
- •Вопрос 1. Первобытное общество на территории Беларуси.
- •Вопрос 2. Полоцкое княжество в iх –хiii вв.
- •Вопрос 3. Социально-экономическое и культурное развитие Беларуси в iх – хiii вв.
- •Вопрос 4. Образование вкл. Вкл в конце хiii – 80-е гг. Хiv вв
- •Вопрос 5. Кревская уния и ее результаты. Внутренняя и внешняя политика вкл в 90-е гг. Хiv – первой половине хvi вв
- •Вопрос 6. Социально-экономическое развитие Беларуси в хiv – первой половине хvi вв.
- •Вопрос 7. Культура и церковь на Беларуси в хiv –хvi вв.
- •Вопрос 8 Образование Речи Посполитой. Люблинская уния и ее результаты.
- •Вопрос 9.
- •Вопрос 10
- •Вопрос 11
- •Вопрос 12
- •Вопрос 13
- •Вопрос 14
- •Вопрос 15
- •16,17.Общественно-политическое и национально-освободительное движение на Беларуси в 19-нач. 20.
- •18.Беларусь в годы первой мировой войны и революций 1917г.
- •19.Революция 1905-1907 гг. На Беларуси.
- •20.Проблемы государственного строительства на территории Беларуси в нач.ХХв. Образование бсср.
- •21.Нэп и политика белорусизации в бсср.
- •22.Общественно-политическое развитие бсср в 30-е гг. Хх вв. Политические репрессии.
- •23.Индустриализация и коллективизация в бсср.
- •24. Западная Беларусь в составе Польши в 20-30-е гг. Хх вв
- •25. Начало Второй мировой войны. Нападение Германии на ссср. Оборонительные бои на территории бсср летом 1941 г.
- •26. Оккупационный режим и антифашистская борьба в бсср. Освобождение бсср от немецко-фашистских захватчиков.
- •27.Социально-экономическое развитие бсср в 50-80-е гг. Хх вв
- •28.Общественно-политическое развитие бсср в 50-80-е гг. Хх в.
- •29.Социально-экономическое развитие Республики Беларусь в 90-е гг. Хх – нач. Ххi вв.
- •30.Общественно-политическое развитие Республики Беларусь в 90-е гг. Хх – нач. Ххi вв.
Вопрос 3. Социально-экономическое и культурное развитие Беларуси в iх – хiii вв.
Перыяд IX — першай паловы XIII ст. на беларускіх землях характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Паралельна з феадальным існавалі і іншыя ўклады — абшчынны і рабаўладальніцкі. Значная частка зямлі належала дзяржаве. Сяляне, якія пражывалі на ёй, эксплуатаваліся вялікім князем і пануючай вярхушкай. Асноўнай формай эксплуатацыі была даніна, якая збіралася самім князем з дружынай.
Згодна свайму гаспадарчаму і прававому палажэнню сяляне-смерды падзяляліся на дзве асноўныя групы: свабодных і залежных ад землеўладальнікаў. З'яўленне катэгорыі залежных сялян сведчыла аб маёмасным расслаенні сялянскай абшчыны, з аднаго боку, і аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці ў руках пануючага класа феадалаў — з другога.
Адначасова з феадальным укладам працягваў існаваць абшчынны ўклад, які захаваўся яшчэ ад першабытных часоў. У карыстанні абшчыны былі зямля, сенажаці, рэкі.
Асноўным заняткам насельніцтва было земляробства. У IX — першай палове XIII ст. назіраўся значны прагрэс вырабу прылад працы, спосабаў апрацоўкі зямлі. На змену падсечна-агнявому земляробству прыйшло ворыўнае. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі жыта, ячмень, авёс, проса, пшаніца. Развіццё вытворчых сіл на тэрыторыі Беларусі было звязана з працэсам аддзялення. рамяства ад сельскай гаспадаркі. У гарадах апрацоўкай жалеза займаліся рамеснікі не менш чым 16 спецыяльнасцей.
Летапісныя крыніцы сведчаць аб існаванні ў XIII ст. на тэрыторыі сучас-най Беларусі больш чатырох дзесяткаў гарадоў. У аснове ўзнікнення многіх гарадоў былі феадальныя і княжацкія замкі або памежныя крэпасці. Горад складаўся з дзвюх час-так: умацаванага дзяцінца (града) і рамесна-тарговага паса-да, дзе знаходзіўся кірмаш. Найбольш багатую частку гара-джан складалі князі, баяры, купцы, заможныя рамеснікі.
Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, горада ад сяла стала перадумовай развіцця гандлю. Цэнтрамі ўнутранага і знешняга гандлю сталі гарады. У гарадах знаходзіліся кірмашы, на якіх абменьваліся і прадаваліся прадукты харчавання, рамесныя вырабы, замежныя тавары.
У IX — XIII стст. беларускія землі вялі гандаль з Візантыяй, Арабскім Усходам, Заходняй Еўропай, усходне-славянскімі краінамі. Важнае значэнне для развіцця гандлю ў IX — XI стст. меў водны шлях "з вараг у грэкі", які звяз-ваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй, а таксама ўсходнеславянскія землі паміж сабой.
Вопрос 4. Образование вкл. Вкл в конце хiii – 80-е гг. Хiv вв
Перадумовы фарміравання ВКЛ. У XIII ст. складваюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новай дзяржавы — Вялі-кага княства Літоўскага. Сярод мноства фактараў, якія гэта-му садзейнічалі, можна выдзеліць наступныя.
1. Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў, іх размяшчэнне на важных гандлёвых шляхах.
2. Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, сацыяльных сугшрэчнасцей паміж саслоўямі.
3. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай.
Першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага стаў славянскі горад Новагародак. Як сведчаць археалагічныя дасле-даванні, у XII — XIII стст. Новагародская зямля дасягнула значнага эканамічнага і культурнага развіцця, а сам Новагародак стаў багатым горадам і моцнай крэпасцю.
За кошт высокага ўзроўню развіцця земляробства, рамёстваў і гандлю багацелі мясцовыя феадалы, аб чым сведчаць раскопкі іх пахаванняў. Новагародчына перажывала эканамічны ўздым. У перыяд нашэсця на ўсходніх славян манго-лаў і крыжакоў Новагародская зямля была адносна бяспеч-най тэрыторыяй, яе гарады і вёскі не былі ўшчэнт разбура-ны, як большасць іншых зямель Русі. Тут ратаваліся ад за-ваёўнікаў і шматлікія бежанцы, што ўзмацняла прадукцый-ныя сілы Новагародскай зямлі.
У той жа час па шэрагу прычын страчвае сваю былую магутнасць Полацкае княства. Гэта і заняпад гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі», на якім рос і багацеў Полацк, і страта ў выніку працяглай барацьбы з крыжакамі, выхаду ў Бал-тыйскае мора, і аслабленне ваеннага патэнцыялу разам з эканамічным аслабленнем. У выніку на беларускіх землях адбы-ваецца пераход дзяржаўнаўтваральнай ініцыятывы ад Полацка да Новагародка.
Канцэпцыі ўтварэння ВКЛ.
1. Канцэпцыя «літоўскага заваявання» (або «літоўская).
2. Канцэпцыя «Русі Літоўскай».
3. Канцэпцыя «Літоўска-рускай дзяржавы».
4. Канцэпцыя «Беларуска літоўскай дзяржавы.
5. Канцэпцыя «беларускай дзяржавы» («беларуская» ).
6. Канцэпцыя поліэтнічнай.