Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_belarusi_adkazy.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
290.3 Кб
Скачать

Пытанне 2. Узнікненне класавага грамадства на беларускіх землях. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. –

Эвалюцыя прылад працы, тэхналогіі зямляробства і жывёла-гадоўлі выклікала глыбокія перамены ў жыцці зямель і ў грамадскім ладзе, якасны пераход ад родавага ладу да сельскай суседскай абшчы-ны. Падзел працы падарваў калектыўны характар вытворчасці і пры-сваення, на чым грунтавалася першабытнаабшчыннае грамадства, адкрыў для пэўных асоб магчымасць прысваення прыбавачнага прадукту і абмену паміж імі. Усё гэта прывяло да ўтварэння класаў і дзяржаў.

У гэты час на якасна новую ступень уздымаюцца абмен і гандаль. У якасці абменнага эквіваленту ўсходнія славяне ўсё часцей выкарыстоўвалі буйную рагатую жывёлу.

У IX–XII ст. гаспадарчая дзейнасць людзей на тэрыторыі Беларусі характарызавалася перш за ўсё нараджэннем і суіснаваннем шматукладнай эканомікі :

Яшчэ да заклікання да ўлады князёў-варагаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалі складацца воласці-княствы, якія ўзначаль-валіся князямі, выхадцамі з мясцовай знаці. Першымі і найбольш ма-гутнымі ўсходнеславянскімі княствамі былі Полацкае (IX–XIII ст.), Тураўскае (X–XI ст.). Ім падпарадкоўваліся як васалы больш дробныя княствы, якія ўзніклі на працягу ранняга сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі: Менскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Пінскае, Клецкае і інш.

Вярхоўным уласнікам зямлі быў князь. Ён збіраў са сваёй дру-жынай рэнту – даніну шляхам палюддзя, якая адначасова была першай формай дзяржаўнага падатку на ўтрыманне органаў княжацкай улады.

Сацыяльная структура і грамадскі лад княстваў адпавядалі ран-нефеадальнаму ўзроўню развіцця. Верхні пласт грамадства складалі князі, баяры, старэйшыя і малодшыя дружыны, духавенства. Разам з феадаламі і феадальна залежным насельніцтвам існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары і сяляне-даннікі. З канца X і асабліва XI ст. ішоў працэс росту колькасці буйных феадалаў і плошчаў іх уладанняў. Значныя зямельныя ўгоддзі феадалаў апра-цоўваліся феадальна-залежнымі людзьмі і часткова рабамі. Усталява-ліся наступныя формы феадальнага землеўладання:

Р азвіццё палітычнага ладу дзяржаў-княстваў найбольш наглядна можна прасачыць на прыкладзе Полацкага княства, на тэрыторыі якога жыло крывічскае і дрыгавічскае насельніцтва. Першы полацкі князь, імя якога вядома з летапісаў – Рагвалод. Пры Уладзіміры Святаславічы Полацкае княства гвалтоўна ўключана ў 980 г. у Кіеўскую дзяржаву. Выключнае значэнне ў палітычным і гаспадарчым жыцці Полаччыны мелі вечавы лад – гарадское самакіраванне, епіскап. Гісторыя Полацкай зямлі XI–XII ст. – гэта перыяд пашырэння яе тэрыторыі. Полацкае княства вымушана было адстойваць сваю самастойнасць ва ўмовах пастаяннага саперніц-тва з Кіевам і Вялікім Ноўгарадам.

Тураў даволі рана трапіў у сферу інтарэсаў Кіева і страціў незалежнасць. З канца X ст. на княжанне ў Тураў пасылалі старэйшых сыноў кіеўскага князя. У 50-я гг. XII ст. у Тураве ўсталявалася самастойная княжацкая дынастыя.

Вышэйшую ўладу ў дзяржавах-княствах у IX–XII стст. на тэрыторыі Беларусі ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў кіравання выконвалі службовыя асобы: пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік і інш.

Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся аднача-сова і князь, і пасаднік. У ХІІ – першай палове ХІІІ ст. Полацкая, Тураўская землі і іншыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі перажылі этап феадальнай раздробленасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]