Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Г сторыя г старычнай думк .doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
189.44 Кб
Скачать

4.Гісторыкі старажытнай Грэцыі.

VII-VI ст. да н.э. новы стыль пісьменнасці ў форме кароткіх гістарычных апавяданняў - логасаў, увёў Анаксімандр, Геланік.

Герадот “Гісторыя” 9 кніг, кожная з якіх названа іменем адной з дзевяці муз. Праца прысвечана апісанню грэка-персідскіх войн, складаецца з двух частак - апісанне падзей якія папярэднічалі войнам і апісанне гісторыі персідскіх войн. Герадот імкнуўся ўзвысіць ролю Афін і знізіць Спарты, дэталёва апісваў геаграфію, быт і нораў народаў, устаўляў прыгожыя параўнанні, багоў перакладаў на грэчаскі лад. Само апавяданне не цэласнае, складаецца з мноства лакальных гісторый-логасаў, аб існаванні спасылак Герадот не ведаў, усе падзеі маляваў сінхронна ў часе. Выкарыстоўваў вынікі сваіх назіранняў, рабіў памылкі, быў ксенафобам (усе хто не грэкі - варвары).

Фукідыд: з багатай сям’і, быў палкаводцам, 423 г. да н.э.- пасля няўдалай ваеннай экспедыцыі афіняне выгналі яго, вярнуўся толькі ў канцы Пелапанескай вайны. Напісаў працу аб гэтай вайне “Гісторыя” у 8 кн. Апавяданне цэласнае, свой метад – ідэаграфічны, імкнецца растлумачыць падзеі: прычына – ход, выкарыстоўвае дакументальныя матэрыялы, архелагічныя данныя, устанавіў храналогію. Увёў прамовы дзеячаў, якія сам прыдумваў, аб’ядноўваў іх папарна.

Ксенафонт: “Гісторыя Эленіка”, якую лічаць працягам гісторыі Фукідыда, “Анабасіс”, “Кірапедыя” (першы прыгодніцкі раман). Гісторыю рухаюць богі і адвольныя дзеянні саміх людзей.

Эленізм: наяўнасць адзінай літаратурнай мовы – кайнэ, распаўсюджанне ідэй універсалізму і касмапалітызму, гісторыя частка літаратуры,не імкнуцца да сапраўднай перадачы падзей, рытарычныя прыёмы (міфы могуць выкарыстоўвацца ў якасці крыніц). Жанры: мясцовыя гісторыі (Нікалай з Дамаску, бераз з Вавілону), сусветныя гісторыя (Палібій “Гісторыя”- 40 кніг, адмовіўся ад прыдуманых прамоў, выкарытоўваў вусныя і архіўныя матэрыялы), біяграфіі і мемуары.

Плутарх - больш 20 твораў, самыя папулярныя “Параўнаўчае жыццяапісанне”: 46 парных біяграфій знакамітых грэчаскіх і рымскіх дзяржаўных дзеячаў і палкаводцаў.

Герадзіян “Гісторыя” ў 8 кнігах ад Марка Аўрэдія да III ст.: біяграфіі рымскіх імператараў, не закранаў дробязей, практыкаваў устаўку прамоў, якія сам прыдумліваў, простым народам не цікавіўся, крытыкаваў калег за выкарыстанне міфаў і легенд, сам абапіраўся на свой вопыт.

Пачынаюцца пісацца пуцевадзіцелі, II ст. Паўсаній “Апісанне Элады”.

5. Эвалюцыя гістарыяграфія ў Старажытным Рыме.

Гістарычнымі запісамі ведала калегія жрацоў-пантыфікаў. Заснавалі гісторыю як літаратуру аналісты (ад слова аналы-год) - аўтары аналаў - кароткіх сухіх запісаў па гадах. Вылучаюць 2 пакаленні аналістаў: старэйшыя - пісалі на грэчаскай мове, Фабіпіктар, к II пач. I ст. да н.э. малодшыя аналісты - Клаўдзій Квадрыгарыя, Валерый Анціата, пісалі на грэчаскай і лацінскай мове.

Характэрны пераказ міфаў і легенд і спасылка на іх. Міфы сталі асновай для працы Марка Порцыя Катона “Пачаткі” на лац. мове.

I ст. да н.э. з’явілася мемуарная літаратура: Юлій Цэзар “Запіскі аб Гальскай вайне”, Салюсцэй “Кацеліна”, “Югурта”, галоўная крыніца асабістае назіранне.

Ціт Лівій “Гісторыя” 142 кнігі да нас дайшло 35, выкарыстаў форму аналаў пры апісанні гісторыі Рыма з моманту заснавання горада, на лац. мове, сімпатызаваў старой арыстакратычнай рэспубліцы, зневажаў братоў Гракхаў. Выкарыстаў крыніцы, якія да нас не дайшлі, магчыма запісы пантыфікаў.

З прыходам да улады імператараў літаратура і гісторыя становіцца забаўляльнымі, вялікая цікавасць праяўляецца да біяграфій: Курцый Руф “Жыццяапісанне жыцця А.Македонскага”, Святоній Тарквіл “Жыццё 12 цэзараў”.

Тацыт (I ст. н.э.) - прафесійны аратар, консул і сенатар, “Германія”, “Гісторыя”,”Аналы”. Гісторыя - галерэя мастацкіх партрэтаў, гісторык павінен валодаць 2 якасцямі: красамоўства і праўдзівасць.

Іосіф Флавій - выхадзец са знатнага іўдзейскага роду, пабываў у Рыме, прымкнуў да партыі фарысеяў, удзельнічаў у паўстанні, перашоў на бок Рыму. “Іўдзейская вайна”, “Іўдзейскія старажытнасці”, пісаў спачатку на арамейскай потым перакладаў на грэчаскую, сваю задачу як гісторыка бачыў у апісані падзей, якія яшчэ нікім не апісваліся. Увёў паказ дакладнага часу па гадзінах, апісваў цуды, бог рухае гістарычнымі падзеямі, галоўная крыніца - асабістыя назіранні, запісы, апавяданні відавочна.

Марцылін “ Падзей” на лац. мове, не ўмеў пісаць прыгожа, але шмат фактаў, першым узгадаў гунаў. стварыў тэорыю імперыі: рымская імперыя адзіны жывы арганізм, гісторыя- гэта гісторыя арганізму, а не людзей.

У II ст. папулярныя сатырычныя памфлеты.

У IV ст.- пералом: распаўсюджванне хрысціанства, упадак імперыі, крызіс культуры, заняпад традыцыйнай літаратуры і гістарыяграфіі. З’яўляецца царкоўная гістарыяграфія багаслоўскага характару, заснавальнік епіскап Яўсевій Панфіл Кесарыйскі, яго працы “Хроніка”, “Царкоўная гісторыя” напісаны на грэч. мове. Разглядаў гістарычныя падзеі і адлічваў час ад сатварэння свету, параўноўваў грэчаскі, рымскі, вавілонскі сістэмі летавылічэння. Гісторыя - поле бітвы паміж богам і д’яблам.

V ст. Сульпіцый Север “Хроніка ад сатварэння свету” злучыў Біблію з вопытам гісторыкаў паганцаў.

Орозій “Гісторыя супраць паганства” 7 кніг, выкарыстоўвае прыем “згущения красок” увёз веру ў лічбы.