
- •Максім Танк
- •1Танк, м. Новому поколению / м. Танк // Детская литература. 1972. № 9.С. 2.
- •Кнігі паэзіі
- •Кнігі для дзяцей
- •Узнагароды і званні
- •3 Абмытых бурамі эстрад,
- •(“Ёсць адна песня песняў»)
- •3 Хлеба, сабранага ў полі.
- •У кутку, на нарах, на старую кніжку цixi голас льецца I чупрыны бель; Сумна з маладзіцай над малой калыскай Усхліпывас песняй белая мяцель.
- •3 Любоўю I замілаваннем м. Танк апісвае беларускі край. Кожны яго твор пра прыроду — гэта хвалюючы гімн Радзіме, яе непаўторнаму хараству.
- •3 Хатай неба ў зорных пырсках
- •Рэфлексія
Максім Танк
(Яўген Іванавіч Скурко) (1912-1995)
А вам, мае дзеткі, з вачыма, як золак,
Аддам усе дзівы тых казак вясёлых.
Мэты − фарміраваць веды у студэнтаў пра жыццевы і творчы шлях М. Танка, звязаны з яго дзейнасцю працэс нацыянальнага адраджэння; паказаць значэнне грамадскай і літаратурнай дзейнасці М. Танка на развіццё дзіцячай літаратуры і бел. культуры ў цэлым; пазнаеміць з паэзіяй М. Танка для маленькага чытача, яго прыродаапісальнай лірыкай, багаццем іх вобразна-выяўленчых сродкаў, а таксама з казкамі яго для дзяцей, сувязь с фальклорам,
− ствараць ўмовы для паспяховага развіцця пазнаваўчых працэсаў(памяці, мысленчай дзейнасці, увагі, станоўчых эмоцый);
− садзейнічаць выхаванню маральных і валявых якасцей асобы (вытрымкі, дысцыплінаванасці, самастойнасці, цікаўнасці да пазнаваўчай дзейнасці, нацыянальнага самасазнання, агульнай і прафесійнай культуры). Абсталяванне: слоўнік тэрмінаў на дошцы.
Змест лекцыі:
1. Уступ (мэта – зацікавіць і накіраваць увагу аўдыторыі на успрыманне вучэбнага матэрыяла). Акрэсліваецца важнасць вывучэння дадзенай тэмы, ступень яе складанасці.
План
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Танка.
Тэматыка і праблематыка твораў М. Танка для дзяцей. Метафарычнасць, казачная асацыятыўнасць, нацыянальны каларыт паэзіі.
Сувязь з традыцыямі фальклору, апрацоўка народных сюжэтаў у вершаваных казках.
Літаратура
Мікуліч, Мікола Уладзіміравіч. Максім Танк : На скразняках стагоддзя. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1999. — 255 с.
Мікуліч, Мікалай Уладзіміравіч. Паэзія рэчаіснасці : У свеце Максiма Танка / Мiкола Мiкулiч;Уклад.Г.В.Ролiч. — Мн. : Маст. літ., 2001. — 126 с.
Рагойша, В. П. Паэтыка Максіма Танка / В. Рагойша ; [пад рэд. М. Р. Ларчанкі]. — Мінск : Выд-ва БДУ імя У. І. Леніна, 1968. — 227 с.
Беларуская дзіцячая літаратура. вучэб. дапам. для студ. фiлал. фак. i фак. педагогiкi i методыкi пач. навучання / пад рэд. М. Яфiмавай, М. Бареток. — Мінск: Вышэйшая школа, 1980 г.
Гiсторыя беларускай лiтаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. — Мінск, 1999—2002.
Гурэвiч, Э.С. Беларуская дзiцячая лiтаратура (1917-1967) / Э.С. Гурэвіч. — Мінск, 1970.
2. Асноўная частка (мэта − выкладанне зместу лекцыі ў строгай адпаведнасці з прапанаваным планам).
Талент сапраўднага паэта — заўсёды загадка, тым больш, шматгранны талент. Як вядома, загадка прыносіць эстэтычную асалоду тады, калі знаходзіцца адгадка. А як жа з паэзіяй Максіма Танка? У чым жа галоўны сакрэт яго творчасці? Дзе хаваецца залаты ключык, якім можна было б адамкнуць і пазнаць дзівосныя чары казак, калыханак, скорагаворак, лічылак, задачак, дзіцячых вершаў таленавітага мастака? Што з'яўляецца крыніцай яго натхнення? Сам паэт адказвае, што ён шукае «непаўторныя і фарбы і гукі» паўсюдна — «сярод людскіх клапот і спраў, сярод сузор'яў, дрэў і траў, там, дзе ніхто іх не шукаў», і. нарэшце, знаходзіць іх на блізкай і роднай пявучай зямлі беларускай, дзе «крыніцы звіняць, пераліўчата ззяюць азёры».
Максім Танк нарадзіўся ў цудоўным нарачанскім краі на Міншчыне 17 верасня ў вёсцы Пількаўшчына. Маляўнічая прырода Мядзельшчыны, цікавыя i духоўна багатыя людзi нарачанскай зямлі былі яго i музай, i крыніцай натхнення, што жывіла паэзію, давала разнастайны матэрыял для творчасці.