Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
954.37 Кб
Скачать

Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады

Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Так, да 1938/39 навучальнага года ў заходнебеларускіх ваяводствах не было ніводнай беларускай школы (на 1919 г. іх было каля 400). Насельніцтва, якое валодала беларускай мовай, лічылася непісменным, пазбаўлялася выбарчых правоў. Навучанне вялося ў польскамоўных установах. Супраць гэтай сітуацыі выступіла Таварыства беларускай школы (ТБШ). Яно дзейнічала на працягу 1921-1937 гг. У розны час яго ўзначальвалі Б.Тарашкевіч, І.Дварчанін, Р.Шырма, П.Пестрак і інш. Яго сябры выступалі за беларускую школу, рыхтавалі новыя падручнікі, стваралі чытальні, гурткі самаадукацыі. У канцы 20-х гг. пад націскам грамадскасці было адчынена 18 беларускіх школ. А 500 гурткоў арганізацыі аб’ядналі каля 30 тыс. членаў. Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар, аўтар "Беларускай граматыкі для школ" (1918 г.) Браніслаў Тарашкевіч.

У час, калі ў БССР пачаўся працэс згортвання палітыкі беларусізацыі, супрацьстаянне прымусовай паланізацыі ў Заходняй Беларусі садзейнічала актывізацыі і аб’яднанню беларускай інтэлігенцыі. Нацыянальны фактар вызначаўся як галоўны ў сацыяльна-палітычнай барацьбе. У канцы 20-х – 30-я гады палітыка польскага ўрада канчаткова павярнулася да ліквідацыі беларускіх нацыянальных асяродкаў (выдавецтваў і выданняў, культурна-асветніцкіх арганізацый). У 1937 годзе ўлады забаранілі дзейнасць ТБШ.

  1. Советско-германский договор о ненападении. Ссср и страны Европы в начале Второй мировой войны. Освобождение Красной Армией Западной Беларуси.

З сярэдзіны 30-х гадоў міжнародны клімат значна пагоршыўся. Было відавочна, што рыхтавалася вялікая вайна. Галоўная віна за падрыхтоўку і развязванне вайны ляжыць на дзяржавах фашысцка-мілітарысцкага блока (і перш за ўсё Германіі і Японіі). Прыход фашызму да ўлады ў Германіі і пачатак рэалізацыі яго агрэсіўнай праграмы стварылі небяспечны ачаг вайны ў Цэнтральнай Еўропе і непасрэдную пагрозу развязвання сусветнай вайны. Адводзячы ў сваіх глабальных планах важнейшае месца барацьбе супраць “фарпоста міжнароднага камунізму”, г.зн. супраць СССР, фашызм меў на мэце заняволенне і іншых краін, устанаўленне сусветнага панавання. У такіх умовах паўстала задача арганізацыі сумесных дзеянняў розных палітычных сіл для адпору гэтай агрэсіўнай, гегеманісцкай палітыцы. Здавалася, у сярэдзіне 30-х гадоў такія перадумовы намячаліся: ідэя Савецкага Саюза аб арганізацыі сістэмы калектыўнай бяспекі знайшла падтрымку Францыі, Югаславіі, Румыніі і іншых краін. У 1934 г. СССР уступіў у Лігу Нацый і стаў пастаянным членам яе Савета. У 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы.

Аднак далей падзеі пайшлі па іншаму шляху. Кіруючыя колы заходніх дзяржаў узялі курс на “прымірэнне” з агрэсарам. Галоўны сэнс гэтага курсу заключаўся ў тым, каб цаной уступак аслабіць германскі націск на Захадзе і накіраваць яго экспансію на Усход.

Германія яшчэ вясной 1935 г. афіцыйна адмовілася ад выканання ўсіх ваенных артыкулаў Версальскага дагавора і ўвяла забароненую ёй усеагульную ваенную павіннасць. У наступным годзе Германія, натхнёная беспакаранасцю, акупіравала Рэйнскую дэмілітарызаваную зону. Ад Германіі старалася не адставаць фашысцкая Італія, якая напала на Эфіопію. У 1936 г. Германія і Японія заключылі паміж сабой антыкамінтэрнаўскі пакт, да якога ў 1937 г. далучылася Італія.

Чарговай ахвярай агрэсіі стала Аўстрыя, якая ў сакавіку 1938 г. была ўключана ў склад рэйха. Пагроза навісла над Чэхаславакіяй. 30 верасня 1938 г. на канферэнцыі кіраўнікоў урадаў Англіі, Францыі, Германіі і Італіі ў Мюнхене было падпісана пагадненне аб расчляненні Чэхаславакіі і перадачы часткі яе (Судэцкай вобласці) Германіі. У сакавіку 1939 г. Чэхаславакія была акупіравана Германіяй. Такім чынам, да 1939 г. Версальска-Вашынгтонская сістэма дагавораў, створаная пасля першай сусветнай вайны, была канчаткова скасавана.

У 1938 годзе Германія справакавала Данцыгскі крызіс у адносінах з Польшчай. Урад СССР паспрабаваў дагаварыцца з Англіяй і Францыяй аб узаемадапамоге на выпадак вайны, у тым ліку дапамоге ўсім усходнееўрапейскім краінам. Але апошнія (Польшча, Чэхаславакія, Румынія) адмовіліся ад гэтай прапановы. Вясной і летам 1939 г. праходзілі траістыя перагаворы СССР, Англіі і Францыі па палітычных, а потым і ваенных пытаннях. Адначасова брытанскія палітычныя колы не пакінулі спроб дамовіцца з Германіяй, вынікам чаго ў гэты перыяд з’явіліся англа-нямецкія перагаворы.

На палітычных і ваенных перагаворах з СССР прадстаўнікі Англіі і Францыі займалі неканструктыўную пазіцыю. Да 20 жніўня 1939 г. стала відавочна, што перагаворы паміж СССР, Англіяй і Францыяй зайшлі ў тупік. Сітуацыя станавілася крытычнай. Ні для каго не было сакрэтам, што падрыхтоўка Германіі да нападу на Польшчу ідзе поўным ходам.У новых умовах Савецкі Саюз даў згоду на кантакты з Германіяй.

Ва ўмовах узрастаючай напружанасці міжнароднага становішча, поўнай палітычнай ізаляцыі і магчымай вайны на два фронты СССР прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў.

23 жніўня 1939 года ў Маскве пасля імклівай падрыхтоўкі было заключана пагадненне з Германіяй аб ненападзе тэрмінам на 10 год. Да дагавору прыкладваліся сакрэтныя пратаколы, якія размежавалі сферы ўплыву Германіі і СССР у Еўропе. Заходняя Беларусь, але без Вільні, была аб’яўлена зонай уплыву СССР. Падпісалі дагавор і пратаколы кіраўнікі ведамстаў замежных спраў краін І.Рыбентроп і В.Молатаў.

Савецка-германскі дагавор, з аднаго боку, з’явіўся вымушаным крокам, лагічным вынікам развіцця міжнародных адносін у 1938–1939 гг. Савецкі Саюз пазбегнуў вайны на два фронты, нанёс рашучы ўдар па планах стварэння адзінага антысавецкага фронту, атрымаў амаль два гады для ўмацавання сваёй абароназдольнасці. З другога ж боку, гэты дагавор нанёс урон міжнароднаму прэстыжу СССР, які ўспрымаўся раней як флагман барацьбы з фашызмам. Быў дэзарыентаваны і савецкі народ, які бачыў у фашызме лютага ворага.

Да дагавора быў прыкладзены “Сакрэтны дадатковы пратакол”, якім размяжоўваліся “сферы інтарэсаў” абодвух бакоў. Германія атрымала Францыю, Брытанію і іх афрыканскія калоніі, СССР – Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Бесарабію і “права” пашырацца на поўдзень у бок Персідскага заліва праз Іран, Афганістан і Турцыю.

Сам факт размежавання інтарэсаў сацыялістычнай і фашысцкай дзяржаў сакрэтным пратаколам, прынятым у абход законаў СССР і ў парушэнне дагаворных абавязацельстваў перад трэцімі краінамі, адлюстроўваў грэбаванне нормамі права і маралі.

Германія лічыла, што пакт ад 23 жніўня 1939 г. развязаў ёй рукі на Усходзе, і 1 верасня яна напала на Польшчу. Англія і Францыя, звязаныя з Польшчай саюзнымі дагаворамі, 3 верасня 1939 г. аб’явілі вайну Германіі. У той жа дзень у вайну ўступілі Аўстралія, Новая Зеландыя і Індыя. Пачалася другая сусветная вайна.

Праз два тыдні нямецкія войскі прадвінуліся да мяжы сферы ўплыву СССР – да Заходняй Беларусі.

Маючы велізарную эканамічную і ваенную перавагу, фашысцкія войскі імкліва рухаліся па тэрыторыі Польшчы да граніцы СССР. Урады Англіі і Францыі, аб’явіўшы вайну Германіі, не пачыналі актыўных ваенных дзеянняў на Захадзе. У выніку Германія хутка акупіравала ўсю тэрыторыю Польшчы, яе войскі падступілі да межаў Заходняй Беларусі, занялі некаторыя яе населеныя пункты, у тым ліку Брэст.17 верасня 1939 года быў аддадзены загад Чырвонай Арміі перайсці мяжу Польшчы і заняць Заходнюю Беларусь, узяць пад абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Чырваная Армія прасоўвалася хутка, амаль не сустракаючы супраціўлення. Да 25 верасня яна кантралявала ўсю тэрыторыю Беларусі. Працоўныя Заходняй Беларусі з радасцю і надзеяй сустракалі Чырвоную Армію. Сярод польскага насельніцтва адчувалася варожасць.

28 верасня 1939 года зноў у Маскве быў падпісаны дагавор паміж СССР і Германіяй аб сяброўстве і мяжы, па якой мяжа праходзіла па, так званай, “лініі Керзана”. Літва ўвайшла ў сферу ўплыву СССР. 7 кастрычніка ёй у абмен на права размясціць ваенныя базы перадалі (без ведама ўрада БССР) Вільну і частку Віленскага ваяводства. На занятай тэрыторыі адразу пачалі праводзіць мерапрыемствы па ўсталяванню савецкай улады. Але трэба было легітымізаваць далучэнне тэрыторыі праз рашэнне народа.

22 кастрычніка 1939 года адбыліся выбары прадстаўнікоў народнага сходу, які сабраўся 28-30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку. Сход абвясціў устанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, канфіскаваў памешчыцкія землі, нацыяналізаваў банкі і буйную прамысловасць. Сход прасіў ВС СССР і ВС БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР. У адказ 2 лістапада 1939 года ВС СССР і 12 лістапада ВС БССР прынялі адпаведныя законы.

У выніку тэрыторыя БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225,6 тыс., насельніцтва рэспублікі – з 5 млн 562 тыс. чалавек да 10 млн 239 тыс.

Улады заходніх абласцей прыступілі да гаспадарчага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва. Да канца 1940 г. аб’ём валавой прадукцыі прамысловасці ў параўнанні з 1938 г. павялічыўся больш чым у 2 разы.

У вёсцы беззямельным і малазямельным сялянам было раздадзена звыш 1 млн га зямлі, якая належала польскім памешчыкам, асаднікам і членам вартаўнічай аховы. Вялася работа па арганізацыі розных форм кааперацыі, калгасаў і саўгасаў. Істотныя зрухі адбываліся ў духоўна-культурнай сферы. Пры правядзенні сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, устанаўленні савецкай сістэмы кіравання грамадствам не абышлося і без парушэнняў закона новымі ўладамі – рэпрэсій і дэпартацый (высяленняў памешчыкаў, капіталістаў, паліцэйскіх, дзяржаўных служачых, гандляроў, кулакоў і інш.). У выніку не ўсе былі задаволены палітыкай савецкай улады. Тым больш, што з пачату 1940 г. у заходніх абласцях Беларусі пачаліся рэпрэсіі супраць былых членаў польскай каланіяльнай адміністрацыі і ваеннаслужачых польскай арміі.

3 кастрычніка 1939 г. у Маскве пачаліся перагаворы паміж урадамі СССР і Ковенскай Літвы (сталіцай Літвы ў той час быў г. Коўна) адносна лёсу Віленшчыны, а 10 кастрычніка 1939 г. быў падпісаны Дагавор аб далучэнні Вільні і Віленшчыны да Літвы.

А тым часам міжнароднае становічша працягвала ўскладняцца. Фашысцкая Германія, абараніўшы сябе дагаворам з СССР з Усходу, умацоўвала пазіцыі на Захадзе. Вясной 1940 г. яна захапіла Бельгію, Данію, Галандыю, Нарвегію, а летам пачала наступленне на Францыю і прымусіла яе капітуляваць, паставіла Англію на край нацыянальнай катастрофы, вяла паспяховыя баявыя дзеянні ў Афрыцы.

З лета 1940 г. германскае ваенна-палітычнае кіраўніцтва пачало падрыхтоўку да вайны супраць СССР. 22 чэрвеня 1940 г., у дзень падпісання акта аб капітуляцыі Францыі, Гітлер аддаў загад аб распрацоўцы плана нападзення на СССР. Гэты план “Барбароса” – маланкавай вайны і разгрому за 3–4 месяцы Савецкага Саюза – быў зацверджаны ў снежні 1940 г. У маі 1941 г. быў прыняты план “Ост” – разгорнутая праграма знішчэння і каланізацыі народаў Савецкага Саюза.