Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Копия Апрацоўка рэзаннем металаў корректура.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
37.16 Mб
Скачать

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГIЧНЫ УНIВЕРСIТЭТ»

Апрацоўка металаў рэзаннем

Метадычныя ўказаннi да лабараторных работ па курсу «Тэхналогія канструкцыйных матэрыялаў» для студэнтаў спецыяльнасцяў 1-36 05 01 «Машыны і абсталяванне ляснога комплексу», 1-46 01 01 «Лесаінжынерная справа», 1-46 01 02 «Тэхналогія дрэваапрацоўчай вытворчасці»

Мiнск 2006

УДК 621.9.02(0.73)

ББК 34.63 А77 я7

Разгледжаны i рэкамендаваны да выдання рэдакцыйна-выдавецкай радай унiверсiтэта

Складальнiк С. I. Карповiч

Навуковы рэдактар дацэнт А. I. Гараст

Рэцэнзент дацэнт кафедры дрэваапрацоўчых станкоў i iнструментаў, кандыдат тэхнiчных навук А. П. Фрыдрых

Па тэматычным плане выданняў вучэбна-метадычнай лiтара-туры унiверсiтэта на 2006 год. Паз. 67.

Для студэнтаў спецыяльнасцяў 1-36 05 01 «Машыны і абсталяванне ляснога комплексу», 1-46 01 01 «Лесаінжынерная справа», 1-46 01 02 «Тэхналогія дрэваапрацоўчай вытворчасці».

© УА «Беларускi дзяржаўны

тэхналагiчны унiверсiтэт», 2006

Уводзіны

Апрацоўка матэрыялаў рэзаннем з’яўляецца адной з асноўных тэхналогій атрымання дэталяў патрэбнай формы, памераў і якасці паверхні. Шырока выкарыстоўваецца на машынабудаўнічых заводах і ў рамонтных майстэрнях, характарызуецца наступнымі асаблівасцямі:

  1. металарэжучае абсталяванне мае шырокую універ-сальнасць, на адных і тых жа станках апрацоўваюць розныя тыпаразмеры дэталяў, што асабліва важна ў рамонтнай справе;

  2. большасць рэжучага інструменту з’яўляецца універ-сальным, гэта значыць прыгодным для выканання розных аперацый;

  3. рэзанне забяспечвае высокую дакладнасць апрацоўкі і якасць паверхні дэталяў;

  4. на сённяшні дзень, добра распрацаваны асноўныя тыпы канструкцый металарэжучых станкоў і інстументу;

  5. сабекошт вырабляемай прадукцыі пры механічнай апрацоўцы мала залежыць ад серыйнасці партыі;

  6. механічная апрацоўка звязана з выкарыстаннем высока-кваліфікаванай працоўнай сілы;

  7. вялікі адыход металу ў стружку;

  8. у апошні час намецілася тэндэнцыя атрымання загатовак з памерамі, блізкімі да памераў дэталі, што вядзе да значнай эканоміі металу, напрыклад, выкарыстанне пракату перыядычнага профілю на 25% памяншае адыход металу ў стружку;

  9. у апошнія гады намецілася павелічэнне выкарыстання апрацовачных цэнтраў і станкоў з праграмным забеспячэннем;

  10. павелічэнне хуткасці рэзання патрабуе распрацоўкі высакахуткасных шпіндэляў для станочнага парку;

  11. прагрэс у металаапрацоўцы рэзаннем у першую чаргу звязаны з магчымасцямі інструментальных матэрыялаў. Пасля перыяду выкарыстання вугляродзістай інструментальнай сталі новы этап у механічнай апрацоўцы звязаны з укараненнем хуткарэзнай сталі ў пачатку 20-га ст., а з 30-х гг. мінулага стагоддзя пачаўся этап шырокага выкарыстання цвёрдых сплаваў. Гэтыя інструментальныя матэрыялы з’яўляюцца і сёння асноўнымі ў металаапрацоўцы;

  12. выкарыстанне інструменту са звышцвёрдых сучасных матэрыялаў забяспечвае новыя магчымасці ў галіне апрацоўкі рэзаннем.