Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_belarusi_adkazy.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
290.3 Кб
Скачать

Пытанне 12. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі

12 чэрвеня 1812 г. армія французскага імператара Напалеона Банапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Вайна была выклікана сур’ёзнымі супярэчнасцямі паміж Францыяй і Расіяй.

Значная частка беларускай шляхты спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Аляксандр І, расійскі імператар, заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае Княства Літоўскае. Але гэты праект не быў рэалізаваны, і прыхільнікі ідэі аднаўлення ВКЛ ва ўмовах вайны падтрымалі Напалеона. Князі Радзівілы, Агінскія, Любецкія і інш.

У чэрвені – ліпені 1812 г. адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Астроўна, Полацкам. Расійскія арміі змаглі аб’яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля бітвы 4–5 жніўня працягвалі адступаць.

Амаль уся тэрыторыя Беларусі, акрамя паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. 1 ліпеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія урада ВКЛ на чале з памешчы-кам С. Солтанам. Часовы ўрад ВКЛ займаўся перш за ўсё забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы.

Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян. Спачатку сяляне Беларусі звязвалі з прыходам Напалеона надзею на вызваленне з-пад прыгону, але Напалеон не зрабіў гэтага. Бясконцыя рэквізіцыі і рабаўніцтва выклікалі масавае супраціўленне сялянства. Узніклі пар-тызанскія атрады. Даволі часта сяляне выходзілі з падпарадкавання памешчыкаў незалежна ад зоны кантролю: французскага або расійскага. Асабліва вострыя былі выступленні сялян у Віцебскай губерні. Для навядзення парадку ваенны міністр направіў туды спецыяльную каманду.

У кастрычніку 1812 г. расійская армія прымусіла Напалеона пакінуць Маскву. Баявыя дзеянні зноў пракаціліся па беларускай зямлі. Рашаючая бітва адбылася пад Барысавам 14–16 лістапада 1812 г. каля в. Студзёнка на р. Бярэзіна. Далейшае адступленне французскай арміі ператварылася ў бязладныя ўцёкі.

Вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: загінула каля 1 мільёна чалавек, якія аказваліся па абодва бакі змагання; некалькі дзе-сяткаў тысяч было рэкрутавана з беларускіх губерняў у расійскае вой-ска. Частка жыхароў заходніх губерняў удзельнічала ў вайне на баку Напалеона. Менавіта па гэтай прычыне вайна 1812 г. набыла на Бела-русі характар грамадзянскай.

Маніфестам 12 снежня 1812 г. Аляксандр І абвясціў амніс-тыю тым шляхцічам, якія ваявалі на баку Напалеона і вярнуліся з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін. 30 жніўня 1814 г. быў выдадзены ма-ніфест аб вяртанні магнатам і шляхце, якія прысягнулі на вернасць расійскаму імператару, канфіскаваных раней зямель. Для сялян не было зроблена нічога.

Пытанне 13. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі

19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў заканадаўчыя акты, што тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з Маніфестам. У адпаведнасці з ім сяляне адразу атрымлівалі асабістую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў – заключаць грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі і др.

На Беларусі зямельная рэформа праводзілася у залежнасці ад формы землекарыстання. У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе панавала абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да 5 дзесяцін) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзесяцін) нормы падзельнай зямлі на адну мужчынскую душу. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе існавала падворнае землеўпарадкаванне сялянам даваўся іх дарэформены надзел.

Свой надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. 20–25% выкупная сумы сяляне павінны былі заплаціць непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку (80–75%) памешчыкі атры-млівалі ад дзяржавы. Сяляне ж на працягу 49 гадоў разлічваліся з дзяржавай.

Пасля паўстанне 1863–1864 гг. царскі ўрад унес істотныя змены ў правядзенне рэформы на Беларусі. Тут быў скасаваны часоваабавязаны перыяд, і ўказам ад 1 сакавіка 1863 г. уводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў і сяляне станавіліся ўласнікамі зямлі. Дзяржаўныя сяляне з 1867 г. пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]