукаў, вучыўся глядзець шматгранна, не з адной, а з некалькіх пазіцый. Крок за крокам набліжаўся да той ісціны, што жыццё — гэта сінтэз дабра і зла, праўды і маны, сілы і слабасці, руху наперад і супынку ў дарозе.
Пра такое шматколернае ўспрыманне рэчаіснасці і сваёй місіі сведчаць першыя кнігі паэта «На этапах», «Журавінавы цвет», «Пад мачтай» і ў значнай меры дзённікавыя запісы «Лісткі календара» (пачатыя яшчэ ў 1932 г., яны асобным выданнем выйшлі ў 1970 г.). 3 іх паўстае асоба інтэлектуальная, засяроджаная на сабе, адкрытая адначасова і болю, і радасці, чуйная да ўсіх змен, што адбываліся ў лёсе народа, бо жыць прыйшлося «на пераломе жалеза і песні».
«Пра ўсё гэта трэба пісаць.., — чытаем у яго «Лістках календара», — народ можа дараваць пісьменнікам многае, але не можа дараваць маўчання ў часы, калі вырашаецца яго лёс».
Я не магу вас песняй цешыць