
- •Пытанне 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •Пытанне 2. Узнікненне класавага грамадства на беларускіх землях. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. –
- •Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX – першай палове XIII ст.
- •Пытанне 4. Перадумовы фарміравання і ўнутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.
- •Пытанне 5. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе вкл. Аграрная рэформа 1557 г.
- •Пытанне 6. Уплыў ідэй Адраджэння на развіццё беларускай культуры ў другой палове хііі – першай палове XVI ст.
- •Пытанне 8. Фарміраванне беларускага этнасу (народнасці)
- •Пытанне 8. Утварэнне Рэчы Паспалітай і становішча вкл у складзе новай дзяржавы
- •Пытанне 9. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVII – XVIII ст.
- •Пытанне10. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі
- •Пытанне 11. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржа’я ў Беларусі
- •Пытанне 12. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі
- •Пытанне 13. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі
- •Для развіцця буржуазнага грамадства былі праведзены такія рэформы, як, судовая, гарадская, ваенная, у галіне народнай адукацыі і друку, земская.
- •Пытанне 14. Паўстанне 1863–1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага
- •Пытанне 15. Развіццё капіталістычных адносін у другой палове хіх ст. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі.
- •Пытанне 17. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рухі ў Беларусі
- •Пытанне 17. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі
- •Пытанне18. Беларусь ў гады Першай сусветнай вайны
- •Пытанне 20. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Пытанне 22. Утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці
- •Пытанне24. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср
- •Пытанне 25. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939 гг.)
Пытанне 25. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939 гг.)
Паводле Рыжскага дагавора 1921 г. паміж урадамі Савецкай Расіі і Польшчы, да тэрыторыі апошняй былі далучаны Мінскай і Віленскай губерняў, якія атрымалі назву Заходняя Беларусь. Яна была адсталай аграрнай ускраінай Польшчы і выкарыстоўвалася пераважна як крыніца сыравіны і таннай рабочай сілы, як рынак збыту для яе прамысловасці.
У эканоміцы Заходняй Беларусі назіраўся застой. Працоўныя пакутвалі і ад эксплуатацыі, і ад нацыянальнага ўціску. Разбураная войнамі пра-мысловасць аднаўлялася марудна, новыя прадпрыемствы амаль не бу-даваліся. Прыродныя багацці краю (асабліва лясы) распрадаваліся замежным фірмам. Рабочы дзень дасягаў 10–12 гадзін, зарплата была больш нізкая, чым у карэннай Польшчы.
Больш за 80% насельніцтва 3аходняй Беларусі займалася сельскай гаспадаркай. Сяляне пакутвалі ад малазямелля, перажыткаў прыгонніцтва, цяжкіх падаткаў, высокіх цэн на запалкі, соль, газа, тытунь, нізкіх цэн на сельска-гаспадарчыя прадукты.
У начатку 1920-х гг. польскі ўрад пачаў праводзіць зямельныя рэформы, якія ўключалі продаж часткі памешчыцкай зямлі дробнымі надзеламі (парцэлямі), быў узяты курс на камасацыю (хутарызацыю). Польскі ўрад пачаў засяляць беларускія землі каланістамі-асаднікамі, большасць якіх складалі былыя афіцэры.
У адносінах да беларусаў польскія ўлады праводзілі палітыку прымусовай паланізацыі і асіміляцыі. Яны забаранялі беларускія школы, , не дазвалялі карыстацца роднай мовай у дзяржаўных установах, не прызнавалі тэрміна «3аходняя Беларусь». У ў афіцыйных дакументах называлі яе «крэ-сы ўсходні». Для паскоранай паланізаныі беларускага насельніцтва служылі дзяржаўны апарат, шавіністычны друк, польскія школы і каталіцкая царква. Каля 35% насельніцтва 3аходняй Беларусі заставалася непісьменным. У выключна прыгнечаным стане знаходзілася беларуская інтэлігенцыя. Беларускіх настаўнікаў, як правіла, адхілялі ад работы і замянялі польскімі.
Жорстка праследвалася беларуская прэса, асабліва рэвалюцыйнага кірунку. Беларускія газеты і часопісы часта забараняліся. Не было беларускіх тэатраў і музыкальных устаноў. Улады вышуквалі розныя прычыны, каб закрываць беларускія выдавецтвы, бібліятэкі, клубы, хаты-чытальні. Галоўным метадам кіравання польскага ўрада ў 3аходняй Беларусі быў прымус, а часам і тэрор.
На ўзмацненне ўрадавай дыктатуры працоўныя 3аходняй Беларусі часта адказвалі ўздымам барацьбы. Бяспраўе і нацыянальны прыгнёт стваралі ўмовы для ўзмацнення нацыянальна-вызваленчага руху, у якім існавалі два напрамкі: рэвалюцыйна-вызваленчы і нацыянальна-дэмакратычны.
Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак узначальвала Камуністычная партыя Заходняй Бсларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху і давядзенне яго да змены палітычнай ўлады ў 3аходняй Беларусі.
У 1926 г. аформілася масавая палітычная арганізацыя – Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) на чале з Б. Тарашкевічам. Праграма партыі ўключала наступныя патрабаванні: самавызначэнне Заходняй Беларусі, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадача зямлі сялянам без выкупу. Урад Пілсудскага разграміў Грамаду, кінуўшы ў турму сотні актывістаў.
Нацыянальна-вызваленчы рух пашырыўся ў гады сусветнага экана-мічнага крызісу (1929–1933 гг.) і ў перыяд стварэння адзінага анты-фашысцкага народнага фронту. Найбуйнейшымі антыўрадавымі выступленнямі сялян былі: Косаўскае (І927 г.) і выступленне нарачанскіх рыбакоў (1933 г.) .
Вялікі ўплыў на развіццё нацыянальна-вызваленчага руху ў 3аходняй Беларусі мела творчасць беларускіх пісьменнікаў М.Танка (Я.І.Скурко), Я. Брыля, П. Пестрака; публіцыстаў А. Альшэўскага, А. Луцкевіча; творчасць навукоўцаў Б. Тарашкевіча, С. Рак-Міхайлоўскага, І. Дварчаніна. Сярод найбольш выдатных дзея-чоў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі былі І. Лагіновіч, С. Прытыцкі, В. Харужая, і інш.
Увогуле, насельніцтва Заходняй Беларусі змагалася за свае нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне, за ўз’яднанне з БССР.