Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_belarusi_adkazy.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
290.3 Кб
Скачать

Пытанне 22. Утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці

Паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 31 студзеня 1918 г. ў Петраградзе быў арганізаваны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) на чале з Чарвяковым. Белнацкам меў характар агітацыйна-палітычны, культурна-асветніцкі, бежанскі, выдавецкі, ваенны і інш.

У сакавіку 1918 г. Белнацкам пераехаў у Маскву разам з урадам Леніна. Супрацоўнікамі Белнацкаму былі вядомыя дзеячы навукі і культуры: А.Чарвякоў, Зм. Жылуновіч, Б. Тарашкевіч, Ф. Турук, Ф. Шантыр, Я. Канчар і інш. Яны ставілі мэты стварэння сапраўднай нацыянальнай дзяржаўнасці і развіццё беларускай культуры. Выдаваў першую савецкую газету на беларускай мове – «Дзянніцу», заснаваў у Маскве Беларускі народны універсітэ.

У цесным кантакце з Белнацкамам працавалі беларускія секцыі РКП(б), якія складаліся з рабочых і бежанцаў.

У той жа час кіраўнікі партыйных і савецкіх органаў Заходняй вобласці (В.Г. Кнорын і А.Ф. Мяснікоў) выступалі супраць правамернасці нацыянальнага самавызначэння Беларусі, адмаўлялі сам факт існавання беларускай нацыі. Яны лічылі, што пасля вызвалення краю ад нямецкай акупацыі павінна захавацца Заходняя вобласць як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР.

Пытанне аб лёсе Беларусі стала прадметам тэрміновага разгляду 25 снежня 1918 г. у ЦК РКП(б), які прыняў рашэнне аб абвяшчэнні БССР.

30 снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася канферэнцыя РКП(б), якая аб’явіла сябе першым з’ездам Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі.

1 студзеня 1919 г. быў канчаткова сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі на чале са Зм. Жылуновічам. Быў абнародаваны Маніфест у сувязі з утварэннем БССР.

5 студзеня 1919 г. урад БССР пераехаў у Мінск, які стаў сталіцай новай дзяржавы.

2–3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які ўхваліў утварэнне БССР, вызначыў яе тэрыторыю і зацвердзіў Першую Канстытуцыю БССР. Адначасова з’езд прыняў пастанову пра аб’яднанне БССР з Літоўскай ССР. Была створана Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі ў складе Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і губерняў. Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні адышлі да Расіі.

Такім чынам, БССР, абвешчаная бальшавікамі перш за ўсё з тактычных і палітычных меркаванняў, неўзабаве пасля абвяшчэння была пазбаўлена часткі сваёй тэрыторыі, уключанай у склад РСФСР. Буфернае ўтварэнне – ЛітБел ССР – таксама было недаўгавечным.

Пасля вызвалення Беларусі ад польскіх захопнікаў, пачалася практычная работа па аднаўленню беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове.

У сакавіку 1921 г. Расія падпісала з Польшчай мірны дагавор. Па яго ўмовах Заходняя Беларусь адыходзіла да Польшчы. БССР у складзе 6 паветаў Мінскай губерні засталася носьбітам ідэі беларускай дзяржаўнасці.

Пытанне 22. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства

ў БССР

Ажыццяўленне індустрыялізацыі з’явілася адным з важнейшых накірункаў палітыкі бальшавікоў па замацаванню сваёй улады .

Патрэбу індустрыялізацыі Беларусі яны тлумачылі агульнай неабходнасцю паскоранай індустрыялізацыі СССР і асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага развіцця самой рэспублікі. Тут была сельскагаспадарчая сыравіна, істотны рэзерв рабочай сілы ў сельскай мясцовасці, прыродныя багацці лесу і торфу, саматужна-рамесная вытворчасць. Таму прамысловае будаўніцтва прадугледжвала расшырэнне здабычы і перапрацоўкі лесу і торфу, выкарыстанне льну і каноплі.

Але паколькі БССР была адным са звенняў агульнай народна-гаспадарчай структуры СССР, тут намячалася таксама развіццё сельскагас-падарчага машынабудавання, буйной швейнай і тэкстыльнай прамысловасці і інш.

З улікам гэтых асаблівасцей у першыя гады індустрыялізацыі ў 1925–1928 гг. асноўныя капіталаўкладанні накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, швейнай, лясной, дрэваапрацоўнай, папяровай, паліўнай і хімічнай прамысловасці.

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР быў прыняты ў 1929 г. Асноўная задача прадугледжвала развіццё паліўна-энергетычнай базы, стварэнне сельскагаспадарчага і агульнага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў хімічнай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай, харчовай і іншых галін прамысловасці.

Эканамічны вынік пяцігодкі быў значны. Было ўведзена ў строй 538 прадпрыемстваў, (швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі” і панчошна-трыкатажная фабрыка “КІМ” ў Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Гомсельмаш, БелДРЭС і інш.).

У другой пяцігодцы (1933–1937 гг.) найбольш высокімі тэмпамі развіваліся металаапрацоўчая, харчовая, цагляная, тарфяная і трыкатажная галіны. У строй дзеючых уступілі Гомельскі шкляны і Крычаўскі цэментны заводы, Магілёўскі трубаліцейны і аўтарамонтны заводы, Аршанскі льнокамбінат, Мінская ЦЭЦ і інш.

Задачай трэцяй пяцігодкі (1938 – чэрвень 1941 гг.) ставілася значнае павелічэнне магутнасці электрастанцый, паскарэнне развіцця прамысловасці, асабліва машынабудавання. Новабудоўлямі пяцігодкі сталі БелДРЭС і Мазырская электрастанцыя, Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы завод.

Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. Асноўнымі крыніцамі накаплення з’яўляліся: сама прамысловасць, дзяржаўныя займы, даходы ад унутранага і знешняга гандлю, жорсткая эканомія, прыбыткі ад калгасаў і саўгасаў, фінансаванне з саюзнага бюджэта. Пры гэтым “звышіндустрыялізацыя “ праводзілася за кошт сялянства.

БССР паступова стала ўцягвацца ў “індустрыяльны скачок”, фарсіраванне індустрыялізацыі, датэрміновае выкананне пяцігодак.

Сталі пераважаць колькасныя, экстэнсіўныя фактары прадукцыйных вытворчых сіл.

Непасрэднай крыніцай фінансавання індустрыяльнага будаўніцтва станавілася не вытворчасць, а сфера размеркавання партыйнымі органамі. Была створана камандна–размеркавальная сістэма эканомікі.

Такім чынам, у выніку індустрыялізацыі ў БССР была створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі. Адбыліся істотныя змены ў сацыяльнай структуры насельніцтва рэспублікі. Паводле ўсесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 г. рабочы клас складаў у БССР больш за 20%, фарміравалася тэхнічная інтэлігенцыя, новыя рабочыя прафесіі, рэзка скарацілася колькасць сялянства.

Галоўным жа вынікам было стварэнне ваенна–прамысловага комплексу для правядзення сусветнай рэвалюцыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]