Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
954.37 Кб
Скачать
  1. Создание белорусской советской государственности. Создание Литовско-Белорусской сср. Советско-польская война, ее итоги. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

Скарыстаўшы наступленне нямецкіх войск і эвакуацыю Аблвыкамзаха ў Смаленск, 19 лютага аднавіў дзейнасць Выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езда. Быу ствараны беларускі ўрад (Народны сакратарыят Беларусі) пад кіраўніцтвам Я.Варонкі. Урад абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі. 9 сакавіка выканкам Рады Усебеларускага з’езда прымае Другую Устаўную грамату, у якой была абвешчана Беларуская народная рэспубліка (БНР) у межах пражывання пераважнай большасці беларускага народа, дэклараваўся шэраг дэмакратычных свабод, устанаўліваўся 8-мі гадзінны працоўны дзень. У адказ на Брэсцкій мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Германіяй 25 сакавіка з’яўляецца Трэцяя Устаўная грамата, дзе былі абвешчаны незалежнасць БНР і заклік да перагляду ўмоў Брэсцкага міру. Аднак нямецкі ўрад не адрэагаваў на звароты Рады, бо лічыў Беларусь часткай Савецкай Расіі.

Магчымасці рэалізацыі абвешчаных ідэй значна абмяжоўваліся ва ўмовах акупацыі Беларусі германскай арміяй. Урад БНР зрабіў вызначальную памылку і пайшоў на супрацоўніцтва з акупантамі.

У лістападзе 1918 года ў Германіі адбылася рэвалюцыя, першая сусветная вайна скончылася паражэннем гэтай краіны, яе войскі павінны былі быць выведзены з акупаваных тэрыторый. Разам з адыходзячымі германскімі войскамі эмігрыраваў і ўрад БНР.

Па сутнасці, з-за неспрыяльных умоў існавання, БНР не стала сапраўднай дзяржавай, бо гэта ўтварэнне не адпавядала ўсім прыкметам асобнай незалежнай дзяржавы. Не было сапраўднай сістэмы органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, сістэмы распацоўкі і прыняцця законаў, забеспячэння іх выканання, аховы правоў і свабод грамадзян. Тым не менш, абвяшчэнне беларускай дзяржавы заставіла Савецкі ўрад у Маскве па іншаму паглядзець на беларускі край і пайсці па шляху стварэння сацыялістычнай беларускай рэспублікі.

Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі

РСФСР дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор, і савецкія войскі пачалі займаць акупіраваныя тэрыторыі. Да сярэдзіны лютага 1919 г. яны занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. На вызваленых землях ствараліся органы савецкай улады. Яшчэ ў студзені 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) пад кіраўніцтвам А.Чарвякова. Ён заахвочваў савецкія ўлады да вырашэння пытання беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове, праводзіў актыўную дзейнасць сярод бежанцаў-беларусаў па развіццю беларускай адукацыі і культуры.

На канферэнцыі Беларускіх секцый РКП(б) у Маскве 21-23 снежня 1918 года было прынята рашэнне аб неабходнасці сварэння БССР, бо беларуская тэрыторыя цалкам ужо кантралявалася Чырвонай арміяй. Супраць стварэння асобнай, нават сацыялістычнай Беларусі выступіў Аблвыкамзах (А.Мяснікоў, К.Ландар), які ўвогуле не лічыў беларусаў асобным народам і не бачыў патрэбы ў вырашэнні нацыянальнага пытання. Аднак супраць прынятага рашэння ЦК партыі ён не пайшоў. 25 і 27 снежня на экстрэнных паседжаннях Белнацкама і Цэнтральнага бюро беларускіх камуністычных арганізацый рыхтаваўся Маніфест аб беларускім урадзе і распрацоўвалася структура ўрада БССР. 30 снежня 1918 года ў Смаленску адбылася VI Паўночна-Заходняя абластная канферэнцыя РКП(б), якая пераўтварылася ў І з’езд Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі, на якім было абмеркавана пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. Дзякуючы націску І.Сталіна, народнага камісара РСФСР па нацыянальных справах, большасць месцаў у ўрадзе БССР атрымалі прадстаўнікі Аблвыкамзаха. Кіраўніком урада быў абраны З.Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. было абвешчана стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) і межах Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай губерній, а 7 студзеня ўрад пераехаў са Смаленска ў Мінск. Але ўжо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў у склад РСФСР, а Мінскай і Гродзенскай губерням было дырэктыўна прапанавана стварыць сумесную дзяржаву з Літоўскай Савецкай Рэспублікай. Гэта вызвала першы ўрадавы крызіс – у выніку якога ўрад пакінулі прадстаўнікі Белнацкама, З.Жылуновіч пакінуў пасаду кіраўніка ўрада.

2-3 лютага 1919 года ў Мінску адбыўся I з’езд Саветаў Беларусі. На ім быў абраны Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК) – галоўны орган улады на Беларусі, пераважна з прадстаўнікоў Аблвыкамзаха. Была прынята першая Канстытуцыя БССР, герб і флаг. Была ўстаноўлена федэратыўная сувязь з РСФСР і аб’яўлена аб стварэнні ЛітБелССР.

27 лютага 1919 г. на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК ССРБ і ЛССР было створана сумеснае кіраўніцтва гэтым буферным дзяржаўным утварэннем паміж Савецкай Расіяй і “імперыялістычнымі краінамі”, у першую чаргу – буржуазнай Польшчай. Урад Літбел, які праводзіў жорсткую палітыку ваеннага камунізму (харчразвёрстка, палітычныя рэпрэсіі, адмова ад перадачы зямлі непасрэдна сялянам).