Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_belarusi_adkazy.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
290.3 Кб
Скачать

Пытанне 15. Развіццё капіталістычных адносін у другой палове хіх ст. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі.

Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. Аднак па ўзроўню развіцця аграрнага капіталізму яна ішла наперадзе многіх рэгіёнаў Расіі, асабліва Віленская, Гродзенская і Мінская губерні. Аб гэтым сведчыць накірунак спецыялізацыі беларускай сельскай гаспадаркі ў 80–90-я гг. ХІХ ст. ад вырошчвання збожжа да мяса–малочнай жывелагадоўлі. Ён адбыўся пад уздзеяннем сусветнага аграрнага крызісу.

Рэформа 1861 г. абумовіла “прускі шлях” развіцця аграрнага капіталізму ў Расійскай імперыі і на Беларусі. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне. У 1877 г. памешчыкам належыла 50% зямлі, сялянам – 33%, казне, царкве, розным установам – 12%.

Сувязь з рынкам спрыяла пашырэнню вытворчасці тэхнічных культур, асабліва бульбы, льну, прамысловага садоўніцтва і агародніцтва. Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неабходнасць выкарыстання машын. Сялянскія гаспадаркі таксама пераходзілі на капіталістычныя метады гаспадарання.

Аграрная рэформа 1861 г. з’явілася сур’ёзным падмуркам для развіцця прамысловасці Беларусі. Яе характэрнымі рысамі былі хуткі рост фабрычнай індустрыі, пашырэнне дробнай вытворчасці і мануфактур. Гэта былі пераважна невялікія фабрычна-заводскія прадпрыемствы па перапрацоўцы мясцовай сыравіны: дрэва (сталярная), гліны (ганчарная), скуры (кушнерска-шавецкая), шэрсці і льну (ткацкая). Ішоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. У канцы ХІХ ст. фабрычна – завадская прамысловасць давала прыкладана 50 % валавога прадукту. Сярэдні памер прадпрыемстваў Беларусі быў у 2,3 разы меншы, чым увогуле па Расіі.

Галоўнымі галінамі прамысловасці Беларусі былі вінакурэнне, лесапільная, запалкавая, папярова – картонная, мукамольная–крупяная і інш.

У 80–90-я гады ХІХ ст. на Беларусі ўведзена ў дзеянне фабрыч – на-завадскіх прадпрыемстваў у 4 разы больш, чым за папярэднія 20 гадоў. Гэтаму спрыяла стварэнне густой сеткі чыгуначных дарог. Першая чыгуначная лінія (участак Пецярбургска – Варшаўскай дарогі прайшла ў Беларусі ў 1862 г. Значную ролю адыгрываў рачны транспарт. Працягваўся рост гарадоў. Пашыраўся ўнутраны і знешні гандаль.

Важнай рысай прамысловага перавароту ў Беларусі была яго шматукладнасць. Суіснавалі ўласцівыя яшчэ феадалізму рамесныя майстэрні, пераходныя да капіталізму мануфактуры і капіталістычныя прадпрыемствы – фабрыкі і заводы.

Пытанне 17. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рухі ў Беларусі

Пад уплывам дэмакратычных ідэй “свабоды”, “роўнасці” і “братэрства” фарміравалася ідэалогія лібералізму ў Беларусі.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта Т. Зана, А. Міцкевіча, Я. Чачота ўтварылася “Таварыства філаматаў”. З дзейнасцю таварыства звязаны пачатак навуковага даследвання мовы, гісторыі і культуры роднага краю. Пазней у асяроддзі філаматаў у 1820 г. утварылася больш радыкальнае “Таварыства філарэтаў”. У яго дзейнасці пераважалі палітычныя, нацыянальна-вызваленчыя матывы.

У той жа час на Беларусі і ў Літве ўзніклі гурткі тайнага польскага “Патрыятычнага таварыства”. Літоўскі савет гэтага таварыства ўзначальвалі памешчыкі М. Ромер, К. Радзівіл, якія мелі на мэце аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі фарміраваўся пад уплывам народніцтва, якое грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму. Заснавальнікамі яго былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. Народнікі выступалі супраць капіталізму і верылі ў тое, што Расія мае магчымасць перайсці адразу да сацыялізму, абапіраючыся на сялянскую абшчыну з кругавой парукай. Сярод вядомых расійскіх народнікаў былі ўраджэнцы Беларусі: М. Судзілоўскі, І. Грынявіцкі (забойца імператара Аляксандра ІІ) і інш. У Мінску, Магілёве, Гродне дзейнічалі народніцкія гурткі. У 1882 г. народнікі Беларусі спрабавалі аб’яднацца ў адзіную арганізацыю “Народнай волі”, якая праіснавала нядоўга.

У першай палове 80-х гадоў у Пецярбургу існавалі гурткі студэнтаў – выхадцаў з Беларусі народавольніцкага і ліберальна-асветніцкага напрамкаў. У 1884 г. члены групы “Гоман” (А. Марчанка, Х. Ратнер і інш.) выступалі з ініцыятывай аб’яднання ўсіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена 2 нумары часопіса “Гоман”. Ідэалам была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самастойных абласцей.

У рэвалюцыйным руху Расіі ідэалогія народніцтва паступова саступіла месца марксізму. У другой палове 80-х – пачатку 90-х гадоў у Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К. Маркса і Ф. Энгельса і іх паслядоўнікаў, вялі эканамічную і палітычную агітацыю, распаўсюджвалі рэвалюцыйную літаратуру і інш.

На мяжы ХІХ–ХХ ст. пачаўся новы перыяд беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, што было звязана з развіццём беларускай літаратуры, ростам нацыянальнай самасвядомасці, з’яўленнем новага пакалення беларускай інтэлігенцыі. На аснове нацыянальна-культурных гурткоў 1902–1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і інш. Асноўныя пункты праграмы: знішчэнне капіталістычнага ладу, пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, дэмакратычныя свабоды для грамадзян, ідэя сацыялізацыі зямлі з ураўняльным землекарыстаннем. Сацыяльнай базай партыі з’яўляліся інтэлігенцыя, беззямельная і малазямелная шляхта, сялянства.

На Беларусі дзейнічалі арганізацыі агульнарасійскіх партый ліберальна-буржуазнага накірунку.

Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер прадстаўлялі партыі сацыялістычнай арыентацыі: РСДРП, Бунд, партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэры), Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы, Польская сацыялістычная партыя. Да гэтага напрамку можна аднесці і Беларускую сацыялістычную грамаду. Партыі дэмакратычнага лагеру імкнуліся да ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі , вырашэння аграрнага пытання шляхам знішчэння памешчыцкага землеўладання сіл і па пытаннях тактыкі.

Такім чынам, асноўныя палітычныя партыі і арганізацыі напярэдадні і першай расійскай рэвалюцыі знаходзіліся ў стане афармлення і пошукаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]