Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_belarusi_adkazy.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
290.3 Кб
Скачать

Пытанне 9. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVII – XVIII ст.

Гэты перыяд. характарызуецца глыбокім эканамічным заняпадам і вельмі слабымі сельскай і гарадской гаспадаркамі. Важнейшымі прычынамі такога стану былі наступныя:

1. Шматлікія войны сярэдзіны XVII–XVIII ст. (1648–1651, 1654–1667, 1655–1660, 1700–1721 гг.), якія з велізарнай разбуральнай сілай пракаціліся па беларускіх землях. У выніку ваенных дзеянняў многія вёскі і гарады Беларусі былі разрабаваны і спалены, насельніцтва гінула ад голаду і эпідэмій або ўводзілася ў палон.

2. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Калі ў 1650 г. на Беларусі жыло 2,9 млн. чалавек, то ў 1667–1673 гг. не больш чым 1,4 млн. Да 1700 г. колькасць насельніцтва вырасла да 2,2 млн., але пасля Паўноч-най вайны зноў зменшылася да 1,5 млн. чалавек.

3. Вялікае змяншэнне колькасці зямель з-за таго, што мноства людзей загінула ў гады ваеннага ліхалецця і не было каму апрацоўваць палі. Увогуле, пасяўныя плошчы Беларусі скараціліся больш чым на палову.

4. Павелічэнне павіннасцей сялянства, якое на карысць памеш-чыкаў выконвала адпрацовачную, грашовую, натуральную, фурманка-вую павіннасці, гвалты, талокі і інш.

5. Няўстойлівыя палітычныя абставіны, барацьба магнатаў паміж сабой за ўладу, якая прыняла характар грамадзянскай вайны, што на-несла вялікія страты эканоміцы Беларусі.

У такіх вельмі цяжкіх і складаных умовах пачалося аднаўленне эканомікі Беларусі і ў першую чаргу – сельскай гаспадаркі. Буйнымі землеўладальнікамі былі магнаты, уласнікі вялікіх зямельных латы-фундый. У канцы XVIII ст. 16 магнацкім сем’ям (Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Чартарыйскім і інш.) належала на Беларусі 30% усіх сялян. Буйнейшым феадальным уласнікам быў кароль Рэчы Паспалітай. Маёнткі, якімі ён распараджаўся, называліся каралеўскімі эканоміямі. Самым вялікім каралеўскім уладаннем на ўсходзе Беларусі была Магілёўская каралеўская эканомія. Вялікія зямельныя ўладанні належылі каталіцкай і уніяцкай цэрквам.

У ходзе аднаўлення сельскай гаспадаркі феадальная знаць выкарыстоўвала ў асноўным два метады: перавод сялян на грашовы аброк – чынш і пашырэнне фальваркаў. У 30–40-я гг. XVIII ст. фальварачныя гаспадаркі прыкметна ўзмацніліся галоўным чынам на захадзе і ў цэнтральнай частцы Белару-сі. Дзяржаўная ўлада ўводзіла розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковыя надзелы.

У сувязі з эканамічным заняпадам гарадоў і скарачэннем унут-ранага рынку было падарвана развіццё гарадскога рамяства. Колькасць рамеснікаў у гарадах Беларусі рэзка зменшылася.

Прыкметныя зрухі. адбыліся ў эканамічным становішчы гарадоў і мястэчак. ў другой палове XVIII ст Новай з’явай было зараджэнне мануфактурнай вытворчасці, заснаванай на ручной працы і тэхніцы.

Першым прадпрыемствам мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі была шкляная гута ў Налібоках (зараз Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці).. У 1751 г. князь Радзівіл заснаваў у Слуцку.

Прадпрыемствамі мануфактурнага тыпу меншых памераў з’яў-ляліся суконныя і палатняныя фабрыкі князя Сапегі ў Ружанах, шкля-ныя заводы графа Салагуба ў мястэчку Ілля (Мінскі павет), фабрыка паясоў у Слуцку і фаянсавы завод Радзівілаў у мястэчку Свержань і інш.

Мануфактуры ў сваёй аснове былі феадальнымі прадпрыемствамі. Большасць іх працаўнікоў складалі прыгонныя сяляне.

Такім чынам, у другой палове XVIII ст. завяршылася аднаўленне сельскай гаспадаркі, шырокае развіццё набываў працэс стварэння прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу. У канцы XVIII ст. усё выразней адчуваўся працэс разлажэння феадальных адносін.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]