Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вёска Церабяжоу.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
43.04 Mб
Скачать

Капліца

Капліца (сучасны від:астатак сцяны

Капліца (сучасны від): скляпенне

Асноўны дрэвастой Церабяжоўскага парку складаюць ліпа, граб, дуб, сасна веймутава, клён, каліна, рабіна, чаромха і інш.

Акрамя цагельні, аб якой гаварылася вышэй, у Церабяжоўскім маёнтку Алешы размяшчаўся млын, спіртзавод, жывёлагадоўчы комплекс.Цэзар Алеша праводзіў асушэнне болота Марочна. Для гэтага была створана цэлая сетка меліяратыўных канаў, па якіх лішкі вады з балота пападалі ў прыток ракі Гарынь.За 1 метр выкапанай канавы работнік атрымліваў 2 злотых. Маёнтак разрастаўся. Так, напрыклад, па перапісу 1909 года ў ім налічвалася: 1 двор, 31 жыхар; а ў 1921 годзе – 9 двароў, 79 жыхароў.

Асушэнне падмокшага ўчастка, прызначанага пад дом, будаўніцтва палаца і яго ўпрыгожванне, планіроўка і пашырэнне парка, а таксама разгорнутая Цэзарам буйная гаспадарчая дзейнасць, патрабавалі вялікіх фінансавых сродкаў. Ён браў вялікія крэдыты ў банках і ўрэшце рэшт абанкроціўся. Сямейныя справы таксама не ладзіліся. У дадатак, страціўшы зрок, Цэзар Алеша скончыў жыццё ў 1911 годзе самагубствам. Пахаваны ў фамільным склепе ў Беражным. У перадсмяротнай запісцы Цэзар-малодшы прасіў, каб хавалі яго церабяжоўцы.

Неўзабаве пасля смерці мужа ўдава, не любіўшая Палессе, прадала Церабяжоўскі і Папінскі (пад Драгічынам) маёнткі і выехала ў Варшаву. Церабяжоў набыў Юрый Узнанскі, які жыў каля Закапані і наведваў маёнтак вельмі рэдка. Ён быў апошнім гаспадаром Церабяжова.Адзіны сын Цэзара Алешы і Марыі Жук-Скаржэўскай, выпускнік кадэцкага корпуса ў Модліна, памёр у маладым узросце.

З прыходам савецкай улады ў палацы размяшчаліся сельсавет, школа і дзіцячы дом. У гады Вялікай Айчыннай вайны палац быў узарваны фашыстамі.

Так трагічна супалі лёс роду Алешаў і лёс цудоўнага палаца.

Сучасны стан парка.”

У пасляваенны перыяд, і ў нашы дні, парк з’яўляўся і з’яўляецца ўлюбленым месцам адпачынку жыхароў вёскі. На яго тэрыторыі размешчаны помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны , Дом Культуры, танцпляцоўка і баня. Пры Доме Культуры з1996 года працуе фальклорны калектыў ( кіраўнік Бруцкая Наталля Пятроўна), які актыўна адраджае народныя песні і абрады. У 1989 годзе ў парку праводзіўся абласны семінар, каляндарнае народнае свята “Сонцаварот”; а у 1996 годзе – “Дажынкі”, арганізаваныя вядомым беларускім фалькларыстам В. Дз. Ліцьвінка сумесна з рэспубліканскім тэлебачаннем. Штогод адбываюцца мерапрыемствы каляндарнага цыкла “Купалле”, “Каляды”, “Гуканне вясны” і г. д..

Апошнія гады на тэрыторыі парка сярод вучняў Церабяжоўскай базавай школы праводзіцца ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”.

На жаль, дзяржава мала клапацілася аб парку, акультурана толькі нязначная яго частка. У канцы 80-х гадоў была канчаткова знішчана капліца. Асабліва цяжкімі сталі 90-я гады, час развала, калі некаторыя “гаспадары” з жыхароў вёскі пачалі нават нарыхтоўку дроў ў парку.

Парк мае вялікае пазнавальна-навуковае значэнне,але на сённяшні дзень ён знаходзіцца ў запушчаным стане, патрабуе аховы дзяржавы.