Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_belarusi_adkazy.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
290.3 Кб
Скачать

Пытанне 6. Уплыў ідэй Адраджэння на развіццё беларускай культуры ў другой палове хііі – першай палове XVI ст.

У гэты перыяд пашыраецца традыцыя летапісання. Найбольш вядомымі творамі з’яўляюцца “Летапісец Вялікіх князёў Літоўскіх” і “Пахвала Вітаўту”. Пазней ствараецца яшчэ шэраг летапісных твораў. Усе яны праводзяць думку аб тым, што менавіта ВКЛ з’яўляецца непасрэдным пераемнікам гістарычных і культурных ўсходнесла-вянскіх традыцый. Грамадска-палітычныя погляды розных колаў та-гачаснага грамадства адлюстраваліся ў гістарычнай літаратуры. Адным з заснавальнікаў яе можна лічыць М. Стрыйкоўскага (1540 – каля 1590 г.). Найбольш значны яго твор “Кроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсея Русі”, які з’яўляецца каштоўнай крыніцай па нашай гісторыі.

Першым лацінамоўным творам, які пазнаёміў еўрапейскую грамадскасць з нашай зямлёй, была паэма Міколы Гусоўскага – “Песня пра зубра”, надрукаваная ў Кракаве ў 1523 г.. Для аўтара вобраз зубра – сімвал князя Вітаўта, збіральніка беларускіх зямель.

Пачатак беларускага кнігадрукавання быў пакладзены Францыскам Скарынай, які ў 1517–1519 гг. надрукаваў ў Празе кнігі Старога Запавету. У Вільні ён выпусціў у свет “Малую падарожную кніжыцу” (каля 1522 г.) і “Апостал” (1525 г.). Пераемнікам яго дзейнасці быў Сымон Будны (“Катэхізіс”), а таксама Васіль Цяпінскі.

У 1562 г. кальвіністам Мікалаем Радзівілам Чорным у Брэсце была выдадзена ўпершыню на польскай мове “Biblia”. Друкарня купцоў Мамонічаў пачала сваю дзейнасць у Вільні ў 1569 г. Яна выдавала не толькі літургічныя кнігі, але і палемічную літаратуру на беларускай мове.

У архітэктуры спачатку шырока распаўсюдзілася готыка – мастацкі стыль, які на Беларусі быў прадстаўлены замкамі. Ім ўласціва спалучэнне горадабудаўнічых, ваенных, жылых функцый. Тады былі збудаваны Гродзенскі, Геранёнскі, Гальшанскі, Любчанскі і іншыя замкі.

Ужо ў сярэдзіне XVI ст. фарміруецца самабытны «абарончы» стыль узвядзення культавых пабудоў. Помнікамі яго з'яўляюцца Мураванкаўская царква-крэпасць, Супрасльская царква-крэпасць, Брэсцкая Мікольская царква-крэпасць, Гнёзненскі касцёл-крэпасць і інш. Першай барокавай пабудовай на тэрыторыі Усходняй Еўропы з'яўляецца Нясвіжскі касцёл Божага цела (канец XVI ст.).

У ВКЛ развіваліся ўсе віды мастацкага жывапісу. Да нашага часу захаваліся абразы: «Маці Боская Адзігітрыя» (Случчына), «Маці Боская Іерусалімская» (Брэстчына), Мінская Маці Божая. Свецкіх твораў захавалася меней, найбольш вядомым тагачасным помнікам з'яўляецца карціна «Бітва пад Оршай» (каля 1519 г.). Сярод царкоўных відаў мастацтва шырокае распаўсюджанне атрымала разьба па дрэву.

У XVI ст. на тэрыторыі Беларусі ўсталёўвалася дастаткова складаная сістэма школьнай адукацыі. Побач з царкоўнымі, манастырскімі, кляштарнымі школамі працавалі і прыватныя педагогі

Першая палова XVI ст. – гэта складаны і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, які звязаны з Адраджэннем і Рэфармацыяй. Ідэі Адраджэння пахіснулі аўтарытэт царкоўных іерархаў. Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленне ў 1517 г. прафесара тэалогіі з Германіі Марціна Лютэра. Ідэолагі рэфарматарскага руху выступалі супраць пышнага правядзення набажэнства, патрабавалі адмены царкоўнага падатку «дзесяціны», секулярызацыі – адчужэння царкоўных зямель на карысць дзяржавы і прыватных асобаў і стварэння самастойных, нацыянальных, дэмакратычных і, галоўнае, танных, цэркваў.

У хуткім часе рэфармацыйны рух разгалінаваўся на лютэранства і кальвінізм. Безумоўна, каталіцкая, як і любая іншая царква, не жадала рэформаў, якія б уціскалі яе правы. На Беларусі ідэі рэфарматарства атрымалі шырокае распаўсюджанне, асабліва ў асяроддзі буйных магнатаў, шляхты сярэдняй заможнасці, гарадскіх жыхароў і нават прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства.

Большы водгук на тэрыторыі ВКЛ атрымалі ідэі кальвінізму. Прадстаўнікі магутнейшага роду ВКЛ Радзівілы сталі прыхільнікамі вучэння Ж. Кальвіна. Іх падтрымалі і іншыя прадстаўнікі буйных феадалаў і шляхты. Але найбольш радыкальны рух у кальвінізме быў выпрацаваны мяшчанствам. Шэраг прадстаўнікоў гэтага саслоўя пачалі прапаведаваць ідэі роўнасці не толькі прававой але і маёмаснай. Гэты рух атрымаў назву антытрынітарыяў, альбо арыянаў.

Ідэі Рэфармацыі адлюстроўваліся ў грамадска-палітычным, філасофскім, царкоўным, прававым жыцці, літаратуры і мастацтве.

Такім чынам, у развіцці культуры ВКЛ яскрава назірацца спалучэнне грэка-візантыйскіх культурных уплываў з заходнееўрапейскімі рымска-каталіцкімі пры зберажэнні славянскага зместу і сутнасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]