Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
954.37 Кб
Скачать

7. Борьба вкл с тевтонским орденом и соперничество с Московским государством.Битва при Грюнвальде.

У XIV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі немцы Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У 1409 г. пачалася так званая “вялікая вайна” паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Польшча) 15 ліпеня 1410 г.

У 1401 г. паміж ВкЛ і Польшчай заключана Віленска-Радамская ўнія. Яе ўмовы:

  • дзяржавы павінны дзейнічаць разам супраць знешніх ворагаў;

  • палякі абавязваліся не выбіраць караля без згоды феадалаў ВкЛ;

  • пацвярджаліся правы Вітаўта на самастойнае кіраванне ў ВкЛ, але прызнаваліся спадчынныя правы Ягайлы (захоўваў тытул найвышэйшага літоўскага князя) ці яго нашчадкаў на Вялікае княства Літоўскае.

Унія юрыдычна замацавала саюз раўнапраўных дзяржаў, галоўная мэта саюза – барацьба з нямецкай агрэсіяй.

У 1408 г. значна абвастрыліся адносіна з крыжакамі, якія ўжо кантралявалі Жамойцію і зноў нападалі на землі ВкЛ і Польскае Каралеўства. Калі ў 1409 г. у Жамойціі пачалося паўстанне супраць крыжакоў, яго падтрымаў Вітаўт. Пачалася Вялікая вайна 1409-1411 гг. ВкЛ і Польшчы супраць Ордэна. На нарадзе ў Брэсце ў снежні 1409 г. было вырашана даць Ордэну генеральную бітву. 15 ліпеня 1410 г. пад Грунвальдам аб’яднанае войска ВкЛ і Польшчы ўшчэнт разбіла армію Тэўтонскага ордэна (у склад апошняй уваходзілі дабравольцы з усёй Еўропы). Загінула амаль ўсё кіраўніцтва Ордэна на чале з вялікім маршалам Фрыдрыхам фон Валенрадам і вялікім комтурам Куно фон Ліхтэнштэйнам. Гэта бітва была самая вялікая ў сярэневякрвай Еўропе. Паводле звестак, толькі крыжакі страцілі 40 тыс. забітымі і 15 тыс. палоннымі. Але Ордэн здолеў арганізаваць абарону сталіцы – Мальбарка, таму ваенныя дзеянні зацягнуліся да 1411 г. Згодна з умовамі Тарунскага міра 1411 г.:

  • Жамойція перадавалася ва ўладанне Вітаўту;

  • Ордэн выплачваў значную грашовую кантрыбуцыю;

  • Ордэн вяртаў саюзнікам захопленыя пад час першых месяцаў вайны гарады і тэрыторыі.

Галоўнае наступства Вялікай вайны і Грунвальдскай бітвы – гэта спыненне агрэсіі крыжакоў на ўсход.

У 1385 г. Вітаўт усталяваў кантроль над Смаленскам, а ў 1398 г. – над Ноўгарадам . У 1404 г. Смаленск канчаткова быў далучаны да княства. Не пашанцавала звярнуць Ноўгарад, дзе замацаваліся прыхільнікі незалежнасці, да тагож на Ноўгарад пратандавала Масква.

У 1408 г. пад час вайны з Масквой на рацэ Вугра было заключана пагадненне аб мяжы паміж дзяржавамі. Яна была ўстаноўлена па Вугрэ, прыкладна за 200 кіламетраў да Масквы. Внешнеполитические отношения между Москвой и Вильно складываются не в пользу последней. ВКЛ доминирует. Московский князь признает себя вассалом Витовта.

З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. Таму было некалькі прычын.

К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага. Ён лічыў сябе нацыянальным рускім гаспадаром і ўзяў на сябе місію аб’яднання ўсіх рускіх зямель. Так гістарычна вылучыліся два цэнтры, вакол якіх сталі аб’ядноўвацца землі былой Старажытнарускай дзяржавы. Два цэнтры не маглі ўрэшце рэшт не сутыкнуцца. Гэта стала адной з падстаў абвастрэння іх адносін. Ва ўмовах пашырэння цэнтралізатарскіх тэндэнцый у Рускай дзяржаве дыпламатыя ВКЛ імкнулася ўбіць клін у гэты працэс і падтрымаць тыя княствы Русі, якія засталіся самастойнымі.

Другая прычына варожых адносін ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння канфесійнага пытання ў Вялікім княстве Літоўскім. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. Між тым, у Вялікім княстве Літоўскім праваслаўная вера прыціскалася. Гэта абвастрыла рэлігійную барацьбу ў яе нетрах. Некаторыя з беларускіх феадалаў па сваёй волі пераходзілі разам са сваімі маёнткамі пад уладу Масквы.

Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг. У выніку яе была зламана абарона ўсёй літоўскай прымежавай паласы з Маскоўскім княствам.

У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Прычынай быў пераход шэрагу буйных феадалаў Вялікага княства Літоўскага ў межы Рускай дзяржавы. Іван ІІІ прыняў іх на службу і абвясціў вайну Вялікаму княству Літоўскаму.

Ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У лістападе 1501 г. былы саюзнік Івана Ш, Менглі-Гірэй, канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку 2 красавіка 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.

Палітыку Івана Ш (ён памёр 27 кастрычніка 1505 г.) праводзіў яго сын Васілій Ш. 19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. На прастол быў абраны брат Аляксандра – Жыгімонт. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт пайшоў на саюз з некаторымі рускімі князямі.

У сваю чаргу Васілій Ш уступае ў блок з Міхалам Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра, што трапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонце.

Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г. Яна цесна звязана з пачатым у лютым 1508 г. феадальным паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім, якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі ён прысягнуў Васілію Ш.

Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Вялікае княства Літоўскае афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войн канца ХV – пачатку ХVІ стст. Вялікае княства Літоўскае атрымала тэрыторыі 5 смаленскіх воласцяў.

Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў.

У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.

Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ у ХІV–ХVІ стст.