Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-64.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
206.5 Кб
Скачать

14.Барацьба з Тэутонскім ордэнам. Грундваьская бітва.

Другая палова XIII – сярэдзіна XIV ст. – гэта перыяд пастаянных войнаў Вялікага княства Літоўскага з крыжакамі, Крыжакі з Прусіі ўсё часцей прыходзілі на гэтыя землі і пранікалі ў глыбіню тэрьіторыі Беларуска-Літоўскай дзяржавы. небяспека стварылася і для беларускіх зямельНямецкія рыцары нанеслі шэраг буйных паражэнняў літоўцам – у 1349 г. на рацэ Страве, у 1362 г. крыжакі спалілі Коўна, у 1370 г. перамаглі літоўцаў на рацэ Рудаве. У 1382 г. Жмудзь і значная частка літоўскіх зямель былі далучаны да Тэўтонскага ордэна, і такім чынам тэрыторыя Тэўтонскага ордэна і Лівоніі была злучана праз Жамойцію (Жмудзь). У 1384 г. гэты дагавор быў пацверджаны. Адначасова Тэўтонскі ордэн вёў агрэсіўную палітыку ў дачыненні да Польшчы, што аб'ектыўна стварала ўмовы для заключэння пастаяннага дзяржаўнага саюзу паміж ВКЛ і Польшчай.

14 жніўня 1385 г. у белар. мястэчку Крэве вялікі князь літоўскі і рускі Ягайла (Якаў) у прысутнасці польскіх паслоў выдаў акт аб уніі (саюзе) паміж ВКЛ і Рускім, з аднаго боку, і Польшчай – з другога. Ягайла дамовіўся аб уступленні ў шлюб з польскай каралевай Ядзвігай, таму ён станавіўся каралём Польшчы, пераходзіў у каталіцызм і абавязваўся хрысціць па каталіцкаму абраду літоўцаў-язычнікаў, а таксама «землі свае – Літву і Русь да кароны каралеўства Польскага назаўсёды далучыць».

Барацьба значнай групы літоўскіх, беларускіх і ўкраінскіх феадалаў на чале з Вітаўтам, незадаволеных умовамі уніі і не жадаючых ператварэння сваёй дзяржавы ў правінцыю Польшчы, працягвалася с 1389 да 1392 г. Вітаўт, збег да крыжакоў, заключыў саюзнае пагадненне з Тэўтонскім ордэнам і ў 1390 г. са сваімі атрадамі і з войскам крыжакоў выступіў у паход, каб здабыць Вільню. Віленскага замка ўзяць не змаглі і адступілі ў Прусію. У 1392 г. Вітаўт разарваў саюз з Тэўтонскім ордэнам і 4 жніўня заключыў у Остраве (каля Ліды) пагадненне з Ягайлам, які пайшоў на значныя ўступкі Вітаўту і Вялікаму княству. Канец XIV ст. адзначаецца далейшым умяшаннем Тэўтонскага ордэна ва ўнутраныя феадальныя спрэчкі у ВКЛ і Рускім.

грундвальская бітва.1410 г. У гэтай кампаніі ўдзельнічала галоўная армія Тэўтонскага ордэна пад камандаваннем галавы Ордэна вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена. Яна складалася з 51 харугвы агульным лікам 21 тысяча конных рыцараў, 6 тысяч пехацінцаў і артылерыстаў, а таксама мела каля 5 тысяч чэлядзі ў абозе. Армія крыжакоў была лепш узброена і мела баявы вопыт

Армія саюзнікаў – польская і ВКЛ налічвала 31 500 чалавек, не лічачы ўзброенай чэлядзі ў абозе, як польскай, так і літоўска-беларускай, артылерыстаў і татарскіх атрадаў з Літвы.

На левьм крыле саюзнага войска стаялі польскія харугвы, правае крыло складалі харугвьі войска ВКЛ і татарская конніца. Пры гэтым у цэнтры, ля правага флангу польскіх харугваў, стаялі віленская, троцкая і 3 смаленскія харугвы. Конніца ВКЛ і Рускага складалася, як і польская, з феадалаў – баяраў (войска было не вялікім. У складзе войска былі і стральцы – лучнікі і простыя воіны – пехацінцы. Вітаўт быў намінальным камандуючым.15 ліпеня 1410 г. адкрылася 1 лінія – лёгкая конніца ВКЛ на левым фланзе крыжакоў, дзе стаяла 15 хаоугваў на чале з вялікім маршалам Фрыдрыхам фон Валенродам. Частка ж войска Вітаўта засталася ў рэзерве. У бой уцягнуліся нямецкія сільі.Частка літоўска-беларускай кавалерыі трапіла ў паеткіямы, дзе многія атрьімалі раненні або загінулі. Але агульны націск гэтай конніцы быў такі моцны, што ўдалося захапіць бамбарды крыжакоў. У бой уступілі 2 і 3 лініі войска ВКЛ. Астатнія атрады войска ВКЛ і Рускага працягвалі бітву побач з польскім войскам, якое стрымлівала, а потым атакавала галоўныя сілы крыжакоў. Асабліва напружана разгортвалася бітва на левым крьіле арміі Вітаўта ля стыку з польскім войскам.

Саюзнікі ахоплівалі галоўныя сілы крыжакоўСмерць Ульрыха фон Юнгінгена акрыліла саюзнікаў. загінулі амаль усе камтуры і войты Тэўтонскага ордэна. 15 ліпеня 1410 г. бітва пад Грунвальдам скончылася ўзяццем польскай і літоўска-белар. пяхотай вагенбурга, раскінутага на палях ля Грунвальда, і поўным разгромам Тэўтонскага ордэна.

Палітычнае значэнне Грунвальдскай бітвы Была спынена агрэсія крыжакоў на Польшчу, Беларусь і Літву. Набегі нямецкіх рыцараў на беларускія і літоўскія землі былі фактычна спынены. Для гэтых народаў праблема захавання была вырашана. Цяпер ім не пагражала фізічнае знішчэнне альбо анямечванне. У эканамічным жыцці ВКЛ таксама наступіў пералом. Былі адкрыты шляхі праз Балтыйскае мора з еўрапейскімі гандлёвымі гарадамі, што паўплывала на гаспадарчае развіццё тэрыторый, бліжэйшых да Балтыйскага мора.

Пасля Грунвальдскай бітвы пачаўся палітычны ўпадак Тэўтонскага ордэна,