Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_po_yazyku.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
422.91 Кб
Скачать

27. Фразеалогiя. Тыпы фразеалагiзмаy. Крынiцы папаyнення фразеалогii бел. Мовы. Фразеаграфiя.

Бел. фразеалогiя – адна з маладых галiн лiнгвiстыкi (самастойны раздзел – з 40-х гг. XX ст.). Фразеалогiя – оаздзел мовазнаyства, якi вывучае фразеалагiчны склад мовы у яго сучасным стане i гiстарычным развiццi. Тэрмiн “фразеалогія” мнагазначны, гэта таксама і сукупнасць фразеалагізмаў той ці іншай мовы, або сукупнасць устойлівых адзінак у мове таго ці іншага аўтара, ці ў мове асобнага мастацкага твора. Прадметам фразеалогіі з’яўляецца даследаванне прыроды і катэгарыяльных прыкмет фразеалагізмаў, вызначэнне іх семант., грамат. і стылістычнай прыроды. Задачы фраз-гіі: 1. Вывучэнне фразеалагізмаў як адзінак мовы, тлумачэнне іх структуры і саставу. 2.Вывучэнне сістэмы сувязей паміж фразеалагізмамі. 3. Раскрыццё прычын узнаўляльнасці і ўстойлўвасці фраз. адзінак.4. Высвятленне паходжання фраз-маў.5. Пераклад фраз-маў на інш.мовы.6. выкарыстанне фраз. адзінак у мове. Аб’ект фразеалогіі – фразеалагізм – гэта ўстойлівая, узнаўляльная. не менш як 2-хкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яго кампанентаў.

Семантычная класіфікацыя фраз-маў: 1. Фраз. зрашчэнні (ідыёмы) – семантычна непадзельныя, нераскладальныя адзінкі; якія маюць цэласнае знач-е: замарыць чарвячка, абое рабое, сабе на ўме; 2.Фраз.адзінствы – устойлівыя словазлучэнні, значэнне якіх можа быць выведзена з пераноснага значэння слоў, што ўваходзяць у іх(матываваная семантыка): намыліць шыю, мокрая курыца; 3. Фраз.злучэнні – 2-хкампанентныя ўстойлівыя словазлуч-і, у якіх адно слова мае звыч. самаст. свабоднае знач-е, а другое слова – несвабоднае знач-е: кароткая памяць, развесіць вушы, патупіць вочы; 4. Фраз.выразы - устойлівыя фраз. адзінкі, якія з’яўляюцца семантычна члянімымі, г.зн.што сэнс іх вынікае са знач-я кожнага з кампанентаў. У адрозненне ад свабодных словазл-яў яны існуюць у гатовым выглядзе: хвіліна маўчання, дошка гонару.

Граматычная класіфікацыя па суаднесенасці з часцінай мовы на аснове 3-х паказчыкаў(семантычным, марфалагічным, сінтаксічным): назоўнікавыя(субстантыўныя) – бабіна лета; прыметнікавыя (ад’ектыўныя) – ад гаршка паўвяршка; дзеяслоўныя(вербальныя) - задраць нос; прыслоўныя (адвербіяльныя) – куры не клююць; прэдыкатыўныя – само сабой зразумела; займеннікавыя – кожны сабака ведае; выклічнiкавыя – нешта ў лесе здохла; фраз-мы, што не суадносяцца з часцiнамi мовы – сэрца ледзянее, рукі не адваляцца.

Сінтаксічная клас-я: фраз-мы са структурай словазлучэння (востры на язык); са структурай сказа (душа не ляжыць, чорная кошка дарогу перабегла); са структурай спалучэння слоў (пад рукой, хлеб-соль, вока на вока).

Крыніцай большасці фраз-аў б.м. з’яўл. жывая (дыялектная) нар. мова. Спрадвечна бел-ія фраз-мы перайшлі ў спадчыну з агульнаславянскіх моў. Некаторыя адзінкі запазычваюцца з іншых моў (калькі – з лацінск.залатая сярэдзіна, з англ.за круглым сталом; паўкалькі – з рус.в поте лица – у поце твару).

Фразеаграфія – слоўнікі: Фразеалагічны слоўнік бел.мовы ў 2-х тамах Лепешава 1993г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]