Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Г сторыя г старычнай думк .doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
189.44 Кб
Скачать

12. Асноўныя этапы развіцця гістарычнай думкі на беларускіх землях у XV-xviiIст.

Летапісанне на Беларусі з’явілася у часы старажытнай Русі.Тацішчаў узгадвае Полацкі летапіс. Беларуска-літоўскія летапісы існавалі ў розных спісах: Супрасльскі спіс, Слуцкі. Да нас дайші часткі вялікіх гістарычных апавяданняў: ”Предисловие о великих князьях литовских”,”Казанне аб вялікім князе Вітаўце”, “ Аповесць аб Жыгімонце Аўгусце і Барбары Радзівілл”.

У беларускіх летапісах не прасочваецца ніякіх нацыянальных думак. Самы старажытны летапісны звод складзены каля 1446 г.у Смаленску, ідэйны бацька - Нісаіл. Звод атрымаў агульнарускі характар, радаслоўе вялікіх князёў літоўскіх - паходжанне ад Гегемідыка, які быў конюхам Вінцэнта, а той быў слугой смаленскага князя. Гэта першы факт напісання псеўдагенеалагічнай працы на старабеларускай мове. У XVI ст. ад гэтай версіі адмовіліся.

У XV-XVIст. многія народы спрабавалі вывезці сваё паходжанне ад антычных народаў. Ян Длугаш - легенда паходжання літоўцаў ад рымлян. Яна была створана пры двары Ягайлы на аснове перапрацоўкі нямецкай хронікі Пятра з Дуйзбургу “Аб паходжанні немцаў ад рымлян”.

10-я гг. XVI ст. Хроніка ВКЛ - уключана легенда аб Палімоне - прародзічы літоўскага народа, які збег ад Нерона. Значная яе частка ўзята са Смаленскага зводу, але пісалася па заходніх традыцыях: падзагалоўкі, тэрміны па Юліанскаму календару, даты растаўлены лацінскімі літарамі.

Хроніка Быхаўца напісана на аснове Слуцкага спісу Іпацьеўскага летапісу і Хронікі ВКЛ, палова кампіляцыя, а другая палова арыгінальны твор. Аўтар спрабаваў навязаць асабістыя погляды, думкі і фантазіі. Цалкам свецкі твор, перапрацавана легенда аб Палемоне.

XVI-XVIII ст. з’яўляюцца гарадскія хронікі, XVI ст. - не летапісныя творы, дзе заўважаецца аўтарскае я, няма арыентацыі на храналагічны парадак.

Мацей Стрыйкоўскі “Хроніка Польская Жмуцкая і ўсея Русі”, напісана на паэтычнай мове. Цікавіўся гарадзішчамі, хронікамі, знаёміўся з летапісамі.

XVI-пач.XVII ст. адбываецца працэс адраджэння зацікаўленасці да сваіх каранёў, нацыянальнай мовы. Міхалон Ліцьвін “Трактат пра маскавіцян палякаў і літоўцаў”, супраць беларускай мовы за лацінскую.

Гваніні: ”Хроніка еўрапейскай сарматыкі”.Многія факты пераклікаюцца з фактамі Стрыйкоўскага, хроніка мела шмат ілюстрацый.

У сяр. XVI ст. у ВКЛ пачынаецца эпоха Рэфармацыі, а потым контр рэфармацыі. Прыхільнікі каталіцкай царквы прыязджалі на землі ВКЛ, займаліся зборам фактаў, каб зразумець гэтыя землі. Ян Лісіцкі збіраў казкі і паданні.У 1582 г. у Германіі выйшла яго праца ”Аб рэлігіі, ахвярапрынашэннях, шлюбных адносінах і пахавальных абрадах маскавітаў і татар”, 1615 г. “Аб багах жамойтаў іншых сарматаў і несапраўдных хроніках”.

Рысіцкі: “Статут пратэстантскай школы ў Слуцку”, 1600 - на службу к Радзівіллам і займаўся прыдворнай паэзіяй, ”Жыццяапісанне Крыштафа Радзівілла”, рыфмаваная “Хроніка Лівонска вайны”.

к XVI ст. эпоха контррэфармацыі - стыль барока: прыгожыя і падрабязныя літаратурныя апісанні.У моду уваходзяць дыярушы.

В.В.Каяловіч езуіт склаў генеалогію шляхты, апісанне паганскай Літвы, у прадмове да аднаго з твораў раскрыў задачу як гісторыка - дагадзіць бліжняму і богу.

12-гадовая вайна з Расіяй знішчыла гарады-цэнтры пісьменнасці, пішуцца дробныя дзённікі календары. XVII –XVIIIст. культура асветніцтва, першымі прадстаўнікаі былі езуіты. Капінскі “Лексікон” - гісторыка этнаграфічнае энцыклапедыя.

Мода наведанне гісторыі пранікае ў асяроддзе шляхцічаў і гараджан, захапленне археалогіяй.

Адам Нарушэвіч-7тамоў “Гісторыі польскага народа”, праца пісалася для доказу, што народ у РП адзіны польскі. Распрацаваў метад крытыкі польскіх крыніц шляхам зверкі з больш раннімі рукапісамі і спісамі, сабраў 230 тамоў археаграфічных матэрыялаў.