
- •Культурология: хрестоматия Минск 2013
- •Содержание
- •Предисловие
- •Морфология культуры Структура культуры Клиффорд Гирц
- •Этос, картина мира и анализ священных символов 1
- •Религия как культурная система 2
- •Арон Гуревич
- •Категории средневековой культуры 3
- •Вариативность культурных коммуникаций Эдвард Сепир
- •Символизм 4
- •Коммуникация 5
- •Язык и среда 8
- •Клайд к. М. Клакхон
- •Дар языка 9
- •Эдмунд Рональд Лич
- •Культура и коммуникация: Логика взаимосвязи символов. К использованию структурного анализа в социальной антропологии 10
- •Динамика и типология культуры Карл Маркс, Фридрих Энгельс
- •Немецкая идеология 12
- •Николай Данилевский
- •Россия и Европа: взгляд на культурные и политические отношения славянского мира к германо-романскому 13
- •Макс Вебер
- •Объективность социально-научного и социально-политического знания 14
- •Сравнительные исследования культур Культура первобытности Генри Франкфорт, Генриетта а. Франкфорт, Джон а. Уилсон, Торкильд Якобсон
- •В преддверии философии. Духовные искания древнего человека 16
- •Владимир Топоров
- •Мировое Древо 17
- •Арнольд ван Геннеп
- •Обряды перехода: Систематическое изучение обрядов 22
- •Культура древних цивилизаций: Египет и Месопотамия Генри Франкфорт, Генриетта а. Франкфорт Джон а. Уилсон, Торкильд Якобсон в преддверии философии. Духовные искания древнего человека 25
- •Ян Ассман
- •Египет: теология и благочестие ранней цивилизации 26
- •Классические культуры Востока Карл Ясперс
- •Осевое время 28
- •Марина Кравцова
- •История культуры Китая 29
- •Леонид Васильев
- •Древняя Индия 30
- •Индуистско-буддийская традиция-цивилизация 31
- •Сергей Ольденбург
- •Введение в историю индийского искусства 32
- •Античность как тип культуры
- •Происхождение древнегреческой мысли 33
- •Культура древнего Рима 38
- •Культура исламского мира Леонид Васильев Ислам: возникновение и распространение 40
- •Гасым Керимов
- •Жизнь мусульман: мусульманские обряды, праздники и запреты 41
- •Уильям Монтгомери Уотт
- •Влияние ислама на средневековую Европу 43
- •Культура европейского средневековья Арон Гуревич Категории средневековой культуры 44
- •Жак Ле Гофф
- •С небес на землю. (Перемены в системе ценностных ориентаций на христианском Западе XII–XIII вв.) 46
- •Культура Реформации и Нового Времени Макс Вебер
- •Протестантская этика и дух капитализма 47
- •Арон Гуревич Судьба народной культуры европы 48
- •Юрген Хабермас
- •Модерн: сознание времени и самообоснование 49
- •Романо Гвардини
- •Конец Нового Времени 51
- •Мишель Фуко
- •Надзирать и наказывать: Реферат 53
- •Культура индустриальной цивилизации вт. Пол. Хiх – п. Пол. XX века Хосе Ортега-и-Гассет
- •Восстание масс 54
- •Макс Хоркхаймер, Теодор в. Адорно
- •Культуриндустрия. Просвещение как обман масс 55
- •Белорусская культура в контексте мировой культуры Сяргей Санько
- •Некаторыя падставовыя прасторавыя і часавыя структуры у беларускім фальклёры 56
- •Мікалай Улашчык
- •Была такая вёска... 58
- •Ігар Бабкоў
- •Посткаляніяльныя доследы 59
- •Основные тенденции современного культурного процесса "Визуальный поворот" в современной культуре Вальтер Беньямин
- •Произведение искусства в эпоху его технической воспроизводимости 60
- •Маршалл Маклюэн
- •Телевидение: Робкий Гигант 61
- •Информационно-коммуникативное общество как культурный проект Маршалл Маклюэн
- •Понимание медиа: внешние расширения человека 63
- •Мануэль Кастельс
- •Становление общества сетевых структур 64
- •Культура реальной виртуальности: интеграция электронных средств коммуникации, конец массовой аудитории и возникновение интерактивных сетей 65
Белорусская культура в контексте мировой культуры Сяргей Санько
Сяргей Іванавіч Санько (нар. 1962) – кандыдат філасофскіх навук, культуролаг, даследчык беларускай традыцыйнай культуры. Працуе ў Інстытуце філасофіі АН Беларусі.
Некаторыя падставовыя прасторавыя і часавыя структуры у беларускім фальклёры 56
Традыцыйная культура Беларусі
.
..Культура
сучаснай Беларусі шматкампанентная,
шматвымерная
і шматкультурная,
... цягам ужо хаця б толькі тысячагадовай
пісьмовай нашай культурнай гісторыі
тут, як і ў іншых месцах Еўропы, адбываліся
рознаскіраваныя пера- і скрыжаванні
культур розных этнічных супольнасцяў
і культур розных тыпаў, якія маглі
спараджаць ... жыццёвыя формы ...
...Традыцыйная культура набывае права разглядацца не адно ў дыяхранічнай перспектыве, але і у сінхраніі як трывала дзейны чыннік нашай ... культуры, які, хаця і рэпрэсуецца панавальнай урбаністычнай, машыннай цывілізацыяй і адцясняецца ёю на перыферыю культурнага жыцця, тым не менш, тоіць у сабе і магутны патэнцыял ...
Характарыстычныя рысы традыцыйнай культуры Беларусі
Гэта – а) транстэмпаральнасць ..., – б) выключная гістарычная глыбіня паасобных элементаў нашай традыцыйнай спадчыны. ...Транстэмпаральнасць выяўляецца, па-першае, у адметнай архаічнасці паасобных ейных складовых частак ..., а па-другое, у прыналежнасці гэтых элементаў да жывой традыцыі яшчэ напрыканцы ХХ ст. Беларуская традыцыйная культура вылучаецца асаблівай глыбінёй "фальклорнай памяці".
Генезіс традыцыйнай культуры Беларусі
...Мноства элементаў нашай традыцыйнай спадчыны бяруць вытокі ў гэткіх гістарычных відалях, далей за якія часта ўжо не сягаюць і самыя сучасныя рэканструктыўныя мэтады. Аднак не забываймася, што паміж тымі далёкімі эпохамі, калі нашымі продкамі ... закладаліся першападваліны культуры, і цяперачыняй праляглі цэлыя тысячагоддзі, на працягу якіх былі і ўласнае эвалюцыйнае развіццё культуры, і выкліканыя вонкавымі прычынамі пакручастыя павароткі, падчас якіх шмат што адыходзіла ў нябыт назаўсёды. ...Тое, што заставалася, магло да непазнавальнасці мяняць сваё аблічча, і ўжо ў гэтым новым абліччы даходзіла да нас...
[Даследнікі традыцыйнай беларускай культуры почасту паўстаюць перад даволі парадаксальным фактам: з аднаго боку, канстатуецца адметная старажытнасць паасобных ейных элемэнтаў, а з другога боку – выяўляецца прыналежнасць гэтых элементаў да жывой традыцыі яшчэ і напрыканцы ХХ ст. ...]
Прасторавыя структуры беларускай міфа-паэтычнай [гарызантальнай] мадэлі свету
... Галоўныя асаблiвасцi міфа-паэтычнай прасторы ... – гэта неаднароднасць, анiзатропнасць 57 i шматзлучнасць. ...
Неаднароднасць – найбольш яркая з гэтых характарыстык. Яна азначае, што якасная разнастайнасць з'яўляецца анталагiчнай асаблiвасцю міфа-паэтычнай прасторы. Апроч iншага, гэта значыць, што кожнае месца ... аказваецца сэмантычна зараджаным. Апошняе выяўляецца ў ... тым, што прынцыпова можа быць ці адбыцца ў дадзеным месцы. Некаторыя месцы ... традыцыйна пазначаюцца як “святыя”, напрыклад: святое возера, святая крынiца, святы гай i г. д. Гэта месцы ..., дзе магчымы кантакты з найвышэйшымі сэнсамі быцця, месцы судотыку “гэтага свету”, свету абыдзённасці з сакральным светам. Ёсць і іншыя мясціны – патэнцыйна небяспечныя, а то і папросту інфернальныя, дзе гэты свет уваходзіць у судотык з самым падоннем быцця. Гэта ... месцы інтэрвенцый спракаветнага Хаосу ў спарадкаваны, але такі няўстойлівы Космас.
Багата што са сказанага добра прасочваецца і паводле фальклорных матэрыялаў, і, паміж іншага, паводле матэрыялаў беларускага казачнага эпасу, які, ..., утрымлівае ў сабе значную колькасць сістэмных элементаў так званай архаічнай [гарызантальнай] ... мадэлі свету. А прасторавыя параметры гэтай мадэлі свету найлепей відны ў зарганізаванасці такіх глабальных структур, як ... “светавая” структура Сусвету.
...“Свет” (“гэты свет”, “увесь свет”) – адна з найбольш буйных i складана зарганiзаваных прасторавых структур фальклору. Ён прынцыпова канечны як у прасторы, так i ў часе. У казках i касмаганiчных паданнях проста гаворыцца пра ягоны “пачатак” (“Калiсь яшчэ свет толькi зачынаўся, дык нiчога нiдзе не было”; “Як свет пачаўся, людзi не ведалi, як хату станавiць”; “Гэта было з пачатку света”) i пра ягоны “канец”...
У фальклоры “гэты” і “той” светы супрацьпастаўляюцца дастаткова спецыфiчна... Па-першае, паводле прыкмет адзiнкавасцi і множнасцi. “Гэты свет” заўсёды адзiны, а “тых светаў” мноства... Яны адрознiваюцца ўжо сваёй прасторавай лакалiзацыяй. Адзiн з iх можа месцiцца недзе далёка – “за трыдзявятай зямлёй” і туды можна патрапiць, перасоўваючыся ў гарызантальнай плашчыне, другi – свет патольны, куды галоўны герой трапляе праз якую-небудзь нару ці калодзеж, яшчэ адзiн, “той свет”, – на небе. У двох апошнiх выпадках перасоўваннi героя адбываюцца ў вертыкальным напростку.
Па-другое, “гэты” і “той” свет адрознiваюцца й выразна супрацьпастаўляюцца паводле гэткiх азнак, як напоўненасць першага і спустэленасць, пустэльнасць другога. Гэтак таксама падкрэслiваецца наблiжанасць “iншага свету” да касмаганiчнага пачатку або канца. Гэты свет, што ёсць у фазе сваёй максымальнай касмiчнасцi, вылучаецца рэчавай напоўненасцю. У звязку з пералічаным варта азначыць, што апошняя акалiчнасць для беларускай традыцыi глыбока матывавана і на моўным узроўнi. Беларускае слова “свет”, апроч звыклых сваiх значэнняў, мае і значэнне “вялiкай колькасцi нечага”. Гэтак, у нас кажуць: “Народу – свет” пра вялiкi натоўп людзей. ...
Па-трэцяе, “гэты” і “iншы” светы адрознiваюцца сваёй структурай, а дакладней будзе сказаць, што выразную складаную структуру мае толькi “гэты свет”, тым жа часам “iншы” часта бывае або зусiм бесструктурным, або структураваным адносна слаба. Гэтыя акалiчнасцi таксама падкрэслiваюць касмалагiчную разнастайнасць i спарадкаванасць Космасу ў супрацьпастаўленнi бесструктуравасцi дакасмаганiчнай стадыi (Хаосу). ...
Па-чацвёртае, “гэты” і “іншы” светы адрозніваюцца сваёй ... “структурай геадэзычных лініяў”. У “гэтым” свеце “пучкі геадэзычных” маюць тэндэнцыю да своеасаблівага пашырэння, а на “тым” жа свеце яны зьбягаюцца вельмі шчыльна. Шырыня “гэтага” свету і абвужанасць “іншага” свету або пачатковых і канечных касмаганічных стадый “гэтага” свету – вядомая яркая асаблівасць традыцыйных ... міфа-паэтычных мадэляў свету. ...
Па-пятае, прасторы “гэтага” і “іншага” светаў адрозніваюцца і гэткім паказнікам, як неарыентаванасць аднаго і арыентаванасць другога. ... У міфа-паэтычнай прасторы гэта ... праяўляецца так, што рухі эпічнага героя найчасцей аказваюцца зваротнымі: на “той” свет і назад у пачатковы локус.
... Неаднароднасці міфа-паэтычнай прасторы адпавядае ейная анізатропнасць. Перадусім якасна адрозніваюцца гарызантальныя і вертыкальныя сячэнні “гэтага” свету: першыя характарызуюцца тэтрактычнасцю (як мінімум), другія – трыядычнасцю. Гарызантальная плашчыня мае чатыры якасна нятоесныя напросткі: Поўнач, Поўдзень, Усход і Захад, якія і нясуць на сабе азнакі пэўнай тэмпаралізацыі праз спраектаванасць на кола бачнага дзённага руху сонца па небе. ...
Часавыя структуры традыцыйнай беларускай касмалогіі
Разам з прасторавымi ... параметрамi час уваходзiць у лiк падставовых вызначальнiкаў структуры мадэлi свету той або iншай культуры. ... Доследы пацвярджаюць глыбокую ... матываванасць iдэi часу ў розных культурах. Сам жа час, а дакладней – спосаб культурнага структуравання яго і апрацоўкi стаецца адным з крытэраў аднясення культуры да таго або iншага тыпу (параўнайма, напрыклад, уяўленнi пра цыклiчны й лiнейны час, характэрныя для культур розных тыпаў).
...Тапалягічныя характарыстыкі прасторы і мэтрычныя характарыстыкі часу знаходзяцца ў дачыненнях узаемадапаўняльнасці і узаемаабумоўленасці.
...Найбольш выразна [яны выступаюць] ў такой прынцыповай асаблівасці традыцыйнага светагляду, як каляндарнасць. Структура свят традыцыйнага календара разрывае кола абыдзённасці і перапыняе бесперапынны бег часу, надаючы, такім чынам, часу своеасаблівую неаднароднасць і акцэнтуючы, да таго ж, неаднароднасць розных прасторавых локусаў ...
Апошняе, між іншага, праяўляецца ў абавязковых наведаннях у пэўныя каляндарныя святы пэўна вызначаных месцаў (поле, гумно, рытуальны абыход двароў, рытуальны абыход навакольных вёсак; у больш позняй традыцыі – прышэсце да храмаў, прысвечаных тым або іншым святым, а таксама патраплянне ў каляндарна й прасторава размеркаваную сістэму кірмашоў і г. д.) і адмысловай рэсэмантызацыі гэтых месцаў з выкарыстаннем адпаведных рытуальных і сімвалічных сродкаў.
Варта яшчэ тут прыкмеціць, што самі традыцыйныя ўяўленні пра свята маюць выразныя прасторавыя канатацыі: пэрсаніфікаванае “свята” (тут адбываецца пералучэнне на пэрсанажны код мадэлі свету) з пэўных месцаў прыходзіць або прыязджае на кані і па нейкім часе туды ж аддаляецца. Таму святы зазвычай сустракаюць і праводзяць. І менавіта ў часе свят звыкла-традыцыйная мадэль свету рэалізуецца найбольш поўна ...
З назіранняў структуры і зместу традыцыйнага беларускага календара
Каляндар – неад'емная частка чалавечай культуры. Гэта не звыклая сістэма адлiку больш цi менш працяглых прамежкаў часу з дапамогай перыядычных прыродных з'яваў, гэткiх, як, напрыклад, змена дня і ночы, змена фаз Месяца, сезонаў i канфiгурацый нябесных зор. Гэта апрычоная складаная знакавая сістэма, сродкамi якой структуруецца і ўпарадкоўваецца час чалавечага iснавання, вызначаюцца перыяды працоўнай актыўнасцi й святочных узрушэнняў духу. Каляндар напаўняе бяздушны час чалавечымi сэнсамi. ...
...Касмалагiчнаму светагляду ўласцiвы касмалягiчны ж, г. зн. у найбольш значнай сваёй частцы каляндарны, падыход да камплiмэнтарнай апазыцыi дабра і ліха. ...Прызнанне касмалагiчнай значнасцi гэтак званага “ліхога пачатку” ў балта-славянскiх фальклорных тэкстах рэалiзуецца паводле формулы: “ягоны час, ягоная воля”. ... Праблема дабра і ліха, паказаная ў тэрмiнах прасторава-часавых параметраў мадэлi свету, вырашаецца ... паводле формулы: дабром ёсць усё тое, што бывае ў свой час i на сваiм месцы.
... Беларуская традыцыйная культура захавала багата звестак што да структуры найбольш iстотных тэмпаральных цыклаў, касмалагiчнага і мiфалагiчнага ўсведамлення іх i ўлучанасцi ў структуру адпаведных абрадаў. Да шэрагу гэткiх добра выяўленых цыклаў, без сумневу, можна аднесцi суткi, тыдзень, месяц, сезон, год, век.
Надзвычай iстотна акрэсліць, што ўсе яны структурна iзаморфныя, бо гэта забяспечана шэрагамi скразных сімвалiчных атаесамленняў, супрацьпастаўленняў i апасяродкаванняў. За прыклад тут можна падаць добра вядомае ў нашай традыцыi атаесамленне гадавых памiнальных дзён з адпаведнымi часткамi сутак. У паасобку, веснавыя памінальныя дні Фаміна тыдня называлiся “снеданнем па радзiцелях”, летнiя на Сёмуху, адпаведна, – “абед па радзiцелях”, а восеньскiя змiтраўскiя дзяды – “вячэра па радзiцелях”. ...
Галоўнымi святамi ... частак году былi Каляды і Купалле, вiдавочна, прынагоджаныя да дзён зiмовага й летняга сонцаваротаў. Гэтыя святы з'яўляліся своеасаблiвымi кульмiнацыйнымi (i пераломнымi) момантамi адпаведных перыядаў. ...
Самыя ж перыяды акрэслiвалiся днямi раўнадзенняў: “мужчынскi” (зiмовы) – з восеньскага да веснавога, “жаночы” (летнi) – з веснавога да восеньскага.
...Кожны з гэтых перыядаў таксама падзяляўся на дзве часткi, у вынiку чаго каляндарны год набываў чатырохчасткавую структуру. Сімвалiчна гэтыя больш дробныя часткi класіфiкуюцца наступным чынам: “дзявочая” (вясна) / “жаночая” (лета) i “хлапечая” (восень) / “мужчынская” (зiма)... У беларускай традыцыi захавалiся аўтэнтычныя назвы гэтых сезонаў: Ляля – вясна, Цёця – лета, Жыцень – восень, Зюзя – зiма. ...
Ляля – час ад веснавога раўнадзення да летняга сонцавароту. На нашу думку, акурат гэтым часам праводзiлiся абрады iнiцыяцыi дзяўчат, гэтак бы мовiць, пасвячэннi ў дзяўчаты, кульмiнацыйнымi момантамi якiх былi, iмаверна, святы Ляльнiк (22 красавiка), Юр'я (23 красавiка) i Ярылавiца (27 красавiка). Прыкладна ў гэты ж каляндарны перыяд дзяўчаты “юрылiся” цi “кумiлiся”, г. зн. выбiралi сабе сябровак на год, з якiмi пад час вяселля яны мусiлi развiтвацца, што добра адбiлася ў абрадавых тэкстах.
Цёця – час спамiж летнiм сонцаваротам i восеньскiм раўнадзеннем, пара збору ўраджаю. Можна падазраваць захаванне ў назве гэтага перыяду тэрмiналогii нэалiтычных культаў Вялiкай Багiнi Мацi. ...
Як ні спакуслiва адносiць Жытня таксама да летняга перыяду, прынамсi, да жнiва, тым не менш, ёсць усе падставы лiчыць яго ахоўнiкам восеньскага багацця (пасля таго, як ураджай ужо сабраны), удалых шлюбаў i культу продкаў (Дзяды, Каляды)
I, нарэшце, Зюзя – час ад Каляд i да веснавога раўнадзення.