Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вёска Церабяжоу.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
43 Мб
Скачать
☆

Трагічнае супадзенне лёсаў.

“З гісторыі сядзібава-паркавага ансамбля вёскі Ніжні Церабяжоў.”

Пры падзеле спадчыны паміж дзецьмі Цэзара Алешы, Церабяжоў дастаўся малодшаму сыну Цэзару. Малады гаспадар, па адукацыі юрыст, пераязджае жыць ў Церабяжоў і пасяляецца ў існуючы на той час палац класічнага стылю. Ён маў намер стварыць тут моцнае радавое гняздо.

Яшчэ пры Цэзарыю Алешы-старэйшым у Церабяжове існаваў класічны стары двор, які меў прыгожы невялікі палац, некалькі гаспадарчых пабудоў, колішні парк, сямеўную капліцу і стылёвую мураваную альтанку.

Цэзарый Алеша-малодшы, які жадаў стварыць сваёй жонцы лепшыя ўмовы жыцця, і ў знак шчырага кахання да яе, распачаў узвядзенне раскошнай рэзыдэнцыі. Перш-наперш, на адкрытай мясцовасці, дзе раслі адзіныя дубы, на высокім беразе прытока ракі Гарыні, быў закладзены парк на плошчы 15 га, да стварэння якога былі запрошаны кваліфікаваныя спецыялісты.

Від прытока ракі Гарынь з тэрасы парка

Від прытока ракі Гарынь з тэрасы парка

Яшчэ Цэзар-малодшы вырашыў узвесці ў Церабяжове новы палац у неагатычным стылі. Палац быў запраектаваны архітэктарам Юліянам Лісіцкім. Яму дапамагалі два інжынеры-будаўнікі Казімір Слівінскі і Уладзіслаў Капаён.

Для будаўніцтва былі задзейнічаны мясцовыя рэсурсы. Будынак узводзіўся цалкам з абпаленай цэглы, якая выраблялася на мясцовай цагельне, размешчанай ва ўрочышчы Малы Папас (цяпер гэтае месца так і называецца-Цагельня).Абсталяванне для гэтай цагельні было выпісана з Англіі; яго ўстаноўкай і абслугоўваннем займаліся англійскія спецыялісты. Будаўніцтва палаца было завершана ў 1908 годзе.

Палац уяўляў сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак на высокім падмурку, з мноствам вежаў, вежак і зубчастых сцен.

Цэнтральны фасад быў вылучаны неглыбокім псеўдарызалітам з порцікам на дзвюх калонах з карынфскімі капітэлямі, на якія абапіраўся шырокі балкон. На правым баку палаца стаяла чатырохпавярховая квадратная ў плане вежа, накрытая высокім дахам. На левым баку месцілася меншая круглая вежа. Тыльны фасад палаца меў выгляд, ідэнтычны цэнтральнаму, толькі нізкая

ФАСАД ПАЛАЦА

мела стогападобны дах і цыліндрычную форму. З тэрасы і балкона ўніз вяла шырокая лесвіца. Бакавыя фасады палаца былі акцэнтаваны таксама тэрасай і невялікім ганкам.

Унутры палац меў залу ў двух узроўнях, аздобленую калонамі і вітражамі. Адну са сцен упрыгожваў зроблены з мармуру разбяны камін. Вакол залы размяшчаліся раскошна ўпрыгожаныя пакоі. Для аздобы Церабяжоўскага палаца Цэзар Алеша закупіў у Санкт-Пецярбургу 5 вагонаў стылёвай мэблі, заказаў мноства партрэтаў, карцін, іншых мастацкіх вырабаў.

Насупраць порціка цэнтральнага фасада стаяла ўязная брама з павільёнам для аховы, выкананая ў неагатычным стылі. Каля яе, на ўскрайку паляны, знаходзіліся дзве чыгунныя лавы, выкананыя мастацкім ліццём. Алея ад брамы да порціка была абсажана ліпамі, абкружала з двух бакоў акруглы газон.

ЛІПАВАЯ АЛЕЯ (сучасны выгляд).

Палац ахінаў даволі вялікі пейзажны парк, які захаваўся да сённяшняга часу. Галоўны прагулачны маршрут праходзіў па беразе маляўнічага возера, што размешчана ў ніжняй частцы парка. Побач з возерам стаяла грэчаская гратэскавая святыня ў выглядзе чатырох гатычных калон, пакрытых двускатным дахам. З паўночнага боку парка знаходзілася сакральная святыня – сямейная капліца, разбураная нядаўна (1980-я гады), ад якой засталіся частка сцяны і падмурак са скляпеннямі.