Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_belarusi_adkazy.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
290.3 Кб
Скачать

Пытанне 11. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржа’я ў Беларусі

На далучаных беларускіх землях праводзілася палітыка, якая зыходзіла з таго, што гэтыя землі з іх насельніцтвам з’яўляюцца спрад-вечна рускай уласнасцю і вяртаюцца ў выніку падзелаў у склад Расіі. Тут уводзілася новае адміністрацыйнае дзяленне: замест ваяводстваў утвараліся губерніі. Спачатку ўся тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад трох губерняў – Беларускай, Мінскай і Літоўскай з насельніцтвам амаль 4 млн. чалавек. У верасні 1801 г. Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае і Беларускае .

Усё насельніцтва, за выключэннем сялянства, прыводзілася да прысягі. Тыя, хто не жадаў прысягаць, павінны былі ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Большасць шляхты і магнатаў Беларусі далі прысягу на вернасць расійскай уладзе, захавалі свае маёнткі і атрымалі ўсе саслоўныя правы і прывілеі, якімі карысталася расійскае дваранства.

Скасоўвалася магдэбургскае права. У сістэме судовых органаў па расійскаму ўзору былі ўтвораны земскія суды. Да паўстання 1830–1831 гг. захоўваўся Сапегаўскі Статут ВКЛ ў якасці асноўнага кодэкса законаў.

У беларускіх губернях уводзілася расійская падатковая сістэма. Уводзілася невядомая раней беларускаму насельніцтву рэкруцкая павіннасць.

23 чэрвеня 1794 г. была ўстаноўлена “мяжа яўрэйскай аселасці”, куды ўваходзілі беларускія землі. Яўрэям забаранялася жыць за межамі гарадоў і мястэчак. З яўрэйскіх мяшчан, рамеснікаў і купцоў спаганяліся ў два разы большыя дзяржаўныя падаткі, чым з хрысціянскіх.

Праваслаўная царква на беларускіх землях заняла пануючае становішча і карысталася дзяржаўнай падтрымкай. Памяркоўная палітыка праводзілася расійскімі ўладамі ў адносінах да каталіцкага касцёла. Уніяцкая царква была забаронена ў 1794 г.

Пасля падаўлення паўстання 1830–1831 гг. царскім урадам ажыццяўляўся комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на тое, каб не дапусціць новых антырасійскіх выступленняў.

У дачыненні да удзельнікаў паўстання праводзіліся рэпрэсіі. Сотні з іх былі высланы, або аддадзены пад су. Былі канфіскаваны маёнткі магнатаў Агінскіх, Плятэраў, Радзівілаў, Сапегаў, Чартарыйскіх. Была адменена аўтаномія Польшчы і Канстытуцыя 1815 г

Сярод мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне шляхецкіх выступленняў, галоўнае месца займаў “разбор шляхты”, паводле якога шляхта, што не магла дакументальна пацвердзіць сваё дваранскае паходжанне, падзялялася на сельскіх аднадворцаў і гарадскіх грамадзян. Яны станавіліся асобным падаткавым саслоўем: плацілі падымны збор, выконвалі 15-гадовую рэкруцкую павіннасць.

Прымаліся рашучыя захады па русіфікацыі мясцовага чыноў-ніцтва.Усе пасады земскай, гарадской і дзяржаўнай паліцыі занімаліся рускімі чыноўнікамі праваслаўнага веравызнання.

Такім чынам, далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі пашырала і ўмацоўвала прыгонніцтва, паклала пачатак пераарыентацыі эканаміч-ага, палітычнага і культурнага жыцця Беларусі на ўсход, на Расію. Аднак уніфікатарская палітыка не магла хутка ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]