Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_belarusi_adkazy.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
290.3 Кб
Скачать

Пытанне 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.

Матэрыяльная і духоўная культура .

Першыя стаянкі чалавека, вядомыя на Беларусі, – в. Юравічы (Калінкавіцкі раён) – 26 тыс. гг. да н.э., в. Бердыж (Чачэрскі раён) – 23 тыс. гг. да н.э. у неаліце. Колькасць насельніцтва не перавышала 100 чалавек. Чалавек навучыўся здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, авалодаў спосабамі палявання на буйных жывёл, вырабляць крэмневыя прылады працы, узнікла мастацтва. Да гэтага часу ўжо закончылася фарміраванне людзей сучаснага фізічнага тыпу – “чалавека разумнага”. Існавала мацярынская раннерадавая абшчына.

У мезаліце (9–5 тыс. гадоў да н.э.) закончылася ледавіковая эпоха, змяніўся клімат. Адбылося поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі. Вядома больш 110 мезалітычных стаянак. Агульная колькасць насельніцтва дасягнула 4–6 тыс. чалавек. Аснову эканомікі складала прысвойваючая гаспадарка. Асноўныя заняткі: паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Роды аб’ядноўваліся ў плямёны. Супляменнікі гаварылі на адной мове і вялі падобны лад жыцця.

У эпоху неаліта (5–3 тыс гадоў да н.э.) на тэрыторыі Беларусі фарміруецца сучасны жывёльны свет. Вучоным вядома каля 600 стаянак неаліту. Найбольш даследаваныя стаянкі: в. Камень (Пінскі раён), в. Асавец (Бешанковіц-кі раён), п. Краснасельскі (Ваўкавыскі раён). Агульная колькасць на-сельніцтва складала 27–36 тыс. чалавек. Адбыўся пераход ад прысвой-ваючых формаў гаспадаркі да вытворчых – земляробства і жывёлага-доўлі (неалітычная рэвалюцыя). З’явіліся шліфаваныя каменныя вырабы, гліняны посуд.

У бронзавым веку (3–1 тысячагоддз да н.э.) на тэрыторыі Беларусі ўжо існавала сучасная кліматычная флора і фаўна. Колькасць насельніцтва ўзрасла. Разам з каменнымі чалавек пачаў выкарыстоўваць медныя і бронзавыя прылады працы. На Беларусь медзь і бронза паступалі з Каўказа і Прыкарпацця шляхам абмену паміж плямёнамі. Адбывалася шырокае распаўсюджванне земляробства і жывёлагадоўлі. Склалася асаблівая сістэма земляробства, якую называюць падсечна-агнявой.

На змену матрыярхату ў грамадскім ладзе прыходзіць патры-ярхат. Радавод пачалі весці па мужчынскай лініі.

У перыяд жалезнага веку (з ХУ111ст. да н.э. па У ст. н.э.) агульная колькасць насельніцтва дасягнула 50–75 тыс. чалавек. У VII ст. да н.э. насельніцтва на сучаснай тэрыторыі Беларусі навучылася выкарыстоўваць балотную руду, атрымліваць крычнае жалеза. Акрамя падсечна-агнявога земляробства развіваецца ворыўная сістэма земляробства. Пачынаецца фарміраванне суседскай абшчыны, з’яўляюцца прыкметы маёмаснай няроўнасці ў грамадстве.

Этнічную гісторыю Беларусі ўмоўна можна падзяліць на два перыяды:

– даіндаеўрапейскі перыяд – 40 тыс. г. да н.э. – 3 – 2 тыс. г. да н.э.;

– індаеўрапейскі перыяд – 3 – 2 тыс. г. да н.э. – да нашых дзён: балцкі этап (3 – 2 тыс. да н.э. – IV – V ст. н.э.) і славянскі этап (IV – V ст. н.э. – да нашага часу).

З далейшым развіццём гаспадаркі духоўнае і сацыяльнае жыццё старажытнага чалавека ўскладняецца, што знайшло адлюстраванне ў мастацтве (арнаментаванне, аздабленне, гравіроўка па касці, рогу і абпаленай гліне, аб’ёмная скульптура). Больш разнастайнымі паводле матэрыялу і форм сталі ўпрыгожванні чалавека і яго вопратка.

З авалоданнем майстэрства выплаўкі і апрацоўкі медзі і бронзы з’явіліся даволі разнастайныя металічныя ўпрыгожанні, упершыню пачалі выкарыстоўваць шкляныя пацеркі і бісер.

Індаеўрапейцы пакланяліся агню і сонцу. Агню надавалася значэнне ачышчальнай сілы, з ім асацыіраваўся чырвоны колер. З дзейнасцю індаеўрапейцаў звязваюць арнамент, якім упрыгожвалі посуд. Паганства – шматграная і разнастайная рэлігія. Адзін з яе напрамкаў – культ жывёл – рэлігійнае шанаванне жывёл. Узнікненне культу жывёл звязана з татэмізмам і магіяй. Разнастайныя звароты да сіл прыроды, духаў дабра і зла, заклінанні маглі адбывацца ў жытлах, на плошчах паселішчаў, каля крыніц, на лугах і г.д. Паганскія святы (напрыклад, Купалле) часта адзначаліся на свяшчэнных пагорках. Найбольш шанаванымі багамі былі Ярыла (бог сонца), Пярун (бог грому, маланкі, вайны), Сварог (бог агню), Велес (бог жывёлагадоўлі). На тэрыторыі Беларусі быў шырока распаўсюджаны культ камянёў.

Такім чынам, 100 тыс. г. да н.э. – V ст. н.э. – перыяд ста-наўлення і развіцця першабытнага грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]