Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
954.37 Кб
Скачать

1 Раздел

У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.

У лютым 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай працідзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Польшчы. Хутка разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай царскай арміі.

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха ІІ Вялікага 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводства і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства.

2 Раздел

Проводились реформы с целью сохранения страны. Найбольш паслядоўныя рэформы звязаны з дзейнасцю Чатырохгадовага сейма 1788-1792 гг. Гэта рэформа адміністрацыйнага падзелу; утварэнне цывільна-ваенных камісій; але галоўная падзея сейма – гэта прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Згодна з ёй: адмянялась выбарнасць караля – улада перадавалась па спадчыне; адмянялася права “liberum veto”; забараняліся шляхецкія канфедэрацыі; выканаўчая ўлада перадавалася каралю і Радзе. заставаліся ўсе прывілегіі шляхты, але на выбарах у сейм маглі ўдзельнічаць толькі землеўладальнікі; сейм стаў заканадаўчай уладай, у яго склад уключаліся прадстаўнікі мяшчанства, абвяшчалася свабода гарадоў; значна павялічвалася колькасць войска, ліквідаваліся прыватныя арміі; касавалася Вялікае княства Літоўскае – Рэч Паспалітая абвяшчалася ўнітарнай дзяржавай аднаго народа (вядома, польскага); забаранялася ўладальнікам забіваць сваіх сялян, яны браліся пад ахову дзяржавы. Так, разам з прагрэсійнымі рысамі канстытуцыя некаторых пытаннях была значна абмежаванай.

Магнаты і беззямельная шляхта рашуча выступілі супраць канстытуцыі, яны прызвалі на дапамогу Кацярыну ІІ. У маі 1792 г. у Таргавіцах абвешчаны акт канфедэрацыі супраць улады, канстытуцыі, за вяртанне шляхецкіх вольнасцяў. Пад абаронай рускіх вайскаў канфедэраты хутка забралі ўладу ў дзяржаве, да канфедэратаў далучыўся і кароль. Усе рэформы былі адменены, але расійскія войскі, заняўшы ўсю Беларусь, Падолле і Варшаву чакалі. Хутка паміж Расіяў і Прусіяй узнікла дамоўленасць аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Ён адбыўся ў 1793 г. Паводле Пецярбургскага пагаднення да Расіі адышла цэнтральная Беларусь з Мінскам, Барысавам, Пінскам, Слуцкам (Мінская губерня), а таксама Правабярэжная Украіна. Прусія забрала Торунь і Гданьск з прылеглымі тэрыторыямі. На “нямым” сейме ў Гродне ў 1793 г. акт падзелу пад рускімі штыкамі быў зацверджаны шляхтай.

3 Раздел

Гэты падзел выклікаў пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Тадэвушам Касцюшкам. Мэта паўстання – адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

Паўстанне ахапіла тэрыторыю не толькі Польшчы, але і Літвы, Беларусі. На тэрыторыі Беларусі для яго было характэрна ужыванне партызанска-дыверсійнай формы барацьбы. Ствараліся атрады, якія вялі партызанскія дзеянні у тыле расійскага войска. Якуб Ясінскі - кіраўнік паўстання на Беларусі — загінуу пры абароне Варшавы. Паўстанне 1794 г. выклікала незадаволенасць не толькі Pacii, але i Аўстрыі i Пpycii. Мэтай паўстання было нацыянальнае вызваленне i захаванне дзяржаўнай незалежнасці Рэчы Паспалітай. 10 кастрычнікa 1794 г. войскі Суворава на загаду Кацярыны II pyшылi на тэрыторыю Рэчы Паспалітай у сувязі з неабходнасцю зрабщь перашкоду для ўплыву французскай буржуазнай рэвалюцыі Яны нанеслі паражэнне паўстанцам i захапілі ў палон Касцюшку. Паўстанне скончылася. У кастрычніку 1795 г. было падпісана пагадненне аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй.

У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Белapyci была ўключана у склад Расійскай iмперыi. Пасля трэцяга у яе склад былі уключаны тэрыторыі Заходняй Беларусі i лiтoycкiя землі на поўнач i на ўсход ад Немана, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.. Федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая i абедзве краіны ў яе складзе — Вялікае княства Jlітоўcкae i Польшча — спынілі свае дзяржаўнае існаванне.

Далучэнне да Pacii дало імпульс паскарэнню працэсу капіталістычнага

развщця Беларусі, далучыла яе да агульнарасійскага рынку. Уключэнне Беларусі у склад Расійскай імперыі садзейнічала нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа, былі прыпынены паланізацыя i акаталічванне. Роднасныя па паходжанні, мове i культуры на­роды цяпер маглі развівацца разам.