
- •Пытанне 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •Пытанне 2. Узнікненне класавага грамадства на беларускіх землях. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. –
- •Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX – першай палове XIII ст.
- •Пытанне 4. Перадумовы фарміравання і ўнутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.
- •Пытанне 5. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе вкл. Аграрная рэформа 1557 г.
- •Пытанне 6. Уплыў ідэй Адраджэння на развіццё беларускай культуры ў другой палове хііі – першай палове XVI ст.
- •Пытанне 8. Фарміраванне беларускага этнасу (народнасці)
- •Пытанне 8. Утварэнне Рэчы Паспалітай і становішча вкл у складзе новай дзяржавы
- •Пытанне 9. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVII – XVIII ст.
- •Пытанне10. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі
- •Пытанне 11. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржа’я ў Беларусі
- •Пытанне 12. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі
- •Пытанне 13. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі
- •Для развіцця буржуазнага грамадства былі праведзены такія рэформы, як, судовая, гарадская, ваенная, у галіне народнай адукацыі і друку, земская.
- •Пытанне 14. Паўстанне 1863–1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага
- •Пытанне 15. Развіццё капіталістычных адносін у другой палове хіх ст. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі.
- •Пытанне 17. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рухі ў Беларусі
- •Пытанне 17. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі
- •Пытанне18. Беларусь ў гады Першай сусветнай вайны
- •Пытанне 20. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Пытанне 22. Утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці
- •Пытанне24. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср
- •Пытанне 25. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939 гг.)
Для развіцця буржуазнага грамадства былі праведзены такія рэформы, як, судовая, гарадская, ваенная, у галіне народнай адукацыі і друку, земская.
Судовая рэформа 1864 г. роўнасць усіх перад законам, публічнасць і спаборнасць судовага працэсу, увядзенне суда прысяжных павераных (адвакатаў). Уводзіліся мясцовыя і агульныя суды. Суды былі бессаслоўнымі. На Беларусі ў сувязі з палітычнай рэпрэсіяй пасля паўстання 1863–1864 гг. міравыя суды ўведзены толькі ў 1872 г.
Рэформа гарадскога кіравання пачала дзейнічаць у 1875 г. Рэформай уводзіўся новы бессаслоўны орган гарадскога самакіравання – гарадская дума. Выканаўчым органам гарадской думы была гарадская ўправа (2–3 чалавекі). Гарадскія ўправы займаліся пытаннямі гападаркі і добраўпарадкаван-ем гарадоў, мясцовага гандлю, прамысловасці, кіравалі гарадской медыцынай і народнай адукацыяй.
Ваенная рэформа была выклікана неабходнасцю рэарганізацыі ваеннай справы ў Расіі, недахопы якой выявіліся ў Крымскай вайне 1853–1856 гг. Адпаведна рэформе новыя ваенныя навучальныя ўстановы. У 1874 г. замест рэкруцкіх набораў уведзена ўсесаслоўная воінская павіннасць для мужчынскага насельніцтва 21-гадовага ўзросту. Тэрмін абавязковай вайсковай службы скарачаўся.
Школьная рэформа пачалася з пашырэння сеткі пачатковых школ. Сярэднюю адукацыю давалі класічныя і рэальныя гімназіі (пазней рэальныя вучылішчы). Выпускнікам класічных гімназій давалася права паступлення без уступных экзаменаў ва універсітэты, а рэальных гімназій – у тэхнічныя інстытуты. У пачатку 70-х гадоў былі прыняты меры з мэтай абмежавання доступа да вышэйшай адукацыі асобам недваранскага паходжання. Аднак у цэлым школьная рэформа садзейнічала развіццю народнай адукацыі і культуры.
У выніку цэнзурнай рэформы 1865 г. была адменена папярэдняя цэнзура для арыгінальных твораў. Аднак органы перыядычнага друку ў правінцыі, у тым ліку на Беларусі, павінны былі праходзіць праз папярэднюю цэнзуру. Сталічныя газеты і часопісы пры ўнясенні вялікіх грашовых закладаў вызваляліся ад папярэдняй цэнзуры. У выніку рэформы некалькі па-шырыліся магчамасці друку.
Земствы на Беларусі земствы ўводзіліся толькі ў 1911 г. Яны садзейнічалі развіццю мясцовай ініцыятывы, гаспадаркі і культуры, адкрывалі на свае сродкі школы, бальніцы, урачэбныя ўчасткі, займаліся статыстыкай і інш.
Такім чынам, рэформы забяспечылі пераход Расіі ад феадальнай да рынкавай, капіталістычнай гаспадаркі. Яны садзейнічалі ўкараненню і развіццю новых, буржуазных парадкаў у тым ліку і на Беларусі.
Пытанне 14. Паўстанне 1863–1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага
Падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.) з’явіліся перша-прычынай уздыму нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі.
Узрастанне нацыянальных настрояў спалучалася з вырашэннем аграрнага пытання на карысць сялян. Пры гэтым патрыятычны лагер падзяляўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне (“чырвоныя”), і лібералаў – прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы (“белыя”). Прычым “чырвоныя” у сваю чаргу падзяляліся на правых – памяркоўных, і левых – прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў.
У 1862 г. для кіравання паўстаннем ў Варшаве быў арганізаваны Цэнтральны Нацыянальны камітэт (ЦНК)г. У Вільні быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які падначальваўся ЦНК. У яго склад увайшлі як “чырвоныя”, так і “белыя”.
Актыўную ролю адыграў К. Каліноўскі. Ён паходзіў з сям’і збяднелага шляхціца Гродзенскай губерні, скончыў Пецярбургскі універсітэт. У 1862–1863 гг. ён разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаў падпольную газету “Мужыцкая праўда” (7 нумароў), якая раскрывала імперскую палітыку самадзяржа’я.
Паўстанне пачалося ў Польшчы, аднак адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Ім не ўдалося авалодаць якімі-небудзь значнымі стратэгічнымі пунктамі. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнічалі ў Гродзенскай губерні, дзе ваяводскім камісарам быў К. Каліноўскі. Сярод паўстанцаў было няшмат сялян. У Гродзенскай губерні яны складалі 33%, у Віленскай – 27%, Мінскай – 20%, Магілёўскай – 13%, Віцебскай – 7%. На сялян значны ўплыў аказала паслабленне для беларускіх губерняў умоў рэформы 1861 г.
Перашкодай пашырэння паўстання з’явілася далучэнне да паўстанцаў “белых”. Спадзяванне “белых” на падтрымку Англіі і Францыі не спраўдзілася. У розных краінах паўстанцаў падітрымлівалі рэвалюцыянеры. Аднак ужо ў маі 1863 г. паўстанне ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях было задушана. Прадчуваючы хуткае паражэнне паўстання, “белыя” пачалі пакідаць свае пасты ў кіраўніцтве. Да ўлады зноў прыйшлі “чырвоныя”. У ліпені 1863 г. К. Каліноўскі стаў старшынёй Віленскага аддзела. Аднак выратаваць паўстанне бало ўжо немагчыма.
У жніўні 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні. У верасні 1863 г. узброеная барацьба ў заходніх губернях Беларусі і ў Літве была падаўлена, а летам 1864 г. ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце. У студзені 1864 г. К. Каліноўскі па даносу здрадніка арыштаваны. Знаходзячыся ў турме, мужны рэвалюцыянер звярнуўся да народа з “Пісьмамі з-пад шыбеніцы”, у якіх заклікаў працягваць барацьбу.
Галоўную ролю ў падаўленні паўстання разам з рускімі войскамі адыграў віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў – вешальнік. Ваенна-палявы суд прыгаварыў К. Каліноўскага да расстрэлу. Аднак Мураўёў замяніў расстрэл павешаннем. 22 сакавіка 1864 г. К. Каліноўскі быў павешаны.
Такім чынам, паўстанне 1863–1864 гг. пацярпела паражэнне, але яно прымусіла царскі ўрад прыняць цэлы шэраг змяненняў, якія значна палепшылі ўмовы правядзення аграрнай рэформы для сялян Беларусі. Паўстанне было апошнім значным сумесным выступленнем за аднаўленне дзяржаўнасці. Літвінскі патрыятызм змяніўся патрыятызмам беларускага нацыянальнага руху.