Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_belarusi_adkazy.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
290.3 Кб
Скачать

Пытанне 5. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе вкл. Аграрная рэформа 1557 г.

У другой паловен Х111 – першай палове ХУ1 ст. назіраўся працэс удасканальвання культуры земляробства. Прымяняўся трохпольны севазварот. Асноўнай галіной сельскай гаспадаркі з’яўлялася раслінаводства, вырошчвалі збожжавыя культуры (азімае жыта, авёс, грэчку, ячмень, пшаніцу і інш.), а таксама бабовыя (гарох, сачавіцу), прадзільныя (лён, каноплі). Сярод гароднінных культур найбольшай папулярнасцю карысталіся капуста, морква, буракі, цыбуля, часнок, агуркі, кроп, мак.

Другой важнай галіной сельскай гаспадаркі была жывёлагадоў-ля. Найбольшую ўдзельную вагу ў ёй мела конегадоўля. Побач з буйной рагатай жывёлай вяскоўцы гадавалі свіней, авечак, коз і свойскую птушку. У якасці дапаможных промыслаў развіваліся і хатнія рамёствы – кавальства, ганчарства, бандарства.

Пашырэнне гандлёвых і іншых сувязей з еўрапейскімі краінамі, рост попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю, інтэнсіўнае развіццё тавара-грашовых адносін падштурхнула правячыя колы ВКЛ да правядзення зямельнай рэформы. Гэта быў комплекс эканамічных, сацыяльных і тэхнічных мерапрыемстваў па ўдасканаленню сістэмы землекарыстання і сістэмы падаткаабкладання. Гэтая рэформа насіла назву “валочная памера”. Задачы яе былі сфармуляваны ва “уставе на валокі” 1557 г. Уся зямля падзялялася на валокі, памерам 21,3га. Усе валокі ў залежнасці ад канкрэтных умоў па характару галоўных павіннасцей размяркоўваліся на тры катэгорыі – “цяглыя”, “асадныя” і “вольныя”.

Важным вынікам рэформы было масавае запрыгоньванне сялян, ператварэнне сялян-даннікаў у чыншавікоў, уцягванне краіны ў тавара-грошавыя адносіны, арыентацыя гаспадаркі сялянскай і панскай на выраб сельскагаспадарчай прадукцыі і рэалізацыі яе па-за межамі ВКЛ па суднаходных рэках Буг, Нёман, Заходняй Дзвіне. Прыбыткі феадалаў ад маёнткаў значна выраслі. У Заходняй і Цэнтральнай Беларусі рэформа прывяла да замены абшчыннага землекарыстання падворным.

Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад. Большую частку насельніцтва складалі рамеснікі ігандляры. Яны называліся мяшчанамі.

Пачынаючы з ХІV ст., на тэрыторыі ВКЛ распаўсюджвалася права гарадоў на самакіраванне (т.зв. магдэбургскае права). Адпаведна з ім у горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання, які насіў назву – магістрат. Ён складаўся з дзвюх палат: прадстаўнічай і выканаўчай.

Першым беларускім горадам, які атрымаў магдэбургскае права, быў Брэст (1390 г.). Увогуле на этнічных беларускіх землях налічвалася звыш 120 “магдэбурскіх” гарадоў, а ў сучасных адміністрацыйных межах іх было звыш 90.

Атрыманне тым або іншым горадам правоў на самакіраванне спрыяла інтэнсіўнаму развіццю рамеснай вытворчасці ў ім. Як правіла, рамеснікі адной або некалькіх роднасных спецыяльнасцей аб’ядноў-валіся ў вытворчую суполку – цэхі. У іх засяроджваліся дзесяткі прафесій. Рамеснікі абслугоўвалі разнастайныя патрэбы розных слаёў тагачаснага грамадства.

Беларускія гарады мелі трывалыя гандлёвая сувязі як з Усходам, так і Захадам і Поўднем. Жыццё горада ўплывала пазітыўна на развіццё культуры, будзіла творчую думку. Тагачасныя гарады былі асяродкамі адукацыі і культуры, выспявання перадавой на той час буржуазнай ідэалогіі. Праўда, пасля другой паловы XVII ст. пад уплывам знешнепалітычных абставін і канфесійных пярэчанняў нацыянальны, беларускі характар гарадоў страчваецца.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]