Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
954.37 Кб
Скачать
  1. Нарастание политического кризиса в Речи Посполитой. Включение белоруских земель в состав Российской империи в результате разделов Речи Посполитой.

Больш чым 200 гадоў праіснавала дзяржава Рэч Паспалітая. Чаму яна не змагла абараніць свой суверэнітэт? Гэта тлумачыцца наступнымі абставінамі

Суседзі Рэчы Паспалітай — Расія, Аустрыя, Прусія — моцныя цэнтралізаваныя абсалютысцкія манархіі, зацікаўленыя ў пашырэнні межаў cвaix дзяржаў.

Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай – гэта Люблінская унія – гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў.

Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха.

Адсутнічала адзіная цэнтралізаваная дзяржава і моцная центральная улада. Польскія каралі фактычна не кіравалі дзяржавай, ix улада у многім была фармальнай, абмежаванай. Мясцовыя феадалы не хацелі падпарадкавацца цэнтральнай уладзе, мелі! свае замкi i войскі.

  1. Наяўнасць «залатых шляхецкіх вольнасцей» — права «свабоднага вета», якое дазваляла аднаму дэпутату сейма заблакіраваць прыняцце таго ці іншага paшэння. Былі утвораны канфедэрацыі — саюзы узброенай шляхты для абароны cвaix вольнасцей i прывілеяў. Уся улада ў ваяводствах i паветах належала мясцовым і шляхецкім сеймікам. Таму сейм Рэчы Паспалітай быу бяспраўным, недзеяздольным. У Kpaiнe гаспадарыла фе­ адальная анархія.

  2. У караля не было моцнага войска. Рэч Паспалі- тая мела толькі 16 тыс. салдат, Расія — 350 тыс., Аўстрыя — 280 тыс., Прусія — 200 тыс. Шляхта баялася прытоку у apмію сялян i лічыла моцную apмію перашкодай для «залатых шляхецкіх вольнасцей».

Каронны сейм у Рэчы Паспалітай дыктаваў каралю сваю волю. Кароль павінен быў строга выконваць як “Pacta conventa”, так і пастановы сейма. “Pacta conventa” – гэта заключэнне з прэтэндэнтамі на польскі прастол пагаднення, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем.

Liberun veto магло паралізаваць цэнтральную ўладу. У 1652 г. дэпутат Сіцінскі ўпершыню ўжыў слова “не пазволям” (г.зн. не згодзен з пастановай сейма) і прыпыніў пастанову сейма. Так за 1744–1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Любая пастанова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай.

У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у дзяржаве ўзнікае аслабленне манархічнай улады, узмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.

Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў. Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Гэта паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.

Чацвёрты выток палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта ІІ Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: уцёкі ад гаспадароў, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні.

Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі.