
- •8. Я.Ф.Карскі - заснавальнік беларускага мовазнаўства
- •9. Фанетыка. Яе задачы, адзінкі.
- •12. Галосн. Гукі, іх гіст. І хар-ка
- •14. Бел. Графіка і арфаграфія, іх гісторыя
- •15. Прынцыпы бел. Правапісу. Аналіз правіл правапісу.
- •17. Мова и маўленне.
- •20. Лексікалогія як навука аб слове.
- •21. Лексіка бел. Мовы паводле пах-ня. Асваенне іншамоўн. Лексікі.
- •22. Уласнабел. Лексіка. Шляхі і крыніцы папаўнення лексікі бел. Літ. Мовы.
- •23, 24. Cтыл. Дыфер-цыя бел. Лексiкi. Актыуны пасiуны склад. Стылiстычеа I тэрытырыальна абмежаваная лексiка.
- •25. Сіст. Адносіны ў лексіцы. Сінонімы. Антонімы. Амонімы. Паронімы.
- •26. Функцыяльныя стылi беларускай мовы I iх характарыстыка. Вывученне стылiстыкi у мове.
- •27. Фразеалогiя. Тыпы фразеалагiзмаy. Крынiцы папаyнення фразеалогii бел. Мовы. Фразеаграфiя.
- •30. Групоука беларускiх гаворак. Лінгвагеаграфія
- •33. Словаутварэнне як здзел мавознауства.
- •31, 32. Асноуныя рысы беларускiх гаворак.
- •34. Спосабы словаутварання.
- •36. Марфемiка як раздзел мовазн-ва. Асноуныя паняццi I адзiнкi марфемiкi.
- •35. Методыка словаутварення у школе. Словаўтваральны анiлiз.
- •37. Методыка выкладання марфемiкi у школе. Марфемны аналiз.
- •39. Паняцце аб марфалогii, яе адзiнкi I паняццi.
- •40. Марфалагичныя з'явы у структуры слова. Рэгулярныя и нерыгулярныя прадуктыуныя и непрдуктыуныя аффиксы. Синанимия, аманимия, антанимия и варыянтнасць афиксау.
- •43. Вызначэнне I лексiка-граматычныя разряды назоунiка. Вывучэнне назоўніка у школе.
- •51,52. Займеннік
- •57, 58. Прыслоўе
- •60. Дзеяслоў, яго формы і катэгорыі.
- •61. Катэгорыя трывання дзеяслова і яе гісторыя. Сувязь катэгорыі трывання з катэгорыяй спосабу дзеяслоўнага дзеяння.
- •63, 64. Катэгорыя ладу, часу. Словазмяменне і словаўтвар дзеясловаў.
- •65. Дзеепрыметнік, Яго гісторыя, утв. І ўжыв.
- •66. Дзеепрыслоўе, яго гісторыя. Утв. І ўжыв. Дзеепрысл.
- •67. Методыка вывучэння дзеяслова ў школе.
- •69. Злучнiкi, іх хар-ка. Злуч. Словы
- •70. Выклічнікі і гукапераймал словы. Звязкі як асобная часціна мовы.
- •72. Словазлучэнні і іх класіфікацыя. Віды сувязi кампанентаў у сл, асаблівасці дапас. І кір. Ў параўн. З рус.М.
- •73. Просты сказ. Тыпы. Сінт разбор прост сказа.
- •74,75. Гал члены сказа. Працяжнік паміж імі. Дадан члены сказа і знакі прып пры іх адасабленні
- •76. Аднарод члены сказа. Адасобленыя чл сказа
- •78,80. Аднасаст сказы і іх тыпы. Двухсаст сказы.
- •81. Тыпы сінт сувязі. Злучэнне і падпарадкаванне
- •82. Методыка выкладання сінт-су
- •83,84. Складаны сказ. Складаназлучаны сказ
- •88. Бяззлучнікавыя сказы
- •89,90. Скл сказы камбін будовы. Сінт разбор склад сказа.
- •91. Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі. Знакі прыпынку.
- •103. Лингвистычныя метады даследвання.
- •104. Сучаснае беларускае мовазнаyства.
- •92. Зваротак
- •105. Развіццё беларускай мовы і мовазнаўства ў 20-я гг.Хх ст.
2. МОВА і гісторыя. Асноўныя этапы і асаблівас-ці развіцця бел. мовы. Беларуская літаратурная мова, яе вытокі, месца сярод іншых славянскіх моў. Моўная сітуацыя на Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды.
Бел. м. належ. да слав.груп моў. У яе развіцці можна выдзеліць этапы:
-17-19ст.(Усходнеслав.народнасць мела стараж.-рус.м., з'яўленне пісьм.помнікаў, летапіс "Апов.мінулых часоў","Слова пра паход Ігаравы"),
-1Зст. (Беларусь у складзе ВКЛ. плямены дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў, на аснове якіх складвалася бел. народнасць, асаблівасці іх гаворак-бел.м.)У складзе ВКЛ у 14-16 ст. сфармір-ся народнасць і ўласнабел. літ.м. 15-16 ст. у ВКЛ бел.м. стала афіцыйнай, дзярж. і абслугоўвала ўсе сферы грам-га жыцця. Упершыню на старабел.м. з'явіліся друкаваныя кнігі Скарыны, на ей пісалі Будны, Зізаній, Рымша, Філіповіч. Статут ВКЛ-самы дасканалы ў Еўропе таго часу звод законаў. У 1569г. Беларусь ускладзе РП дзярж. м. - польская. У канцы 18 ст. у выніку З-х падзелаў Р.П. Бел. далучана да Рас. імперыі. афіц.м. на Б. руская (заняпад бел.м.). Бел.м, рязвіваецца ў 19-20ст.на базе вуснай народна-гутарковай м. Суч. бел.літ.м.пачынала фарміравацца ў 19ст.,як м.маст.літ-ры(з фальклору). Творы"Энеіда на выварат","Тарас на Парнасе". Дзеячы: Марцінкевіч, Багушэвіч, Багдановіч, Купала, Колас, Гарэцкі і г.д. На пач. 20ст была знята забарона друкаваць на бел. м., узніклі бел. выдавецтвы, бел.народныя выданні: "Наша хата",-"Наша доля", “Лучынка","НН". Вынрацоўваліся арфагр-ыя, граматычн-я, лексічныя, арфаэп-я нормы бел.літ-м. 20-Я гады 20ст. –палітыка беларусізацыі. У 30-я гг паступова звужаюцца фун-і бел м., яна выцясняецця рускай. 3 др. пал. 50-х гг скарачаецца колькасць бел-моўных школ. Заняпад. 26 студзеня 1990г. Быў прыняты з-н "Аб мовах у Бел. СССР" . Бел. м. набыла статус дзярж. (зараз 2мовы).
4. Літ. мова - унармаваная, апрацаваная майстрамі слова дзеячам і культуры мова, аднастайныя для ўсіх членаў грамадства, што карыстаюцца ею. Літ. мова- вышэйшая форма нац. мовы, якая абслугоўвае ўсе сферы жьшця дзейнасці людзей. Яна служыць агульнанародным сродкам моўных зносін і пашырана на ўсей тэрыторыі Б. На літ.мове ствар. маст. літ., друкуюцца газеты часопісы, вядзецца навучанне ў школе і ВНУ. Суч. Бел.літ. мова існуе ў 2 разнавіднасцях: вуснай і пісьмовай кожная з якіх мае сваю сферу выкарыстання. Вусная ў ноўных кантактах, мова радые, ТВ, дакладаў выступленняў і г.д. Пісьмовую мову ўспрым. зрокава яна вык. у перыядычным друку,справаводстве, маст. літ., навук.працах. Хоць вусная і пісьмовая. формы літ мовы падпарадк. аг. Нормам, для пісьмовай гэтае патрабаванне набывае сілу закона. Літ. мова такім чынам выконвае камунікатыўную ф-ю у розных сферах жыццядзейнасці бел. народа. Гэта абумовіла развіцце ў ёй адпаведных функц.-х.стыляў. У суч. бел. літ. мове вылуч. стылі: афіц-дзелавы, навуковы, публіц. гутарковы, мастацкі. Ісотнай асаблівасцю літ. мовы вкая адрознівае яе ад дыялектнай, з'яўл. унармаванасць. Літ. мова строга ўнармаваная, яна мае лексічныя, граматычныя, арфаграф. I арфаэпічныя нормы. Пад нормай разумеюцца выпрацаваныя грамадствам прынятыя, агульнапрызнаныя і замацаваныя ў моўнай практыцы правілы вымаўлення і напісання слоў, адбору слоў, ужывання іх граматычных форм, пабудовы іх словазл. і сказаў. Гэтыя правілы пісьмова замацаваны ў нарматыўных слоўніках, даведніках, граматыках.
8. Я.Ф.Карскі - заснавальнік беларускага мовазнаўства
Развіццё айчыннага мовазнаўства ў пачатку XX ст. звязана з дзейнасцю Я.Ф.Карскага, самага буйнога і таленавітага беларускага філолага, які падняў навуковую распрацоўку беларускай мовы на небывалую вышыню. Ён быў адначасова палеографам і гісторыкам мовы, дыялектолагам і этнографам, даследчыкам вуснай народнай творчасці і старажытнай пісьмовай літаратуры, знатаком новай літаратуры, мовы і стылю майстроў паэтычнага слова. Карскі быў адзіным з беларусаў, удастоеных у дарэвалюцыйны перыяд вышэйшага акадэмічнага звання ў вобласці філалогіі - звання акадэміка.
Вывучэнню беларускай мовы ён аддаў 48 гадоў свайго жыцця. Навуковую дзейнасць Карскі распачаў у канцы XIX стагоддзя, калі ў краіне панавала жорсткая рэакцыя і падаўляліся любыя праявы нацыянальнай самасвядомасці, адмаўлялася
самастойнасць беларускага народа і яго мовы. У гэты час Карскі склаў "Праграму для збору асаблівасцей беларускіх гаворак", якая ўдасканальвалася ім і перавыдавалася некалькі разоў. У той час як папярэднія даследчыкі збіралі дыялектны матэрыял бессістэмна, кожны паводле сваіх уласных меркаванняў, праграма арыентавала збіральнікаў звестак пра беларускія гаворкі на паглыбленае, комплекснае вывучэнне іх фанетычных, марфалагічных, сінтаксічных і лексічных асаблівасцей. Па гэтай праграме дыялектныя звесткі збіраў і сам Карскі, і шматлікія карэспандэнты на месцы, якія дасылалі яму свае матэрыялы. У выніку быў сабраны выключна багаты матэрыял, які Карскі апрацаваў і выкарыстаў у сваіх шматлікіх навуковых працах, у прыватнасці ў манаграфіі "Беларусы". Дэталёвае знаёмства з беларускімі гаворкамі дало магчымасць Карскаму скласці карту распаўсюджання беларускай мовы. Дакладная назва працы -"Этнографпческая карта белорусского племенн" з падзагалоўкам "Белорусскне говоры" (1903). Карскі прыклаў яе да першага тома сваёй манаграфіі "Белорусы", выдадзенага ў Варшаве ў тым жа 1903 годзе. Карта набыла шырокі рэзананс у навуковых колах і была з цікавасцю ўспрынята грамадскасцю. Яна была створана на сур'ёзнай навуковай базе, грунтавалася на вялікім, скрупулёзна апрацаваным фактычным матэрыяле. У 1917 і 1918 гадах яна была амаль без змяненняў перавыдадзена.
Навуковай дзейнасцю Карскі пачаў займацца яшчэ будучы студэнтам Нежынскага інстытута, калі надрукаваў у часопісе "Русскнй фнлологнческнй вестнпк" даследаванне "Белорусскне песнн села Березовца, Новогрудского уезда, Мпнской губернпн". Усе 59 песень, што ўвайшлі ў даследаванне, былі запісаны Карскім ад мясцовай пяюхі. Ужо ў першым сваім навуковым даследаванні Карскі вельмі адказна падыходзіў да збору фактычнага матэрыялу: пры запісе галоўная ўвага звернута на мову, на дакладную перадачу гукаў беларускай гаворкі. Аўтар адзначыў фанетычныя і граматычныя асаблівасці песень, растлумачыў асобныя словы.
У студэнцкія гады Карскі падрыхтаваў і сваю вядомую працу "Обзор звуков п форм белорусской речп" (1885). Гэтая праца з'явілася першым у гісторыі беларускага мовазнаўства ўсебаковым і грунтоўным апісаннем асаблівасцей беларускай вусна-гутарковай мовы. Карскі ў сваёй працы вызначыў тэрыторыю рассялення беларусаў, іх колькасць, вылучыў найболын буйныя дыялекты беларускай мовы, дэталёва апісаў яе фанетычныя і марфалагічныя рысы, асабліватыя, што з'яўляюцца ў ёй спецыфічнымі. Наступная вялікая праца Карскага - "К псторпп звуков н форм белорусской речн" - друкавалася на працягу 1890 - 1893 гадоў у "Рускім філалагічным весніку". Тут Карскі выступіў як пачынальнік яшчэ аднага напрамку ў беларускім мовазнаўстве -гістарычнай фанетыкі і граматыкі беларускай мовы. Ім былі навукова апісаны і прааналізаваны з боку мовы беларускія летапісы, розныя старажытныя дакументы, выданні Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага.
Як гісторык беларускай мовы Карскі грунтоўна вывучаў беларускія пісьмовыя помнікі з пункту гледжання як гістарычнай фанетыкі і граматыкі, так і асвятлення агульных пытанняў гісторыі развіцця беларускай мовы. У сваіх працах ён даволі многа месца адвёў праблеме паходжання беларускага народа і яго мовы. Карскі, як ніхто іншы, зрабіў надзвычай многа для знаёмства шырокай грамадскасці з помнікамі беларускага пісьменства. 3 прац пра асобныя помнікі старога беларускага пісьменства найболын буйной з'яўляецца манаграфія "Западнорусскне псалтырп в XV -XVII веках" (Варшава, 1896). У манаграфіі Карскі прааналізаваў восем рукапісных і чатырнаццаць старадрукаваных псалтыроў - зборнікаў царкоўных малітваў, створаных у далёкім мінулым і адзначаных яркай мастацкай формай. У свой час гэта былі вельмі папулярныя творы, па якіх вучыліся чытаць і пісаць, і пераклад іх з іншых моў на беларускую сведчыў пра вялікі прэстыж апошняй у перыяд ВКЛ. Карскі паказаў, што беларуская мова валодала такімі сродкамі, якія давалі магчымасць перадаваць розныя адцягненыя паняцці, вобразную структуру своеасаблівай кніжна-царкоўнай лексікі, ускладненыя сінтаксічныя канструкцыі.
Адначасова Карскі плённа займаўся вывучэннем беларускай вусна-гутарковай мовы, яе лексікі, фанетыкі, марфалогіі і сінтаксісу, працягваў збіраць і апрацоўваць дыялектны матэрыял і апублікаваў шэраг навуковых прац па гэтай галіне беларускага мовазнаўства - артыкулы, рэцэнзіі, справаздачы аб вьшіках дыялекталагічных экспедыцый.
10. Фанетыка і фаналогія, іх агульнасць і адметнасць.
Айчынная і фаналагічная школу прыцягвае традыцыі Б.дэ Куртэнэ і Шчэрбы, адмаўляе наяўнасць 2-х самаст. дысцыплін, адна з якіх фанетыка, другая - фаналогія. Яны з'яўл. толькі 2-ма розн. аспектамі даследавання. Фаналогія прысвечана вывуч. стр-ры мовы. Фанет. і фанал, у якасці асн. аб'екта маюць адну адзінку - гук, але вывуч. яго з розн. бакоў, Фанал.-маладая вавуковая дысцыпліна. Менавіта 20ст. хар-ца: цікавясцю да мінімальных аб'ектаў навукі, усведамленнем прынцыпаў ўсеагульнай сувязі з 'яў, увагай да стр-ры. У 1980г. Б. дэ Куртэнэ сфармуляваў тэзіс аб прынцыповым несупадзенні "фізічнай" прыроды гукаў і іхзначэнняў у механізмах .мовы. У сувязі з гэтым нарадзілася асобая мінімальная адзінка мовы-фанема. 3 гэтага часу пачалі адрозніваць не толькі гук і літару, але і гук і фанему. Фаналогія-навука пра законы і функцыянаванне і развіцця гукавой матэрыі мовы, пра стр-ру фаналагічнай сістэмы як ніжняга яруса (мінімальная адзінка мовы-фанема). Фанема-сукупнасць прымет, якія служаць для адрознення слоў або іх форм. Для вызначэння колькасці фанем мовы выкарыстоўваюць мін. пары у гукавое,адрозненне ў мін. пары павінна складаць адзін гук. (кот-код). Каб зразумець сутнасць фанемы, неабходна зразумець чым адрозн. фон, алафон і фанема. Фон з'яўл. прадуктам аднаго вымаўленчага акта,таму ен адрозн.ад вымаўлення да вымаўл., не існуе двух аднольк. фонаў. Калі фон-фізічн. адзінка, якая існуе ў прасторе і часе, для якой м.б. высветліна крыніца, угваральнік, то фанема- адзінка абстрактная. Фанема-зпамяці чанак, які адлюстроўвае пэўную колькасць фонаў адпавядае адна фанема, што захоўваецца ў памяці чал.Фун-я фанемы-адрозніваць словы (дым-тым -рым) .А лафон словы не адрознівае, яно застаецца тым самым аднак пры яго змяненні (форма або словаўтварэнні) на месцы адной і той жа фанемы можам чуць розн фоны.(ход-ходам-аб ходзе.Фанема-д, алафоны- т, д, z' . Пазіцыі фанем: моцная (для гал. пад націскам.для зычн -перад гал. і саворным),слабая( для гал- не пад націскам, для зычн. —абсалютны канец слова, (пазіцыя перад глухім, перад звонкім ).