Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
954.37 Кб
Скачать

Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі

На акупаваных тэрыторыях быў усталяваны “новы парадак”, ідэалагічным падмуркам якога была тэорыя “расавай перавагі” нямецкай арыйскай расы над іншымі народамі, што давала першым права на сусветнае панаванне і права патрабаваць сабе “жыццёвую прастору”.

Мэты агрэсараў у адносінах да тэрыторыі СССР былі абазначаны ў плане “Ост” і “Дырэктывах па кіраўніцтву эканомікай у зноў акупіраваных усходніх абласцях” (так званая “Зялёная папка”). Яны прадугледжвалі паэтапную каланізацыю і германізацыю захопленых тэрыторый з мэтай поўнага выкарыстання яе рэсурсаў, знішчэнне каля 75% беларусаў і “агерманьванне” 25% беларусаў для выкарыстоўвання іх як працоўнай сілы. Адначасова з акупацыяй знішчаліся органы савецкай улады, мяняўся тэрытарыяльны падзел. Так, Віцебская, Магілёўская, Гомельская і ўсходнія часткі Мінскай і палесскіх абласцей увайшлі ў склад “вобласці армій тылу” группы армій “Цэнтр”. Улада тут належыла Штабу тыла групы армій “Цэнтр”, палявым і мясцовым камендатурам. Паўднёвыя часткі Гомельскай, Палесскай, Піснкай і Брэсцкай абласцей з гарадамі Мазыр, Пінск, Брэст перадаваліся рэйхскамісарыяту “Украіна”. Беластоцкая, частка Брэсцкай і Баранавіцкай абласцей увайшлі ў склад Усходняй Прусіі. Паўночна-Заходнія раёны Вілейскай вобласці ўвайшлі ў склад генеральнай акругі “Літва”, і толькі цэнтральная частка Беларусі ў складзе 68 раёнаў (з 201) утварылі генеральную акругу “Беларусь” у складзе рэйхскаміссарыята “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе. На чале акругі стаяў генеральны камісарыят Беларусі, яму падпарадкоўваліся мясцовыя камісарыяты ў гарадах і раёнах. Ствараліся так сама органы мясцовага самакіравання. Для падтрымання парадку на тэрыторыі былі размешчаны 5 ахоўных дывізій і створаны паліцыйскі апарат. Акрамя таго, дзейнічалі аператыўныя групы рэйхсфюрэра СС Гімлера, якія распачалі масавы тэрор супраць насельніцтва.

Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана “Ост” з’яўлялася палітыка генацыду – планамернага знішчэння цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана гітлераўцы выкарыстоўвалі цэлую сістэму мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, лагеры смерці і інш.

У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, з якіх мала хто вярнуўся жывым. Вязняў трымалі пад адкрытым небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі, катавалі. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх – Трасцянецкі – па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданака. На тэрыторыі Беларусі было больш за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з іншых краін. 21–23 кастрычніка 1943 г. было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў фашызму – масавае знішчэнне яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, дзе загінула амаль што 100 тыс. яўрэяў.

Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Паступова працэс знішчэння сваіх ахвяр гітлераўцы механізавалі: атручвалі ў спецыяльна прыстасаваных для гэтага памяшканнях – “gaswagen” (душагубках). Жорсткай расправе падлягалі ваеннаслужачыя, да якіх гітлераўцы адносілі практыччна ўсіх мужчын ва ўзросце 16–55 гадоў, што знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад раёнаў ваенных дзеянняў.

Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над партызанамі і мірным насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі больш за 140 карных экспедыцый, у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. За гады акупацыі ў Беларусі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, 186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны.

Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Угон беларускага насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. За час акупацыі з Беларусі было вывезена 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў пасля перамогі каля 120 тыс. чалавек.

Ахвярамі нямецка-фашысцкай “палітыкі генацыду і выпаленай зямлі” стала чвэрць насельніцтва Беларусі. Усяго ў рэспубліцы, як ужо гаварылася, было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.

Беларуская калабарацыя. У час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя (ад французскага ccolloboration – супрацоўніцтва). Савецкі ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць калабарацыю як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам.

Пасля правала палітыкі бліцкрыга адбыліся карэктывы палітыкі ў адносінах да мясцовага насельніцтва, акупантам неабходна было абапірацца на кола мяцовых супрацоўнікаў - калабарантов. Беларуская калабарацыя мела некалькі складаючых частак. Па першае, гэта ідэйная калабарацыя з ліку паслядоўнай антыбальшавісцкай эмігранцкай апазіцыі. Па-другое – гэта жыхары БССР, якія паверылі немцам і свядома пайшлі да іх на службу, і па-трэцяе – гэта людзі, пазбаўленыя выбару (ваеннапалонныя). Таму аднолькава трактаваць калабарацыю як асэнсаваную здраду радзіме немагчыма. Але касцяк калабарацыі складалі прадстаўнікі першай групы, і яны мелі намер аднавіць самастойную Беларусь.

У кастрычніку 1941 года з дазволу гаўляйтэра В.Кубэ была створана Беларуская народная самапомач (БНС), кіраваў якой І.Ермачэнка. Галоўнай мэтай яе існавання была вызначана дапамога пацярпеўшым беларусам ад вайны і бальшавікоў. Беларусы спрабавалі стварыць свае ўзброеныя сілы і органы ўлады, але немцы ім адмовілі і цалкам пачалі кантраляваць іх дзейнасць.

З паражэннямі на фронце мяняліся адносіны да калабарантаў. 29 чэрвеня 1942 года В.Кубэ дазволіў стварыць “Вольны корпус самааховы” (беларуская самаахова – БСА), Раду БНР з 12 чалавек і 13 аддзелаў пры ёй. 22 чэрвеня 1943 года В.Кубэ даў дазвол на стварэнне маладзёжнай арганізацыі “Саюз беларускай моладзі – СБМ” (М.Ганько, В.Абрамава), куды прымаліся юнакі і дзяўчынкі ва ўзросце 10-20 гадоў. Каб уступіць – трэба было пісьмова падцвердзіць арыйскае паходжанне і сваё жаданне служыць фашызму. Але члены СБМ не вывозіліся ў Германію на прымусовыя работы, таму ў арганізацыю ўступіла некалькі тысяч чалавек, галоўным чынам з Заходняй Беларусі. Часта яны далёка стаялі ад галоўнай мэты дзейнасці – аднаўлення Беларусі з дапамогай Германіі. Але беларускія калабаранты пакуль так і не атрымалі ад немцаў чаго жадалі – інстытутаў дзяржаўнасці. Поспехі Чырвонай Арміі прастымулявалі акупантаў. 27 чэрвеня 1943 года В.Кубэ дазволіў стварыць “Раду даверу” – пастаянны дарадчы орган пры генеральным камісары.

Пасля таго, як Чырванай Арміяй быў вызвалены Гомель, у Мінску ў снежні 1943 года была створана Беларуская Цэнтральная Рада з 14 чалавек – марыянетачны ўрад на чале з прэзідэнтам Р.Астроўскім. ЦБР атрымала права вырашаць толькі пытанні адукацыі, культуры, сацыяльнай дапамогі і стварыць войс- ка – Беларускую краёвую абарону (Ф.Кушаль – кумандуючы). Загадам 6 сакавіка 1944 года была аб’яўлена прымусовая мабілізацыя пад пагрозай пакарання смерцю для нез’явіўшыхся. Стварэнне войска зацягнулася і было неактуальным – 27 чэрвеня 1944 года пачалося вызваленне Мінска. Але шырока разгарнуць сваю дзейнасць БЦР, БКА ўжо не ўдалося. Чырвоная армія пачынала падрыхтоўку аперацыі па вызваленні Беларусі.

У гэтых умовах у акупіраваным Мінску 27 чэрвеня 1944 г., за шэсць дзён да вызвалення горада савецкімі войскамі, быў скліканы ІІ Усебеларускі кангрэс (І з’езд (кангрэс) адбыўся ў снежні 1917 г.). Кангрэс абвясціў сябе “паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа” і выказаўся за аддзяленне Беларусі ад СССР.

Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці. Калі ў час работы кангрэса стала вядома, што Чырвоная Армія зрабіла прарыў нямецкіх войск і імкліва рухаецца на Мінск, СС выдзелілі спецыяльны цягнік для эвакуацыі сваіх памагатых і членаў іх сем’яў.

Дзеля эканамічнай эксплуатацыі Беларусі быў створаны апарат, падначалены штабу па кіраўніцтву эканомікай “Ост”, ці “Ольдэбург”. У яго склад уваходзілі спецыяльныя гаспадарчыя каманды, інспекцыі, атрады для збору сродкаў вытворчасці і сыравіны.

У гады вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала каля 60 адносна буйных прадпрыемстваў пераважна ў металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці. Дзейнічала значная колькасць дробных, рамесных, саматужных гаспадарчых адзінак. Акупанты праводзілі прымусовы набор рабочых на прадпрыемствы, праз абавязковую рэгістрацыю на біржы працы. Ажыццяўляўся вываз сыравіны і абсталявання для прамысловасці Германіі.

Эканоміка Беларусі значна пацярпела ад вайны. Частка прамысловых прадпрыемстваў была вывезена на ўсход, у тыл Чырванай Арміі, частка знішчына пры адступленні. Вялікая колькасць рэсурсаў і абсталявання была разрабавана акупантамі, вывезена ў Германію. Часткова гаспадарчыя магутнасці сапсавалі ці знішчылі партызаны і падпольшчыкі (каб прадухіліць іх выкарыстанне акупантамі). Акупацыйныя ўлады праводзілі гаспадарчую палітыку рабавання як прамысловых, сельскагаспадарчых, так і прыродных рэсурсаў краю. Да пачатку вызвалення эканамічны ўзровень развіцця Беларусі значна знізіўся нават ў параўнанні з першымі гадамі індустрыялізацыі.