Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
954.37 Кб
Скачать

Памылки Часовага ўрада

Урадавая праграмма развіцця краіны мела наступны выгляд: 1) працяг вайны; 2) скліканне Устаноўчага сходу для вырашэння далейшага лёсу Расійскай дзяржавы і вырашэння аграрнага пытання; 3) вызначэнне палітыкі ў адносінах да рабочых, сялян і салдат.

Часоваму ўраду дасталася цяжкая эканамічная спадчына. Чыгуначны транспарт быў паралізаваны. Ваенныя выдаткі дасягнулі 30,5 млрд. руб. у год, што перавышала ў 10 разоў даваенны сярэднегадавы даход дзяржавы. Адначасова рабочыя патрабавалі ўвядзення 8-гадзіннага рабочага дня, павышэння заработнай платы, устанаўлення свабоды прафесійных саюзаў і забастовак, дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Мерапрыемствы Часовага ўрада мелі палавінчаты характар, былі непаслядоўныя і праблем не вырашылі.

Адначасова Часовы ўрад адклаў вырашэнне аграрнага пытання да склікання Ўстаноўчага сходу. Адначасова сяляне прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за недазволенае карыстанне памешчыцкімі зямлямі і беспарадкі. Падаўлялі сялянскія выступленні армейскія часці.

Мерапрыемствы Часовага ўраду не здолелі палепшыць сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне, больш таго, прывялі да рэвалюцыйнага выбуху восенню 1917 г.

  1. Победа Октябрьской революции в Петрограде. Установление советской власти на Беларуси.

У ноч з 25 на 26 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе бальшавікі правялі паспяховае ўзброеннае паўстанне супраць Часовага ўрада. Члены апошняга былі арыштаваны, а ўлада перададзена II Усерасійскаму з’езду Саветаў. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў стварыў новы ўрад – Савет Народных Камісараў на чале з У. Леніным. Были приняты Декрет о мире и Декрет о земле.

25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета. Мінскі Савет, дзе большасць мелі ўжо бальшавікі, выдаў загад за першым нумарам пад агульнай наз- вай – “Уся ўлада саветам!”. Аднак прыхільнікі Часовага ўрада так сама актывізаваліся. Імі 27 кастрычніка быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі (маецца на ўвазе Лютаўская), у склад якога ўвайшлі ўсе буржуазныя партыі, эсэры, Бунд, меньшавікі, прадстаўнікі Гарадской думы.

1 лістапада 1917 года ў Мінск увайшоў браняпоезд і армейскія часткі, якія падтрымлівалі бальшавікоў. Камітэт выратавання рэвалюцыі быў разагнаны. Вельмі хутка, на працягу кастрычніка-лістапада 1917 года савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі. У буйных гарадах ствараліся Ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, якія праводзілі мерапрыемствы па ўмацаванню савецкай улады. Толькі ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка галоўнакамандуючага М.М.Духоніна і большасць Савета была меньшавісцка-эсэраўска-бундаўская патрабавалася ўмяшальніцтва значных вайсковых сіл. СНК Расіі прызначыла галоўнакамандуючым арміі М.В.Крыленка і накіравала войскі на ліквідацыю Стаўкі ў Магілёве. 18 лістапада Магілёўскі Савет прызнаў савецкую ўладу і ўтварый ВРК, які ўстанавіў кантроль над Стаўкай і арыштаваў некаторых генералаў. На працягу кастрычніка – лістапада 1917 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй свабоднай ад ворагаў тэрыторыі Беларусі. З’езды Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія адбыліся ў лістападзе 1917 г., сваімі рашэннямі замацавалі перамогу савецкай улады на Беларусі.

27 лістапада 1917 г. выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту, аб’ядналіся і ўтварылі выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкомзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М. Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з бальшавіком К. Ландарам. Трэба адзначыць, што ў склад гэтых органаў увайшлі ў асноўным людзі не мясцовыя, далёкія ад разумення нацыянальных патрэб краю. Таму з боку гэтых органаў адразу ж выявіліся абыякавыя адносіны да пытанняў нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа, яго нацыянальна-культурнага адраджэння.

Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам.

На Беларусі нацыяналізацыя буйных прамысловых прадпрыемстваў ажыццяўлялася, як і па ўсёй краіне, у адпаведнасці з дэкрэтам УЦВК, прынятым у снежні 1917 г. Усе нацыяналізаваныя Саветамі заводы і фабрыкі пераходзілі ва ўласнасць дзяржавы і паступалі ў падпарадкаванне савецкіх дзяржаўных органаў.

Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Аграрнае пытанне вырашалася згодна з прынцапамі Дэкрэта аб зямлі На Беларусі, дзе сялянства складала пераважную большасць насельніцтва, гэта было адным з найвастрэйшых пытанняў. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі. У сярэдзіне лютага 1918 г. на Беларусі былі ў асноўным завершаны канфіскацыя прыватных гаспадарак і ўлік маёмасці ў памешчыцкіх маёнтках.

У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня.

Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа. Аднак ужо першыя крокі свецкай улады на Беларусі паказалі, што нават для правядзення ў жыццё задач агульнадэмакратычнага характару не хапала кваліфікаваных кадраў. Рабочыя, сяляне, салдаты былі не падрыхтаваны да кіравання дзяржавай. Сярод іх пераважная большасць з’яўлялася непісьменнай. Для ажыццяўлення самых простых сацыялістычных мерапрыемстваў яшчэ не былі створаны ў дастатковай ступені ні матэрыяльныя, ні культурныя перадумовы. Таму не ўсе гэтыя мерапрыемствы былі зразумелыя для рабочых і сялян, не ўсе працоўныя станоўча іх успрымалі.

На развіццё рэвалюцыйных пераўтварэнняў на Беларусі адмоўна ўплывалі спецыфічныя фактары: акупацыя значнай часткі яе тэрыторыі нямецкімі захопнікамі; створаныя на Беларусі органы савецкай улады паводле свайго складу былі ў асноўным салдацкімі; Беларусь лічылася калідорам для праходу галоўных рэвалюцыйных сіл на Захад для ажыццяўлення сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Адзначаныя фактары стрымлівалі развіццё рэвалюцыйных пераўтварэнняў, ускладнялі і без таго цяжкае эканамічнае становішча на Беларусі, садзейнічалі размежаванню палітычных сіл.

Сацыялістычныя пераўтварэнні ў народнай гаспадаркі Беларусі мелі кардынальны характар. Аднак ажыццяўленне гэтай праграмы ішло вельмі складана.

Кіраўнікі савецкіх органаў улады займалі рэзка негатыўную пазіцыю па пытанню нацыянальнага самавызначэння Беларусі.Аднак беларускія нацыянальныя партыі, у там ліку сацыялістычныя, прытрымліваліся іншага пункта гледжання. Вялікая беларуская рада пачала рыхтаваць Усебеларускі кангрэс, які павінен быў вырашыць далейшы лёс беларускіх губерній. Адначасова ўрад Савецкай Расіі даручыў Беларускаму абласному камітэту так сама правесці Усебеларускі з’езд з аналагічнай мэтай, на гэта мерапрыемства былі выдаткаваны грашовыя сродкі. Хутка ВБР і БАК аб’ядналі свае намаганні і прызначылі Усебеларускі кангрэс правесці ў Мінску ў снежні 1917 года.

У БАК і ВБР былі разыходжанні па некаторых пытаннях правядзення з’езда, але яны вымушаны былі аб’яднаць свае дзеянні. Прадстаўнічы з’езд беларускіх арганізацый самага шырокага спектра пачаўся 14 снежня 1917 г., аднак частка дэлегатаў прыехала яшчэ 5 снежня і з гэтага дня пачала праводзіць нарады. Канчаткова на з’езд прыехала 1872 дэлегаты, 1167 з якіх мелі права рашаючага голаса. Найбольш прадстаўнічыя фракцыі мелі партыя эсэраў і БСГ. У выніку дыскусій паміж “абласнікамі” (выступалі за Беларусь у складзе федэратыўнай Расіі), “радаўцамі” (выступалі за поўную незалежнасць Беларусі) і левымі (цалкам падтрымлівалі бальшавікоў і іх праграму) была выпрацавана пастанова з’езда. Згодна з ёй З’езд абвясціў сябе вышэйшай уладай на Беларусі, устанаўліваў рэспубліканскі строй і органам часовай выканаўчай улады на Беларусі абвясціў Усебеларускі Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

СНК Заходняй вобласці і фронту (К.Ландар) ўважліва сачыў за правядзеннем з’езда, таму, калі стала вядома, што яго дэлегаты імкнуцца стварыць альтэрнатыўныя Аблвыкамзаху нацыянальныя органы ўлады, заклікаюць да рэспубліканска-дэмакратычнай формы кіравання, СНК разагнаў з’езд у ноч на 18 снежня і арыштаваў найбольш актыўных яго ўдзельнікаў. Арганізатары з’езда, якіх пакінулі на свабодзе, стварылі праз месяц Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з’езда, які і павінен быў узначаліць барацьбу за адраджэнне беларускай дзяржаўнасці.

Яшчэ ў лістападзе 1917 года ў мястэчку Солы каля Смаргоні дэлегацыя Ваенна-рэвалюцыйнака камітэту Заходняга фронту заключыла перамір’е з камандаваннем нямецкіх войскаў, а 20 лістапада пачаліся мірныя перамівы ў Брэсце паміж савецкай дэлегацыяй, дэлегацыяй Украінскай Народнай Рэспублікі і германскім камандаваннем. Немцы патрабавалі кантролю над акупіраванымі тэрыторыямі. У адказ Л.Троцкі адмовіўся падпісваць мірны дагавор і пакінуў Брэст. Пасля ўльтыматуму, на які Савецкі ўрад не адказаў, нямецкая армія 18 лютага пачала наступленне.

Ужо да пачатку сакавіка фронт знаходзіўся на лініі Орша-Магілёў-Гомель. 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску было заключана мірнае пагадненне паміж Савецкай Расіяй і Германіяй. Паводле пагаднення, Германія атрымала ўжо занятую яе войскамі Прыбалтыку, значную частку Украіны, Беларусі і РСФСР. Акупіраваная частка ўсходняй Беларусі пасля заканчэння ваенных дзеянняў павінна была перайсці ў склад РСФСР, заходняя перадавалася Германіі і Аўстра-Венгрыі. Беларусь не лічылася самастойным нацыянальным рэгіёнам і нават не мела свайго найменавання.