Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на зачет по ВОВ 2й семестр.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
523.78 Кб
Скачать

1. Актуальнасць вывучэння гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчынай войнаў і іх перыядызацыя.

Другая сусветная вайна была найбольш кровапралітнай і жорсткай з усіх вядомых узброеных канфліктаў. Падзеі на яе франтах былі цесна ўзаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены. Комплекснае вывучэнне разгортвання ваенных падзей, разуменне іх узаемаўплывовасці і ўздзеяння на лёс народаў Еўропы і на жыццядзейнасць народаў СССР, паказ трагедыі і выпрабаванняў, што выпалі на долю беларускага народа – важнейшая задача факультатыва.

Нягледзячы на вялікую колькасць даследаванняў, навуковае асэнсаванне падзей 1939 – 1945 гг. прадаўжаецца. У апошняе дзесяцігоддзе выяўлена вялікая колькасць, раней невядомых архіўных дакументаў, што прывяло да перагляду бясспрэчных, здавалася б, высноў. Нават праз 60 гадоў пасля гераічнай Перамогі многае застаецца яшчэ не да канца ясным. Да апошняга часу не знікаюць спрэчкі і навуковыя дыскусіі, асабліва наконт пачатковага перыяду вайны – найбольш складанага і яшчэ ў многім загадкавага. Узнікаюць пытанні: Якія прычыны прывялі да трагедыі 1941 г.? Якія урокі неабходна вынесці? Якія агульныя страты панёс Савецкі Саюз у вайне?

Наркамат абароны СССР у 1945 г. парушыў маральна-этычную традыцыю цывілізаваных народаў, якая патрабавала апублікавання паімённых спісаў загінушшых і трапіўшых у палон пасля заканчэння вайны. Пасля Першай сусветнай вайны такія зветкі былі апублікаваныя.

Афіцыйныя звесткі аб колькасці грамадзян Савецкага Саюза, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пастаянна мяняліся. У 50-х гг. прыводзілася лічба 7 млн. чалавек, у 60-х гг. была названа лічба 20 млн., у канцы 80-х гг. сказана аб 27 млн. Аднак у друку можна сустрэць і 40 млн., і нават 100 млн., якія проста не адпавядаюць здароваму сэнсу і прыводзяцца дзеля дасягнення пэўных палітычных мэт.

Дзеля справядлівасці адзначым, што ў асвятленні і ацэнках вайны прысутнічае падтасоўка і падгонка фактаў пад пэўныя ідэалагічна-палітычныя канструкцыі. Калі ў савецкай гістарыяграфіі акцэнт рабіўся на празмерным паказе кіруючай ролі КПСС, авангарднай ролі камуністаў у барацьбе супраць агрэсараў, гераізме і мужнасці народа, то ў апошні час, вайна ў многіх навуковых працах і падручніках асвятляецца ў негатыўных ацэнках, празмерным падкрэсліваннем промахаў, пралікаў і недахопаў палітычнага і ваеннага кіраўніцтва СССР. У шэрагу прац, тэлеперадачах і фільмах наогул адсутнічае гераічная барацьба савецкага народа, перабольшваецца ўклад саюзнікаў. Асабліва прыкра тое, што ўклад у Перамогу заходніх ваеначальнікаў празмерна ўзносіцца, а аб таленце і здольнасцях Г.К. Жукава, А.М. Васілеўскага, І.С. Конева, К.К. Ракасоўскага і іншых, прыроднай смекалцы, гераізме і мужнасці, гуманізме, духоўнай і фізічнай сіле салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, іх бязмернай стойкасці ў баях не гаворыцца. У апошнія гады кіраўніцтву Савецкага Саюза прыпісваецца адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны і шэраг іншых неабгрунтаваных домыслаў.

Абвінавачанне СССР ў падрыхтоўцы нападу на Германію неаднойчы гучалі з вуснаў Гітлера і бліжэйшага яго акружэння. У першыню аб гэтым было заяўлена германскім паслом ў СССР Шуленбургам, якую ён афіцыйна зрабіў савецкаму ураду, а таксама і ў мемарандуме, што быў уручаны савецкаму паслу у Берліне, адразу пасля пачатку германскай агрэсіі 22 чэрвеня 1941 г. Што тычыцца гістарыяграфіі, дык міф аб тым, што СССР рыхтаваў прывінтыўны ўдар, быў шырока распаўсюджаны адразу пасля вайны ва ўспамінах былых германскіх генералаў і афіцэраў і чыноўнікаў трэцяга рэйха, якія імкнуліся апраўдаць свой удзел у рэалізацыі экспансіўнай захопніцкай палітыкі.

У выданнях захадніх аўтараў дадзеная праблема прысутнічала пастаянна, то заціхала, то зноў распальвалася. Развал СССР, дэмакратычныя працэсы ў былых краінах сацыялістычнага блоку значна актывізавалі даследаванні ваеннай гісторыі. Ужо ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі з’явілася шэраг публікацый, у якіх рабілася навая спроба абвінаваціць кіраўніцтва СССР у развязванні вайны. Аднак, у шматлікіх працах расійскіх і заходніх навукоўцаў даказана безпадстаўнасць, ідэалагічны заказ і нават правакацыйны характар гэтай кампаніі. Неабходна падкрэсліць, што такія аднабаковыя падыходы з’яўляюцца не навуковымі, супярэчаць асноўным прынцыпам гістарызма. Акцэнт толькі на адмоўных, як і перабольшванне станоўчых, не дазваляе ўбачыць усёй шматмернай палітры разгортвання ваенна-палітычных працэсаў на рубяжы канца 30-х – першай палове 40-х гг. ХХ стагоддзя. Важнейшая задача гістарычнай навукі – праўдзіва асвятляць мінулае, асабліва найбольш складаных, пераломных старонак, у тым ліку ваеннага часу, у які вырашаўся лёс усяго сусветнага грамадства.

У гістарыяграфіі Другая сусветная вайна падзяляецца на пяць асноўных перыядаў:

Першы перыяд (1 верасня 1939 – 21 чэрвеня 1941 г.): пачатак Другой сусветнай вайны і захоп германскімі войскамі і іх сатэлітамі краін Заходняй Еўропы.

Другі перыяд (22 чэрвеня 1941 – 18 лістапада 1942 гг.): напад гітлераўскай Германіі на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа, пашырэнне маштабаў вайны, крах германскіх планаў “маланкавай вайны”.

Трэці перыяд (19 лістапада 1942 – 31 снежня 1943 гг.): карэнны пералом у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне, прыпыненне наступальнай стратэгіі фашысцкага блока і пераход стратэгічнай ініцыятывы да краін антыгітлераўскай кааліцыі.

Чацвёрты перыяд (1 студзеня 1944 – 9 мая 1945 гг.): разгром фашысцкага блока, выгнанне гітлераўскіх войск з тэрыторыі СССР, адкрыццё 2-га фронту, заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны, вызваленне ад германскай акупацыі краін Еўропы, капітуляцыя Германіі.

Пяты перыяд (9 мая – 2 верасня 1945 г.): разгром імперыялістычнай Японіі, вызваленне народаў Азіі ад японскіх акупантаў, заканчэнне Другой сусветнай вайны.

2. Узнікненне фашысцкіх рэжымаў у Еўропе. Ідэалогія і палітыка фашызма. + 3. Міжнародныя абставіны ў свеце ў 30-х гг. Фарміраванне фашысцкага блока.

У 30-я гады міжнародныя адносіны прайшлі складаны перыяд у сваім развіцці. У іх выдзяляецца некалькі этапаў ў цэнтры якіх знаходзілася Германія. Яе роля вызначалася найбольш уплывовым у Еўропе эканамічным і ваенна-палітычным патэнцыялам. Пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне краіны Антанты і ЗША аказаліся ў няроўным становішчы. За гады вайны ЗША ўмацавалі сваё становішча, развіваючы гандаль з абедзьвюмі ваяваўшымі групоўкамі, што дазволіла ёй з краіны-даўжніка ператварыцца ў краіну-крэдытора. Рост эканамічнай моцы дазволіў ЗША прэтэндаваць на сусветнае лідэрства.

Стабілізацыя ў галіне міжнародных адносін пачалася ў сувязі з заканчэннем так званага Рурскага крызісу 1923 г., які быў выкліканы ўвядзеннем Францыяй сваіх войск у гэты важнейшы прамысловы раён Германіі з мэтай прымусіць яе выплочваць рэпарацыі. Крызіс паказаў, што эканамічнае адраджэнне Германіі адпавядае інтарэсам пераможцаў, інакш немагчыма было атрымліваць кампенсацыю за страты, якія панеслі краіны Антанты ў Першай сусветнай вайне. Для вырашэння пытання аб рэпарацыях летам 1924 г. у Лондане адбылася канферэнцыя краін-пераможцаў. Яна зацвердзіла план камітэта спецыялістаў пад кіраўніцтвам амерыканскага банкіра Ч. Даўэса, які выходзіў з прапановай аб неабходнасці аказаць Германіі дапамогу ў аднаўленні эканомікі, каб яна змагла выплачваць рэпарацыі. Восенню 1925 г. у Лакарна (Швейцарыя) адбылася міжнародная канферэнцыя, на якой быў падпісаны так званы “Рэйнскі гарантыйны пакт”. Дагавор гарантаваў недатыкальнасць германа-французскай і германа-бельгійскай межаў, прычым, ніяк не гарантавалася граніца Германіі з Чэхаславакіяй і Польшчай. Францыя і Бельгія абавязваліся паважаць устаноўленную ў Версале заходнюю мяжу Германіі і дэмілітарызаваны (неваенны) характар Рэйнскай зоны.

Ужо на наступны год пасля падпісання пагадненняў у Лакарна Германія была прынята ў Лігу Нацый і атрымала, як і іншыя вялікія дзяржавы, пастаяннае месца ў яе Савеце. Такім чынам, лакарнскія пагадненні сталі важным дыпламатычным поспехам Германіі. Адначасова ў 1926 г. у Берліне быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні і нейтралітэце. СССР заручыўся падтрымкай Германіі ў тым, што апошняя не будзе ўдзельнічаць у прыняцці Лігай Нацый рашэнняў, якія будуць накіраваны супраць СССР.

У 1932 г. Германія дабілася канчатковай адмены рэпарацый, што выклікала незадавальненне ЗША, якой выплачвалі даўгі Вялікабрытанія і Францыя за ваенныя пастаўкі ў гады Першай сусветнай вайны. Тым не менш, Германіі ўдалася атрымаць прызнанне з боку заходніх дзяржаў на яе права ў галіне ўзбраенняў, аднак пры ўмове, што будзе створана сістэма калектыўнай бяспекі пры яе ўдзеле.

Пасля прыходу да ўлады ў 1933 г. нацыстаў, кіраўнік нацыянал-сацыялістычнай партыі А. Гітлер паставіў мэтай усімі магчымымі сродкамі дабівацца скасавання абмежаванняў, якія былі ўстаноўленны ў Версале, а таксама вяртання Германіі калоній, страчаных пасля Першай сусветнай вайны. Гэтыя дзеянні суправаджаліся адмовай Германіі ўдзельнічаць у стварэнні сістэмы калектыўнай бяспекі. Прадпрынятыя Германіяй крокі сведчылі аб адкрытай падрыхтоўцы гітлераўскага ўрада да новых тэрытарыяльных перадзелаў. Тым самым Германія ператваралася ў небяспечны ачаг ваеннай пагрозы ў Еўропе і ў свеце.

Прыход нацыстаў да ўлады стаў паваротным момантам не толькі ў палітычным жыцці Германіі, але і еўрапейскіх краін. Цэнтральная задача германскай эканамічнай палітыкі, на думку германскага фюрэра састаяла ў тым, каб уключыць усіх немцаў у вытворчы працэс і забяспечыць іх усім неабходным. Зразумела, што ўнутраныя рэсурсы Германіі не ў стане былі рэалізаваць такую праграму. У прынятым у 1936 г. мемарандуме была выкладзена праграма эканамічнай падрыхтоўкі да вайны, дзе прама гаварылася, што Германія адчувае «перенаселение и не может себя прокормить, опираясь лишь на свою территорию...»

Як бачна, нацысты паставілі сваёй мэтай пашырыць жыццёвую прастору для германцаў і дасягнуць сусветнага панавання. Для гэтага неабходна было на першым этапе забяспечыць эканамічную аўтаркію. Насельніцтву абяцалася вырашэнне праблемы беспрацоўя, сацыяльнай няроўнасці, значнага павышэння ўзроўню жыцця і ў карацейшы тэрмін дасягнення эканамічнай незалежнасці. З гэтай мэтай германскі фюрэр патрабаваў, каб ваенная прамысловасць выкарыстоўвала тыя рэчывы, якія ў выпадку вайны неабходна будзе прымяняць замест каштоўных металаў. Праграма была распрацавана з улікам прыродна сыравінных магчымасцей рэйха.

Такім чынам прынцыповыя палажэнні, выкладзеныя ў мемарандуме 1936 г. сведчылі аб тым, што імкненне Гітлера да стварэння аўтаркіі і развіцця ваенна-эканамічнай магутнасці Германіі, разглядалася ім як галоўная і састаўная частка ўнутранай палітыкі рэйха. Уся дзейнасць была накіравана на ўзмацненне германскага міжнароднага ўплыву і падрыхтоўкі да вайны за сусветнае панаванне.

Важна падкрэсліць, што ідэалагічным забеспячэннем палітыкі нацыянал-сацыялізма стала прапаганда шавінізма, стымуляцыя расавай выключнасці германскай нацыі, распальванне варожасці і нянавісці да іншых народаў. Нагадаем, што нацыстскія ідэі аказаліся не толькі папулярнымі, але ўспрымальнымі ў асяроддзі германскага грамадства. Нацыяналізм паразітаваў на біялагічных пачуццях людей: захаванні жыцця і прадаўжэння роду людзей, паляпшэння іх дабрабыту. Нацыстскаму кіраўніцтву і яго ідэалагічнаму апарату ўдалося ў кароткі тэрмін разбэсціць значную частку грамадства, стварыць у краіне шавіністычны ўгар, насадзіць ідэі расізма, жорсткасці, рэваншу за “версальскую ганьбу.” Найбольшую падтрымку ідэі нацыянал-сацыялізму знаходзілі ў дробных уласнікаў, беспрацоўных, а таксама ў часткі інтэлігенцыі, працоўных і моладзі.

Галоўным напрамкам дзейнасці нацысцкага кіраўніцтва на міжнароднай арэне было патрабаванне адмены абмежаванняў на ўзбраенне Германіі, якія прадугледжваліся ўмовамі Версальскага дагавору. Вялікабрытанія і Францыя выявілі гатоўнасць да ўступак у абмен на ўзаемныя гарантыі бяспекі. Яны лічылі, што такім чынам можна ўміратварыць гітлераўскі рэжым. Імкнучыся вырашыць супярэчнасці, якія ўзніклі паміж Англіяй і Францыяй, з аднаго боку, і Германіяй, Італіяй – з другога, накіраваць сваю дзейнасць на разгром камуністычнага руху і савецкага ўплыву. З гэтай нагоды 15 ліпеня 1933 г. прадстаўнікі чатырох дзяржаў падпісалі ў Рыме “Пакт чатырох”. Гэта па - сутнасці была свайго роду “рэпетыцыя” перад будучай мюнхенскай змовай. Праўда, глыбокія супярэчнасці, якія меліся паміж удзельнікамі пакта не дазволлілі яго ратыфікаваць.

Рознагалоссі паміж буйнейшымі краінамі сталі нарастаць. Ужо ў кастрычніку 1933 г. Германія дэманстратыўна выйшла з Лігі Нацый і Жанеўскай канферэнцыі па разбраенню. Германская дыпламатыя імкнулася забяспечыць прыкрыццё агрэсіўнай палітыкі, разгарнуўшы наступальную дзейнасць. Ужо ў пачатку 1934 г. Паміж Германіяй і Польшчай падпісваецца пакт аб ненападзенні, у якім падкрэслівалася, што германскі бок не мае агрэсіўных намераў да Польшчы. Аднак, неўзабаве Гітлер заявіў у коле бліжэйшага акружэння, што “ўсе нашы дамоўленасці з Польшчай маюць толькі часовае значэнне.”

Значнай падзеяй умацавання палітычнага рэжыму Гітлера ў міжнародным і ўнутрыпалітычным жыцці з’явілася грамадскае апытанне ў Саарскай вобласці, якая 15 гадоў знаходзілася пад кіраваннем Лігі Нацый. На пытанне “Ці хочуць жыхары вярнуцца ў склад Германіі, альбо пажадаюць быць часткай Францыі?” быў атрыманы ашаламляльны вынік. Каля 90,9% удзельнікаў выказаліся 13 студзеня 1935 г. за ўз’яднанне з Германіяй. Плебісцыт прывёў да таго, што 1 сакавіка 1935 г. Саар адыйшоў да Германіі, якая выплаціла кампенсацыю Францыі за вугальныя шахты.

У 1935 г. правячыя колы Германіі аб’явілі аб аднаўленні ў краіне ўсеагульнай вайсковай павіннасці. Германія прыступіла да стварэння моцнай арміі і авіяцыі. 21 мая 1935 г. фюрэр перамяноўвае рэйхсвер у вермахт, назначыўшы сябе вярхоўным галоўнакамандуючым узброеннымі сіламі. Прычым, захад не праяўляў настойлівасці выканання Версальскіх дамоўленасцей. Наадварот, летам 1935 г. было заключана англа-германскае марское пагадненне, якое адкрыла шлях для германскага кіраўніцтва да павялічэння танажу ваенна-марскога флоту і будаўніцтва падводных лодак.Ужо да канца 1935 г. Германія сфарміравала 31 баяздольную дывізію. У кароткі тэрмін, пры фінансавай падтрымцы заходняга капіталу, было пабудавана 300 новых ваенных заводаў, рэканструявана і мадэрнізіравана авіяцыйная промысловасць. У 1938 г. у Германіі мелася 30 самалётабудаўнічых, 15 авіаматорных і 110 дапаможных авіацыйных заводаў. Калі да 1932 г. у Германіі не было ні воднага ваеннага самалёта, то ўжо ў 1934 г. іх было пабудована 840, у 1936 г. – 2 530, у 1938г. – 3 350, а ў 1939 г. ужо мелася 4 733 самалёты навейшых мадыфікацый. (графік) Ваенная вытворчасць Германіі з 1934 г. па 1940 г. вырасла ў 22 разы, што з’явілася важкай падставай узмацнення ваенна-палітычнай агрэсіўнасці нацысцкага кіраўніцтва, асабліва пры прыняцці важных міжнародных рашэнняў. Значную ролю ў аднаўленні ваеннага патэнцыялу Германіі адыграў замежны капітал. З 1924 — 1930 гг. Германія атрымала столькі ж займаў, колькі ЗША за 40 гадоў да Першай сусветнай вайны. Да сярэдзіны 30 – х гадоў ХХ ст. у германскую прамысловасць было ўкладзена 27 млрд. марак замежнага капіталу, 70% якога належыла амерыканскім фірмам.

Германскае кіраўніцтва імкнулася ўмацаваць ваенна-палітычнае супрацоўніцтва з найбольш экстрэмісцкімі рэжымамі і стварыць блок ваенна-палітычнай падтрымкі для паспяховай рэалізацыі сваіх агрэсіўных намераў. Так, 24 кастрычніка 1936 г. падпісваецца пакт аб утварэнні “асі Берлін – Рым”, згодна якому Германія прызнала анэксію Абісініі, і абедзве дзяржавы абяцалі праводзіць агульную лінію ў адносінах вайны ў Іспаніі. У лістападзе 1936 г. Германія і Японія заключылі так званы “Антыкамінтэрнаўскі пакт.”. Ужо у верасні 1940 г. Германія, Італія і Японія заключылі ў Берліне ваенна-палітычны і эканамічны саюз - “Траісты пакт” (“вось Берлін – Рым – Токіа”). У далейшым Антыкамінтэрнаўскі блок значна пашырыўся. Да пачатку 1939 г. да яго далучыліся Венгрыя і Іспанія, а ў лістападзе 1941 г. – Балгарыя, Фінляндыя, Румынія Сіам, Манчжоў-Го і кіраўніцтва Кітая на чале з Ван Цзінвэем, а таксама акупіраваныя гітлераўскімі войскамі Данія, Славакія і Харватыя.

Акрамя акрэсленных у дагаворы мер барацьбы супраць уплыву Камінтэрна ў сакрэтным дадатку да яго прадугледжвалася абавязацельства бакоў не аказваць дапамогу СССР, калі ён будзе ў стане вайны з адным з яго ўдзельнікаў. Фармальна, з’яўляючыся ідэалагічным пагадненнем, Антыкамінтэрнаўскі пакт закладваў асновы ваенна-палітычнага саюзу паміж трыма агрэсарамі, што прывяло да падзелу сфер ўплыву ў Еўропе і Азіі.

Асабліва агрэсіўныя дзеянні праяўляла германскае кіраўніцтва. Як ужо адзначалася планы пашырэння “жыццёвай прасторы” для арыйскай расы германскі фюрэр распачаў рэалізоўваць з уз’яднання абласцей, якія былі населены ў большасці немцамі. У 1936 г. ён выступіў у рэйхстагу з дэмагагічна-прапагандысцкай прамовай: «Кровь, пролитая на европейском континенте за последние 300 лет, никак не соответствует национальным результатам событий. В конечном счете Франция осталась Францией, Германия — Германией, Польша — Польшей, а Италия — Италией. Все, чего удалось добиться династическому эгоизму, политическим страстям и патриотической слепоте в отношении якобы далеко идущих политических изменений с помощью рек пролитой крови, все это в отношении национального чувства лишь слегка коснулось кожи народов... Главный результат любой войны — это уничтожение цвета нации... Германия нуждается в мире и желает мира».

Важным крокам далейшай мілітарызацыі і ўмацавання ўплыву нацыстаў ва ўнутранай і знешняй палітыцы з’явіўся ўвод 7 сакавіка 1936 г. германскіх войск у Рэйнскую дэмілітарызаваную вобласць. Рашэнне было станоўча ўспрынята большасцю насельніцтва Германіі, як факт аднаўлення яе тэрытарыяльнага сувернітэта. Гітлер ішоў на рызыку, разумеючы, што гэты крок, які пагражаў бяспецы Францыі, можа вызваць узброенае супраціўленне, тым больш, што суадносіны сіл былі не на карысць Германіі (яна мела 36 дывізій, а Францыя і Чэхаславакія – 55). Аднак французкі ўрад бяздзейнічаў.

Беспакаранасць агрэсіі натхняла нацыстаў да новых акцый. Калі ў ліпені 1936 г. у Іспаніі пачаўся ваенна-фашысцкі мяцеж супраць рэспубліканскай улады, Германія і Італія арганізавалі ў падтрымку мяцежнікаў ўзброенную інтэрвенцыю. Утвораны ў Парыжы Міжнародны камітэт салідарнасці з Іспаніяй сабраў 800 млн. франкаў у фонд падтрымкі Народнага фронту. Звыш 35 тыс. чалавек з 54 краін свету змагаліся ў 7 інтэрбрыгадах, з іх каля 7 тыс. загінула ў баях. Савецкі Саюз пастаўляў у Іспанію зброю, танкі, знішчальнікі, гаруча-змазачныя матэрыялы, медыкаменты, харчаванне. Звыш 3 тыс. савецкіх дабравольцаў, у тым ліку і беларусы, змагалася за рэспубліку Народнага фронту, з іх каля 200 чалавек загінула, у тым ліку 2 танкісты беларусы П.Е. Купрыянаў і М.А. Сяліцкі, якім было пасмяротна прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза.

Англія і Францыя прытрымліваліся “палітыкі неўмяшання” ў справы Іспаніі. “Пагадненне аб неўмяшанні” падпісалі 27 еўрапейскіх краін, якое забараняла ўвоз зброі, ваенных матэрыялаў і тэхнікі ў Іспанію. Аднак Германія, якая таксама далучылася да “Пагаднення”, працягвала аказваць значную дапамогу франкістам. Агрэсары выкарыстоўвалі іспанскую тэрыторыю ў якасці выпрабавальнага палігона для сваёй авіяцыі і танкаў, набыцця вайскоўцамі баявога вопыту і майстэрства, ўдасканалення ваеннай стратэгіі.

З 1936 г. па 1939 г. на баку франкістаў ваявала каля 150 тыс. ваеннаслужачых з Італіі, 50 тыс. з Германіі, 20 тыс. партугальцаў і каля 100 тыс. мараканцаў. Бяздзейнічала Ліга Нацый, якая выказала толькі “хваляванне наконт падзей у Іспаніі”. Перад ударамі пераўзыходзячых сіл, у сакавіку 1939 г. рэспубліка пала, устанавілася дыктатура генерала Ф. Франка. Урады Вялікабрытанія і Францыя афіцыйна прызналі дыктатарскі рэжым.

Палітыка “уміратварэння” англійскага і французкага ўрадаў дазволілі Германіі свабодна дзейнічаць у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Новым актам агрэсіі з’явіўся аншлюс Аўстрыі. Перад тым як здзейсніць гэты крок, Гітлер заручыўся падтрымкай брытанскага ўрада, на чале якога стаяў прыхільнік палітыкі “уміратварэння” Германіі Н. Чэмберлен. Пад лозунгам аб’яднання зямель, населеных немцамі, 11 сакавіка 1938 г. 200 - тысячнае германскае войска, без супраціўлення захапіла Аўстрыю, а 13 сакавіка было аб’яўлена аб яе “уз’яднанні” з Германіяй.

Агрэсіўную знешнюю палітыку ў 1935 – 1939 гг. праводзіла фашысцкая Італія, якая ўзяла курс на стварэнне каланіяльнай імперыі ў Афрыцы і ў басейне Міжземнага мора. Добраўзброенная італьянская армія ўторглася ў кастрычніку 1935 г. у Абісінію (Эфіопія). У маі 1936 г. агрэсары захапілі сталіцу краіны – Аддзіс-Абебу, Абісінія была аб’яўлена калоніяй Італіі. У красавіку 1939 г. італьянскія фашысты ўторгліся ў Албанію

Узброенная агрэсія супраць Абісініі стала магчымай у выніку бяздзеяння з боку заходніх дзяржаў. Французкі ўрад, напрыклад, уступіў у прамую здзелку з Італіяй. За адмову ад агрэсіўных яе дзеянняў у Экватарыяльнай Афрыцы, дзе пераважаў уплыў Францыі, Б. Мусаліні атрымаў свабоду дзеянняў у Абісініі. Пад уздзеяннем міжнароднай грамадскасці Ліга Нацый была вымушана аб’явіць Італію агрэсарам і ўнесці некаторыя абмежаванні ў гандлі з ёй. Але гэтыя меры не змянілі становішча, так як Італія змагла павялічыць гандаль з краінамі, якія не ўдзельнічалі ў санкцыях, напрыклад, з ЗША. У абарону народа Абісініі выступіў толькі Савецкі Саюз. Урад СССР дабіваўся прымянення Лігай Нацый калектыўных санкцый супраць Італіі, якія б уключалі спыненне паставак нафты і закрыццё Суэцкага канала для італьянскіх судоў.

Ачаг ваеннай напружанасці разрастаўся і на Далекім Усходзе, дзе барацьбу за тэрытарыяльны перадзел вяла Японія, якая імкнулася ўстанавіць сваё панаванне ў Кітаі і ў басейне Ціхага акіяна. Яшчэ ў верасні 1931 г. японскія войскі акупіравалі Маньчжурыю і стварылі марыянетачную дзяржаву Маньчжоў-Го з праяпонскім урадам. Толькі ў лютым 1933 г. Ліга Нацый прыняла рэзалюцыю, якая асуджала захоп Маньчжурыі і патрабавала вярнуць яе Кітаю. Адказам на дзейнасць міжнароднай арганізацыі быў выхад Японіі з Лігі Нацый у сакавіку 1933 г. і падрыхтоўка да новых тэрытарыяльных захопаў. У 1937 г. японскія агрэсары разгарнулі шырокамаштабную агрэсію ў цэнтральным Кітаі, захапіўшы вялізарную тэрыторыю і багатыя прыродныя рэсурсы. Японскі ўрад заявіў, што мэтай вайны з’яўляецца ўстанаўленне “новага парадку ва Усходняй Азіі”. Савецкі Саюз аказаў падтрымку Кітаю заключыў з ім 21 жніўня 1937 г. дагавор аб ненападзенні. У лістападзе 1937 г. у Бруселе адкрылася канферэнцыя 19 краін, якая абмяркоўвала пытанне японскай агрэсіі. Савецкі ўрад патрабаваў прымяніць санкцыі супраць Японіі. Але ўдзельнікі канферэнцыі толькі маральна асудзілі агрэсара і абмежавалася добрымі пажаданнямі ў адрас Кітая. Правячыя колы Англіі, Францыі і ЗША рабілі спробы справакатаваць савецка-японскую вайну на Далёкім Усходзе. Толькі з 1936 па 1938 гг. на мяжы СССР адбылося 230 узброенных канфліктаў савецкіх войск з японцамі. Летам 1938 г. японскія войскі захапілі частку савецкай тэрыторыі каля возера Хасан, але былі разгромлены. У маі – жніўні 1939 г. у раёне р. Халхін-Гол у Мангольскай народнай рэспубліцы савецкія і мангольскія войскі сумелі разбіць буйную японскую групоўку (38 тыс. салдат). Паражэнне японскай арміі ў раёне р. Халхін-Гол з’явілася сур’ёзным ударам па агрэсіўных намерах японскіх мілітарыстаў на Далёкім Усходзе.

Такім чынам, рост мілітарызму і рэваншысцкіх настроеў у Германіі, агрэсіўныя акцыі Японіі і Італіі ў сярэдзіне 30-х гадоў прывялі да рэзкага абвастрэння міждзяржаўных адносін. Узніклі тры ачагі ваеннай напружанасці, якія маглі перарасці ў сусветны пажар. Адзначым, што кіруючыя колы Англіі і Францыі ў гэты час займалі пазіцыю так званага “уміратванэння”, і рабілі шмат, каб адхіліць ад сябе германскую агрэсію і накіраваць яе на Усход супраць Савецкага Саюза. Такая палітыка мела пастаянную падтрымку і з боку ЗША.

Не спадала напружанасць і ў Еўропе, дзе германскія агрэсары ўжо планавалі раздзяліць і захапіць Чэхаславакію, якая займала выгаднае стратэгічнае палажэнне ў цэнтры Еўропы і мела добра развітую прамысловасць. Фармальным повадам для захопу краіны паслужыла германскае патрабаванне да Чэхаславакіі адмовіцца ад суверынітэту над Судзецкай вобласцю, на тэрыторыі якой пражывала нямецкая нацыянальная меншасць. У напруджанай абстаноўцы, што склалася вясной 1938 г., урады Вялікабрытаніі і Францыі заявілі, што яны не збіраюцца ваяваць за Чэхаславакію, і патрабавалі ад апошняй уступак Гітлеру.

Кіраўніцтва Савецкага Саюза у пісьмовай форме запэўніла ўрад Чэхаславакіі аб тым, што з мэтай процідзеяння германскай агрэсіі СССР гатоў перавысіць меры, што былі прадугледжаны савецка-чэхаславацкім пагадненнем і аказаць аднабаковую дапамогу Чэхаславакіі без Францыі, калі такая просьба паступіць ад чэхаславацкага боку. У гэты час Вялікабрытанія і Францыя ўзмацнілі націск на ўрад Чэхаславакіі, патрабуючы прыняць германскія ўмовы і адмовіцца ад пагаднення з Савецкім Саюзам, якое было заключана ў 1935 г. Для прыняцця рашэння па чэшскай праблеме 29 – 30 верасня 1938 г. у Мюнхене была склікана канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел А. Гітлер, Н. Чэмберлен, Э. Даладзье і Б. Мусаліні. Было падпісана пагадненне аб расчляненні Чэхаславакіі, якая страціла 1/5 тэрыторыі і каля 5 млн. чалавек насельніцтва, а таксама 33% прамысловых прадпрыемстваў. У сакавіку 1939 г. Чэшскія вобласці Багемія і Маравія сталі “германскім пратэктаратам”, іншыя раёны краіны перадаваліся Польшчы і Венгрыі, а ў “незалежнай” Славакіі быў створаны марыянетачны фашысцкі ўрад. Мюнхенскае пагадненне стала рашаючай падзеяй на шляху развязвання Другой сусветнай вайны. Курс пастаянных уступак агрэсарам, які праводзілі Вялікабрытанія, Францыя, не садзейнічалі стварэнню адзінага фронта дзяржаў, здольных разам супрацьстаяць блоку агрэсараў.

4. Мюнхенскае пагадненне. Спроба стварэння калектыўнай бяспекі ў Еўропе.+ 5. Савецка-французска-англійскія перамовы. Савецка-германскія дагаворы.

Важным этапам фарміравання міждзяржаўных адносін з’явілася праца Жанеўскай міжнароднай канферэнцыі па разбраенню. Яе дзейнасць працягвалася з 1932 па 1935 гг., з удзелам прадстаўнікоў 63 краін. На гэтым форуме прадстаўнікі Савецкага Саюза настойліва прапанавалі здзейсніць прынцып усеагульнага і поўнага разбраення, але заходнія дзяржавы не падтрымалі савецкую прапанову. Па ініцыятыве СССР у маі 1935 г. былі падпісаны савецка-французкі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі. Гэтыя міралюбівыя ініцыятывы маглі б стаць у далейшым сур’ёзным падмуркам стрымлівання агрэсіўнай палітыкі гітлераўскай Германіі і яе саюзнікаў і паслужыць асновай стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецкі Саюз рашуча асуджаў агрэсіўныя дзеянні Германіі і прапаноўваў правесці міжнародную канферэнцыю для арганізацыі сістэмы калектыўнай бяспекі і абароны незалежнасці краін, якім пагражала агрэсія.

Неабходна нагадаць, што ў савецкай знешняй палітыцы разам з станоўчымі дасягненнямі нарасталі і некаторыя негатыўныя тэндэнцыі. Сярод іх былі спрошчаныя і прамалінейныя высновы УКП(б) і Камінтэрна аб хуткай “сусветнай рэвалюцыі” і краху сістэмы капіталізму. Так, у прынятай на YI кангрэсе Камінтэрна праграме у 1928 г. меўся вывад аб непазбежнасці крушэння капіталізму і хуткай перамозе сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Такія ўстаноўкі УКП(б) і Камінтэрна ў большасці краін захаду ўспрымаліся як заклік да “камунізацыі” Еўропы. Яны з’яўляліся сур’ёзнай падставай таго неканструктыўнага дыялогу, што складваўся паміж СССР заходнімі краінамі. Адмоўную ролю адыгрывалі масавыя сталінскія рэпрэсіі, якія ўспрымаліся заходняй грамадскасцю з вялікай перасцярогай і не дабаўлялі міжнароднага аўтарытэта Савецкаму Саюзу. Правячыя колы заходніх дзяржаў не праяўлялі неабходнай зацікаўленасці ў стварэнні калектыўнай сістэмы бяспекі. Палітычная актыўнасць на міжнароднай арэне савецкага кіраўніцтва ў 30- я гады ўспрымалася як спроба навязаць камуністычныя ідэалы.

Тым не менш намаганні савецкага кіраўніцтва накіроўваліся на аб’яднанне дзейнасці СССР, Англіі і Францыі супраць пашырэння агрэсіўных намераў Германіі. У 1939 г. савецкая дыпламатыя прадаўжала актыўныя захады, каб схіліць урады Англіі і Францыі да стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі на еўрапейскім кантыненце. Неабходна звярнуць увагу на той факт, што палітычнае кіраўніцтва СССР было добра інфармавана аб дзейнасці і сапраўдных намерах урадаў заходніх краін, аб чым яскрава сведчыць выступленне І. В. Сталіна на XVIII з’ездзе ВКП (б) 10 сакавіка 1938 г. Ён у прыватнасці зазначыў, што ў Еўропе ўжо склаліся два блокі дзяржаў. З аднаго боку – краіны Антыкамінтэрнаўскага блоку, а з другой – краіны Захаду, на начале Брытаніі і Францыі. Кіраўніцтва Савецкага Саюза выступіла 17 красавіка 1939 г. з канкрэтнай прапановай аб заключэнні паміж СССР, Англіяй і Францыяй дагавора, які прадугледжваў “заключить сроком на 5 — 10 лет соглашение о взаимопомощи, включая и военную, в случае агрессии в Европе против любого из договаривавшихся государств;

оказывать всяческую, в том числе и военную, помощь восточноевропейским странам, расположенным между Балтийским и Черным морями и граничащим с Советским Союзом;

в кратчайший срок обсудить и установить размеры и формы военной помощи, оказываемой каждым из трех государств;

не вступать в какие бы то ни было переговоры и не заключать мира с агрессорами отдельно друг от друга и без общего всех трех держав согласия”.

Ідэі дамоўленасцей былі рэалістычнымі і канструктыўнымі, размова ішла аб узаемным абавязку аказання дапамогі, у тым ліку і ваеннай, у выпадку агрэсіі ў Еўропе супраць любой з дагаварваючыхся краін. Парыж і Лондан зрабілі сустрэчныя захады, у якіх Савецкі Саюз павінен быў аказваць неадкладную ваенную дапамогу не толькі Англіі і Францыі, але і тым краінам, якім яны гарантавалі бяспеку, што было заведама непрыемлівай для савецкага ўрада ўмовай. Англа-французскія прапановы не былі прыняты савецкім кіраўніцтвам, так як яны не ўтрымлівалі прынцыпа ўзаемнасці і ставілі СССР у нероўнае становішча. У іх таксама не прадугледжвалася абавязкаў дапамогі Англіі і Францыі савецкай краіне ў выпадку нападзення Германіі на Савецкі Саюз. А, па-другое, прапановы распаўсюджвалі гарантыю толькі на Польшчу і Румынію, у той час як паўночна- заходнія межы СССР – з боку Фінляндыі, Эстоніі і Латвіі – не гарантаваліся і заставаліся непрыкрытымі.

З 15 чэрвеня па 2 жніўня 1939 г. перамовы праходзілі ў Маскве. Адбылося 12 паседжанняў. Аднак станоўчых рашэнняў не было знойдзена. Па ініцыятыве савецкай дэлегацыі была дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні перамоў і адначасовым падпісанні палітычнага і ваеннага пагадненняў.

Нягледзячы на ўсю неадкладнасць перамоў, англійская і французкая ваенныя місіі прыбылі ў Маскву толькі 11 жніўня, да таго ж, іх прадстаўнікі былі не надзелены правам прымаць рашэнні. Перамовы працягваліся з 12 па 21 жніўня, адбылося дзевяць паседжанняў, але пазітыўных рашэнняў не знаходзілася. Начальнік штаба Чырвонай Арміі Б.М. Шапашнікаў вымушаны быў 15 жніўня прама заявіць, што СССР гатоў выставіць супраць агрэсара ў Еўропе 136 дывізій, 5 тысяч гармат, 9-10 тысяч танкаў і каля 5,5 тысяч самалётаў. Былі прапанаваны тры варыянты сумесных дзеянняў. Паўстала праблема, у выпадку ваеннай неабходнасці, пропуску праз польскую тэрыторыю савецкіх войск. Польскія ўлады негатыўна аднесліся да такой прапановы. Для савецкага кіраўніцтва стала відавочным нежаданне ўдзельнікамі перагавораў дасягнуць пазітыўных і хуткіх вынікаў. Перамовы зайшлі ў тупік.

А тым часам паміж прадстаўнікамі Англіі, Францыі і Германіі, на дзяржаўных і дыпламатычных узроўнях, адбываліся перамовы. Рабілася шмат, каб падштурхнуць нацысцкую Германію да ўзброенага канфлікту з СССР.

У складанейшых умовах развіцця міждзяржаўных адносін Савецкі Саюз аказаўся перад перспектывай вайны на два фронты – з нацысцкай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй. У склаўшыхся абставінах СССР вымушаны быў ісці на перамовы з гітлераўскай Германіяй. Неабходна заўважыць, што ініцыятыва заключэння савецка-германскага пакта належыла германскай дыпламатыі. Так, 20 жніўня Гітлер прыслаў тэлеграму І.В. Сталіну, у якой прапанавалася заключыць дагавор аб ненападзенні. У ёй у прыватнасці значылася: “Поэтому я еще раз предлагаю Вам принять моего министра иностранных дел во вторник 22-го августа, самое позднее, в среду 23 августа. Имперский министр иностранных дел будет облечен всеми чрезвычайными полномочиями для составления и подписания пакта о ненападении”.

Згода была атрымана і германскі міністр замежных спраў І. Рыббентроп прыбыў 23 жніўня 1939 г. у Маскву. Пасля перамоў вечарам 23 жніўня быў падпісаны германа-савецкі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Адначасова быў падпісаны “сакрэтны дадатковы пратакол.” У ім у “строга кафідэнцыяльным парадку агаварвалася пытанне аб размежаванні сфер абаюдных інтарэсаў ва Усходняй Еўропе”.

Як вынікае з тэкста дакументаў пагадненне давала Савецкаму Саюзу пэўныя гарантыі бяспекі. Аднак ні дагавор аб ненападзенні, ні прыкладзены да яго сакрэтны дадатковы пратакол не ўтрымлівалі артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве двух краін і не абавязвалі весці баявых дзеянняў супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў выпадку ўдзелу адной з іх у ваенным канфлікце. Дасягнутыя дамоўленасці паміж СССР і Германіяй не рабілі іх саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна, хаця некаторыя аўтары імкнуцца сёння даказваць адваротнае.

Савецка-германскі дагавор уяўляў значны дыпламатычны і палітычны акт, які завяршаў фазу прадваеннага крызісу, прычым з’яўляўся пладом крызісу, а не яго прычынай. Не ўяўляў ён сабой нічога экстраардзінарнага з пункту гледжання палітычнай практыкі і маралі таго часу, асабліва , калі яго параўнаць з мюнхенскім пактам.

На наш погляд, нельга канцэнтраваць увагу толькі на адмоўных момантах германска-савецкага дагавора. Рэалізацыя гэтага пагаднення дазволіла не толькі ажыццявіць уз’яднанне беларускага народа, замацаваць тэрытарыяльную цэласнасць БССР, але і аднавіць гістарычную справядлівасць, ліквідаваць нацыянальную знявагу беларусаў. Перад працоўнымі заходніх абласцей адкрыліся перспектывы развіцця гаспадарчага жыцця, навукі, культуры, займацца стваральнай працай ў адзінай дзяржаве на карысць усяго беларускага народа.

Заключаны дагавор, нягледзячы на ўсю яго неадназначнасць, у пэўнай меры садзейнічаў ўмацаванню абароны СССР. За перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт. Большая іх частка будавалася на Усходзе краіны, што садзейнічала ўмацаванню абароны дзяржавы. Як бачна, ў жніўні 1939 г. абстаноўка ў Еўропе дасягнула вышэйшага накалу. Гітлераўская Германія не скрывала свайго намеру ўзброенага канфлікту з Польшчай. Падпісаны германа-савецкі дагавор не мог карэнным чынам паўплываць на рэалізацыю планаў берлінскіх улад па развязванні агрэсіі супраць Польшчы. Вядома, што І.В. Сталін быў праінфармаваны германскім кіраўніцтвам аб тым, што 1 верасня 1939 г. Германія распачне ваенную акцыю супраць Польшчы, незалежна ад факта заключэння з СССР міждзяржаўнага пагаднення.

Як бачна, напярэдадні Другой сусветнай вайны, міждзяржаўныя адносіны буйнейшых краін свету характарызаваліся складанасцю і супярэчлівасцю. Пад уздзеяннем рэакцыйных рэжымаў Германіі, Італіі і Японіі быў утвораны агрэсіўны блок, накіраваны на ваеннае вырашэнне палітычных праблем, якія існавалі ў сусветным супольніцтве, і забеспячэнне яму манапольнага права на вызначэнне лёсу чалавечай цывілізацыі.

Ініцыятывы СССР па стварэнню калектыўнай сістэмы бяспекі на еўрапейскім кантыненце не знайшлі паразумення з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Разам з тым урады гэтых краін імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт савецкай дзяржавы, накіроўваючы агрэсію нацысцкай Германіі і яе сатэлітаў на Усход. У выніку Савецкі Саюз быў пастаўлены перад альтэрнатывай: апынуцца ў ізаляцыі перад прамой пагрозай вядзення вайны на Захадзе і Усходзе, ці падпісаць прапанаваны Германіяй дагавор аб ненападзенні. Быў выбраны апошні варыянт.