
- •Пытанне 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •Пытанне 2. Узнікненне класавага грамадства на беларускіх землях. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. –
- •Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX – першай палове XIII ст.
- •Пытанне 4. Перадумовы фарміравання і ўнутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.
- •Пытанне 5. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе вкл. Аграрная рэформа 1557 г.
- •Пытанне 6. Уплыў ідэй Адраджэння на развіццё беларускай культуры ў другой палове хііі – першай палове XVI ст.
- •Пытанне 8. Фарміраванне беларускага этнасу (народнасці)
- •Пытанне 8. Утварэнне Рэчы Паспалітай і становішча вкл у складзе новай дзяржавы
- •Пытанне 9. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVII – XVIII ст.
- •Пытанне10. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі
- •Пытанне 11. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржа’я ў Беларусі
- •Пытанне 12. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі
- •Пытанне 13. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі
- •Для развіцця буржуазнага грамадства былі праведзены такія рэформы, як, судовая, гарадская, ваенная, у галіне народнай адукацыі і друку, земская.
- •Пытанне 14. Паўстанне 1863–1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага
- •Пытанне 15. Развіццё капіталістычных адносін у другой палове хіх ст. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі.
- •Пытанне 17. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рухі ў Беларусі
- •Пытанне 17. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі
- •Пытанне18. Беларусь ў гады Першай сусветнай вайны
- •Пытанне 20. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Пытанне 22. Утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці
- •Пытанне24. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср
- •Пытанне 25. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939 гг.)
Пытанне 8. Фарміраванне беларускага этнасу (народнасці)
Народнасць – гэта моўная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей, якая склалася гістарычна і наступае пасля родава-племянной супольнасці.
Працэсы фарміравання кожнай народнасці цесна звязаны з тэрытарыяльнымі, геаграфічна-кліматычнымі, сацыяльнымі і не-паcрэдна этнічнымі фактарамі. Прыродныя умовы Беларусі дастаткова спрыяльныя для жыцця і дзейнасці насельніцтва. Сярод славянскіх плямённых супольнасцяў першымі былі крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Працэсы засялення імі гэтых земель пача-ліся ў І тысячагоддзі н.э. На гэтай тэрыторыі пражывалі балцкія і фіна-ўгорскія плямёны.
У другой палове I тысячагоддзя праходзілі працэсы ўзае-мапранікнення славян і неславянскіх этнічных супольнасцей. Ад-носіны паміж імі не заўсёды мелі мірны характар. Археалагічныя раскопкі некаторых старажытных умацаваных гарадзішчаў выяўляюць сляды ваенных сутычак, пажарышчаў. Усе знаходкі прывялі навукоўцаў да стварэння тэорыі субстратнага паходжання беларусаў. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што на беларускай тэрыторыі славяне асіміліравалі балтаў, але і самі адчувалі моцны ўплыў балцкага субстрату. Найбольш інтэнсіўна гэта праходзіла ад пачатку VІІ – VІІІ ст. да канца ХІІІ ст.
Усходнеславянскія плямёны – крывічы, дрыгавічы, радзімічы і некаторыя балцкія аб'яднанні кансалідаваліся ў адзіны феадальны этнас. Асноўны перыяд інтэнсіўнай кансалідацыі прыпаў на XIV–XVI ст. і стымуляваўся сацыяльна-палітычнымі і эканамічнымі працэсамі ў межах ВКЛ. Першыя сляды гэтага працэсу некаторыя навукоўцы адзначаюць у Полацкім княстве IX–XIII ст. (Старажытны перыяд). Пачатак перыяду ВКЛ (другая палова XIII–XIV і XV–XVI ст. быў часам умацавання, панавання і пашырэння гэтага этнічнага комплексу на тэрыторыі Падняпроўя, Панямоння, Пабужжа і г.д.
У помніках пісьменства, якія звязаны непасрэдна са старажыт-ным Полацкам, выразна праступаюць рысы сучаснай беларускай мовы, якія генетычна звязаны з крывіцкімі дыялектамі.
Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з’яўляецца назва народа – этнонім. У Х111 – ХУ1 стст. У дачыненні да насельніцтва Беларусі ўжываліся розныя этнонімы. Абагульняючай для праваслаўнага насельніцтва была назва “Русь”№, русіны, рускія.
Украінцы, рускія, палякі і іншыя еўрапейскія народы называлі беларусаў “літвінамі”. Гэта ж паняцце было саманазвай і для беларускана насельніцтва.
Такім чынам, усе пералічаныя фактары адыгралі значную ролю ў складанні беларскага этнаса, а рост га-радоў, узмацненне сацыяльна-эканамічных сувязяў, развіццё матэрыяльяльнай і духоўнай культуры стваралі перадумовы для фарміравання беларускай народнасці.
Пытанне 8. Утварэнне Рэчы Паспалітай і становішча вкл у складзе новай дзяржавы
Перадумовы аб’яднання ВКЛ і Кароны Польскай былі абумоўлены: 1) імкненнем шы-рокага кола сярэдняй і дробнай шляхты ВКЛ да набыцця польскіх “залатых шляхецкіх вольнасцей”; 2) палітычнымі намаганнямі польскай шляхты, якая жадала далучыць да Кароны багатыя землі заходняга суседа; 3) дынастычнымі цяжкасцямі, бо агульны гаспадар Польшчы і ВКЛ Жыгімонт ІІ Аўгуст, апошні з дынастыі Ягелонаў, не меў нашчадкаў, і з яго смерцю канчаткова спынялася дзейнасць Крэўскай уніі паміж дзвюма краінамі.
Вызначальнай прычынай Люблінскай уніі сталі знешнепалітычныя абставіны – менавіта цяжкае становішча ВКЛ у Лівонскай вайне, захоп войскамі Івана IV шэрагу гарадоў на Беларусі.
1 ліпеня 1569 г. акт Люблінскай уніі быў падпісаны. Заключэнне дзяржаўнай уніі паміж ВКЛ і і Каронай Польскай было падзеяй, якая прадвызначала далейшы лёс народаў, што насялялі гэтыя краіны.
Умовы аб’яднання былі наступныя: адзіны манарх, які пры каранацыі абвяшчаўся каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Мазавецкім, Жмудскім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім, Інфлянцкім і інш.; збіраліся агульныя сеймы, якія склікаліся толькі ў Польшчы, адна Рада; агульная знешняя палітыка; скасаванне ўсіх законаў і дагавораў, якія супярэчылі акту уніі; ліквідаваліся мытні паміж краінамі; кароль абвяшчаў захаванне ўсіх правоў, прывілеяў, пасад, тытулаў падданых абедзвюх дзяржаў; абвяшчаўся дазвол на набыццё маёнткаў, зямлі ў любой частцы Рэчы Паспалітай і г.д.
Аднак магнаты ВКЛ, незадаволеныя уніяй, палітычныя намаганні накіравалі на ўмацаванне самастойнасці княства. Яно захавала свой урад і адміністрацыйны апарат, судовую сістэму, казну, войска, заканадаўства, дзяржаўную пячатку; да 1696 г. афіцыйнай дзяржаўнай мовай у Княстве заставалася беларуская. Насуперак акту Люблінскай уніі на працягу 70–80-х гг. XVI ст. у Вялікім Княстве рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя сеймы.
Найбольш поўна адасобленасць Вялікага Княства Літоўскага была юрыдычна замацавана ў ІІІ Статуце ВКЛ 1588 г. У ім. абвяшчалася самастойнасць і тэрытарыяльная цэласнасць Вялікага Княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў. Статут забараняў іншаземцам – у першую чаргу палякам – набываць у княстве землі,
Органы дзяржаўнай улады і кіравання. Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай саслоўнай манархіяй на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны вальны сейм (парламент), які складаўся з сената і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у якую ўваходзілі духоўная і свецкая знаць, службовыя асобы. да 150 чалавек. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, у якую ўваходзілі дэпутаты ад шляхты асобных паветаў, абраныя на павятовых сейміках. У сярэдзіне XVIII ст. у складзе пасольскай ізбы было больш за 200 дэпутатаў.
На чале выканаўчай улады стаяў кароль, які ўзначальваў сенат, склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэнняў, назначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады, назначаў і прымаў паслоў, вёў знешнюю палітыку, за якую адказваў перад вальным сеймам. Улада караля абмяжоўвалася не толькі правам “liberum veto”, але і пагадненнямі, падпісанымі ў час яго ўступлення на прастол. Шляхта заключала “Пакта канвента” – дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешнепалітычных праблем.
Вага шляхты была вялікай. Большасць шляхцічаў былі землеўладальнікамі, але было шмат і такіх, якія не мелі зямлі і неслі службу ў заможных паноў і магнатаў, складаючы іх світу. Юрыдычна як паны, магнаты, так і сярэдняя і дробная шляхта былі роўнымі паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве з’яўляліся паны і магнаты, якія складалі сенацкае саслоўе. Толькі шляхта мела права валодаць зямлёй. Судзіць шляхціча мог толькі шляхецкі суд. Адзінай павіннасцю яе з’яўлялася вайсковая служба. Шляхта Вялікага Княства Літоўскага паступова апалячвалася, далучаючыся да “залатых польскіх шляхецкіх вольнасцей” і пераймаючы мову і рэлігію (каталіцызм).
Такім чынам, Рэч Паспалітая, нягледзячы на існаванне каралеў-скай улады, не была ў поўнай меры манархіяй, бо ўлада фактычна належыла сейму і шляхце. Дэмакратызм дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай быў зусім нетыповай з’явай новага часу. На працягу ХУ11 ст дзяржаўны апарат прыходзіў у нягоднасць.