
- •Культурология: хрестоматия Минск 2013
- •Содержание
- •Предисловие
- •Морфология культуры Структура культуры Клиффорд Гирц
- •Этос, картина мира и анализ священных символов 1
- •Религия как культурная система 2
- •Арон Гуревич
- •Категории средневековой культуры 3
- •Вариативность культурных коммуникаций Эдвард Сепир
- •Символизм 4
- •Коммуникация 5
- •Язык и среда 8
- •Клайд к. М. Клакхон
- •Дар языка 9
- •Эдмунд Рональд Лич
- •Культура и коммуникация: Логика взаимосвязи символов. К использованию структурного анализа в социальной антропологии 10
- •Динамика и типология культуры Карл Маркс, Фридрих Энгельс
- •Немецкая идеология 12
- •Николай Данилевский
- •Россия и Европа: взгляд на культурные и политические отношения славянского мира к германо-романскому 13
- •Макс Вебер
- •Объективность социально-научного и социально-политического знания 14
- •Сравнительные исследования культур Культура первобытности Генри Франкфорт, Генриетта а. Франкфорт, Джон а. Уилсон, Торкильд Якобсон
- •В преддверии философии. Духовные искания древнего человека 16
- •Владимир Топоров
- •Мировое Древо 17
- •Арнольд ван Геннеп
- •Обряды перехода: Систематическое изучение обрядов 22
- •Культура древних цивилизаций: Египет и Месопотамия Генри Франкфорт, Генриетта а. Франкфорт Джон а. Уилсон, Торкильд Якобсон в преддверии философии. Духовные искания древнего человека 25
- •Ян Ассман
- •Египет: теология и благочестие ранней цивилизации 26
- •Классические культуры Востока Карл Ясперс
- •Осевое время 28
- •Марина Кравцова
- •История культуры Китая 29
- •Леонид Васильев
- •Древняя Индия 30
- •Индуистско-буддийская традиция-цивилизация 31
- •Сергей Ольденбург
- •Введение в историю индийского искусства 32
- •Античность как тип культуры
- •Происхождение древнегреческой мысли 33
- •Культура древнего Рима 38
- •Культура исламского мира Леонид Васильев Ислам: возникновение и распространение 40
- •Гасым Керимов
- •Жизнь мусульман: мусульманские обряды, праздники и запреты 41
- •Уильям Монтгомери Уотт
- •Влияние ислама на средневековую Европу 43
- •Культура европейского средневековья Арон Гуревич Категории средневековой культуры 44
- •Жак Ле Гофф
- •С небес на землю. (Перемены в системе ценностных ориентаций на христианском Западе XII–XIII вв.) 46
- •Культура Реформации и Нового Времени Макс Вебер
- •Протестантская этика и дух капитализма 47
- •Арон Гуревич Судьба народной культуры европы 48
- •Юрген Хабермас
- •Модерн: сознание времени и самообоснование 49
- •Романо Гвардини
- •Конец Нового Времени 51
- •Мишель Фуко
- •Надзирать и наказывать: Реферат 53
- •Культура индустриальной цивилизации вт. Пол. Хiх – п. Пол. XX века Хосе Ортега-и-Гассет
- •Восстание масс 54
- •Макс Хоркхаймер, Теодор в. Адорно
- •Культуриндустрия. Просвещение как обман масс 55
- •Белорусская культура в контексте мировой культуры Сяргей Санько
- •Некаторыя падставовыя прасторавыя і часавыя структуры у беларускім фальклёры 56
- •Мікалай Улашчык
- •Была такая вёска... 58
- •Ігар Бабкоў
- •Посткаляніяльныя доследы 59
- •Основные тенденции современного культурного процесса "Визуальный поворот" в современной культуре Вальтер Беньямин
- •Произведение искусства в эпоху его технической воспроизводимости 60
- •Маршалл Маклюэн
- •Телевидение: Робкий Гигант 61
- •Информационно-коммуникативное общество как культурный проект Маршалл Маклюэн
- •Понимание медиа: внешние расширения человека 63
- •Мануэль Кастельс
- •Становление общества сетевых структур 64
- •Культура реальной виртуальности: интеграция электронных средств коммуникации, конец массовой аудитории и возникновение интерактивных сетей 65
Ігар Бабкоў
Ігар Бабкоў – беларускі філосаф i культуролаг. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Атрымаў філасофскую адукацыю ў БДУ. Працуе ў Інстытуце філасофіі АН Беларусі і займаецца сучаснай посткаляніяльнай тэорыяй ды гісторыяй філасофіі. Быў заснавальнікам і рэдактарам часопісу "Фрагмэнты".
Посткаляніяльныя доследы 59
П
ачынаючы
ад канца ХVІІІ стагоддзя мы маем на
адной і той жа тэрыторыі тры адрозныя
нацыягенэзы,
тры працэсы фармавання сучасных нацыяў –
польскай,
расейскай
і беларускай.
Гэтыя працэсы сутыкаюцца між сабой у
межах аднае прасторы, і ў выніку і
паўстае тая шматлікасць канфліктных
рэпрэзэнтацый, той канфлікт інтэрпрэтацый,
які з'яўляўся характэрнай адзнакай
беларускай сітуацыі цягам двух апошніх
стагоддзяў.
Тры нацыягенезы на адной тэрыторыі
Напрыканцы XVIII стагоддзя пачынаецца працэс фармавання польскай нацыі на базе пераўтварэння "шляхецкага" палітычнага народа ў сучасную нацыю.
У ХІХ стагоддзі пачынаецца працэс фармавання расейскай імперскай нацыі з трох частак "адзінага рускага народа", і беларускія тэрыторыі апазнаюцца як складовая частка гэтага працэсу (разам з "маларасійскімі").
У гэтым жа стагоддзі распачынаецца працэс фармавання "новай беларускай нацыі" на падставе традыцыйнай, этнічнай культуры і пераважна вясковага насельніцтва.
Калі казаць пра традыцыйную тэарэтычную мадэль нацыягенезу, у выніку якога і паўстае тое, што завецца "нацыянальная ідэнтычнасць", дык яна абапіраецца на пэўныя "фактары", такія як: тэрыторыя, мова, этнічныя сувязі, дзяржава, рэлігія.
Усе гэтыя фактары працуюць на ўмацаванне "групавой саматоеснасці" і дазваляюць той альбо іншай групе "выдзяляцца" і выпрацоўваць пэўныя інтэгральныя міфы.
У нашай сітуацыі розныя фактары бралі ўдзел у фармаванні розных нацыяў.
Так, фактарамі фармавання беларускай нацыі выступалі тэрыторыя, мова і этнічнасць.
У той час як другая (польскі нацыягенез) нацыя абапіраецца на "рэлігію", "цывілізацыйна-дзяржаўную традыцыю" і практыкі "каланізацыі".
Расейскі ж нацыягенез карыстаецца з паслугаў "каланіяльнай адміністрацыі" (чыноўніцтва) і праваслаўнага духавенства.
Беларускі нацыягенез:этнічныя сувязі
Этнічна беларусы паўсталі на балтыйскім субстраце ў выніку кансалідацыі плямённых саюзаў крывічаў, дрыгавічоў і радзімічаў, і ў найбольш радыкальных версіях этнагенезу разглядаюцца як аславяненыя балты. Этнолагі гавораць аб беларускай народнасці ўжо ў XIV стагоддзі, хаця працэс асіміляцыі балтамоўнага насельніцтва працягваўся аж да ХІХ стагоддзя. Гэтая ціхая асіміляцыя была скіраваная ня толькі ў сярэдзіну але і вонкі – на паўночны захад, дзе працэсы славянізацыі балтаў скончыліся толькі ў сярэдзіне ХХ стагоддзя.
Беларуская гісторыя практычна не адзначае вялікіх міграцыяў, якія істотна ўплывалі б на этнічны субстрат. Ад XV стагоддзя на беларускай тэрыторыі з'яўляюцца габрэі, якія займаюць акрэсленую сацыяльную прастору і напрыканцы ХІХ стагоддзя складаюць большасць гарадскога насельніцтва, і татары, якія ўтвараюць асобную этнарэлігійную групу.
Што істотна, не зафіксавана міграцыяў з Захаду і з Усходу (уласна польскіх і расейскіх). Гэта значыць, што нягледзячы на транскультурнасьць беларускай сітуацыі, усе этнічныя і культурныя групы могуць разглядацца як аўтахтонныя.
Тэрыторыя
Тэрыторыя Беларусі геаграфічна знаходзіцца на сутыкненні балтыйскага і чарнаморскага водных басейнаў, а геакультурна – на поўдні паўночнаеўрапейскай, альбо цыркумбалтыйскай, культурнай зоны. Ад поўдня яна аддзеленая палескімі балотамі і рэльефна адкрытая на захад, усход і поўнач. Гэтая адкрытасць, а таксама знаходжанне на скрыжаванні трансеўрапейскіх калідораў (Поўнач-Поўдзень і Захад-Усход) прыводзілі да адаптацыі цывілізацыйных штуршкоў з Поўначы і Поўдня (варагі, што ўтвараюць у VIII–XII стагоддзях першыя "рускія" княствы, Візантыя, культурнай правінцыяй якой гэтыя княствы з'яўляліся). Пасля утварэння "аўтахтонных" дзяржаўных арганізмаў (Вялікае Княства Літоўскае) і падзення Канстанцінопаля гэтыя прасторы знаходзяць сябе між Захадам і Ўсходам, на той час увасобленых у Польскім каралеўстве і Маскоўскім княстве.
Што да беларускай тэрыторыі, дык менавіта яе кампактнасць, а таксама тое, што цягам гісторыі Беларусь уваходзіла цалкам (а не па частках) у рэгіянальныя дзяржаўныя ўтварэнні, спрычынілася да яе ўдзелу ў фармаванні этнічнай нацыі. Беларуская тэрыторыя не дзеліцца на Захад і Ўсход.
Мова
Першыя пісьмовыя помнікі "старабеларускай ... мовы" тычацца XIV стагоддзя. У XV–XVI стагоддзях яна функцыянуе як дзяржаўная мова Вялікага Княства Літоўскага, у XVII–XVIII стст. у выніку фармавання агульнай "сармацкай нацыі" адступае і захоўваецца ў рукапісных і лякальных пісьмовых помніках.
У ХІХ стагоддзі яна апазнаецца як славяна-літоўская, руска-літоўская, крыўская, мова простага народу, мужыцкая, пакуль у другой палове ХІХ стагоддзя канчаткова не замацоўваецца назва "беларуская", якая потым пераносіцца і на "магчымую нацыю".
Мова разглядаецца як галоўны кансалідуючы фактар і кладзецца ў аснову нацыянальнага праекта канца ХІХ стагоддзя.
Такім чынам, мы можам сцвердзіць, што знізу, на падставе гэтых "базавых" фактараў, фармавалася традыцыйная, "этнічная" нацыя.
Дзяржава
Ад XIII–XIV стагоддзя беларускія тэрыторыі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, якое, на падставе персанальнай уніі напрыканцы XVI стагоддзя ўвайшло ў склад федэратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай.
Сацыяльна-палітычным базісам гэтай дзяржавы быў спецыфічны тып шляхецкай рэспублікі, у якой шляхта з'яўлялася суверэнам і суб’ектам улады, утвараючы шляхецкую нацыю. Яна выбірала сабе караля, які прысягаў на вернасць шляхецкаму народу, і які, гэтаксама як і ўсе астатнія, з'яўляўся "нявольнікам права".
Традыцыйна Рэч Паспалітая складалася з дзвюх дзяржаўных нацыяў: польскай і літоўскай.
Тым не менш, дзве палітычныя нацыі, якія ўтваралі Рэч Паспалітую, былі нераўнавартыя. Калі польская шляхецкая нацыя была этнічна гамагеннай і займала тэрыторыю, якая адпавядала польскім этнічным межам, дык так званая "літоўская" нацыя складалася з прадстаўнікоў напачатку трох, а потым двух сучасных народаў: літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў.
Яе культурна-палітычная саматоеснасць фармавалася цягам чатырнаццатага – васемнаццатага стагоддзяў як саматоеснасць шляхецкае нацыi, аднае з дзвюх дзяржаўных нацыяў Рэчы Паспалітай Абедзвюх Нацыяў. Пераход на польскую мову ліцвінскае шляхты/нацыi не пазбавіў яе пачуцця культурнае і гістарычнае адметнасці, як, зрэшты, ня выцесніў традыцыйныя мовы (беларуская/літоўская) з сваіх арэалаў. У выніку сфармавалася сітуацыя моўнае i культурнае палiгласіi: традыцыйная культура (беларуская/літоўская), манамоўная, якая захавалася, нягледзячы на стагоддзі выцяснення, i бiлiнгвiчная шляхта, якая выступала носьбітам польскамоўнай шляхецкай культуры ў гарадах i магнацкіх дварах, але практычна не вылучалася з асноўнага масіву традыцыйнай культуры ў малых маёнтках i шляхецкіх сядзібах.
...На мяжы васемнаццатага – дзевятнаццатага стагоддзяў у асяроддзі палітычных элітаў Рэчы Паспалітай адбыўся пераход ад ідэі дзвюх палітычных нацыяў, што утвараюць адно сацыяльнае, палітычнае і культурнае цела ... да новай ідэі нацыі, – гамагеннай, пазбаўленай рэгіянальных асаблівасцяў ...
Такім чынам, мы назіраем адначасовае фармаванне дзвюх нацыяў: нацыі зверху і нацыі знізу. Нацыя зверху фармавалася па "заходнееўрапейскай" мадэлі "грамадзянскай супольнасці", калі ідэнтычнасць і культура, выпрацаваная ў верхніх эшалонах грамадства, мусіла распаўсюдзіцца на ніжнія эшалоны. У нашым выпадку "нацыягенез зверху" значыў паступовае распаўсюджванне палітычных правоў, якімі карысталася шляхта, на іншыя страты насельніцтва.
Нацыя ж знізу фармавалася па ... этнічным, варыянце. Гэта значыць, што той матрыцай, якая задавала топіку "нацыянальнага", сталіся этналінгвістычныя межы этнічнай супольнасці.
Дзевятнаццатае стагоддзе сутыкае гэтыя два працэсы. Яны прыходзяць у судакрананне і ўзаемадзеянне. Але самае істотнае тое, што ад канца XVIII стагоддзя на іх накладаецца трэці фактар – фактар расейскай каланізацыі.
Пасля інкарпарацыі ВКЛ у Расейскую імперыю шляхта на беларускіх землях губляе палітычныя правы, уладу, а таксама ўсе інструменты патэнцыйнай гамагенізацыі грамадства. Гэта значыць, што працэс нацыягенезу зверху быў гвалтоўна прыпынены, хаця і не адменены.
Беларуская ідэнтычнасць: посткаляніальная гісторыя
[Сучасныя тэорыі ідэнтычнасці] абапіраюцца на атаясамленне "сацыяльнага" і нацыянальнага, калі тыя альбо іншыя часткі полі- альбо нават гетэракультурнага грамадства трактуюцца як асобныя этнасы альбо часткі гэткіх этнасаў. Мы прапануем зыходзіць не з "нацыянальнае" перспектывы, а з перспектывы грамадства, якое на працягу ўсёй сваёй гісторыі заставалася цэльным і адзіным. Іншымі словамі, беларускамоўнае сялянства, білінгвістычная шляхта, поліканфэсыйны клір і габрэйская грамада ўтвараюць адно грамадства, якое мы рэтраспэктыўна можам лічыць беларускім (не ў кантэксце этнічнага паходжання, а ў кантэксце тутэйшасці, аўтахтоннасці).
Нашая гіпотэза палягае на тым, што генеалогія беларускай ідэнтычнасці значна больш карэктна можа быць апісаная як поліцэнтрычнае поле змагання розных культурных і цывілізацыйных стратэгіяў усярэдзіне гэтага грамадства, чым як пэўны статычны набор "нацыянальных" міфаў альбо самахарактарыстык, які паўставаў у розныя часы ў розных яго стратах.
Пры гэтым сама ідэнтычнасць разумеецца не як "натуральны", "сутнасны" феномен, а як "культурны прадукт", які вырабляецца ў акрэсленых сацыякультурных асяродках, і ўжо далей унівэрсалізуецца і прэзентуе сябе як "агульнанацыянальны".