Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-64.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
206.5 Кб
Скачать

12.Асаблівасці Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у вкл.

Асновай эканамічнага жыцця ў XIII – першай палове ХVI стст. была сельская гаспадарка. Ёю займалася пераважная большасць насельніцтва. Зямля ў гэты час належала феадалам. Спачатку вярхоўным яе ўласнікам лічыўся вялікі князь, які жалаваў зямельныя ўгоддзі прыбліжаным ў часовае карыстанне. Паступова яны пераходзілі ў спадчыннае ўладанне і ўжо прыкладна з XIV ст., акрамя княжацкай або дзяржаўнай, пашыраюцца прыватнаўласніцкія і царкоўныя формы ўласнасці на зямлю. Ва ўладанне феадалам даваліся цэлыя воласці, маёнткі, вёскі з насельніцтвам і павіннасцямі, а таксама асобныя сем’і. Галоўнымі іх заняткамі былі земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, а дапаможнымі – бортніцтва, паляванне, рыбалоўства. Сялянская гаспадарка насіла натуральны характар.

За карыстанне зямельнымі надзеламі сяляне павінны былі выплочваць даніну прадуктамі раслінаводства, якая называлася “дзякло”, а таксама мясам, прадуктамі бортніцтва

Па меры развіцця феадальных адносін ў XV-ХVI стст. асноўнай формай павіннасцей стала паншчына і грашовы аброк – чынш. Акрамя таго, сяляне павінны былі выходзіць на дадатковыя сумесныя работы . У XIV-ХVI стст. у асяроддзі сялян ужо развівалася маёмасная дыферэнцыяцыя.

Развіццё таварна-грашовых адносін прымушала ўдасканальваць феадальную сістэму гаспадарання, павялічваць вытворчасць прадукцыі на продаж.

З мэтай павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, павялічэння даходнасці маёнткаў у 1557 годзе Жігымінт II Аўгуст правёў на дзяржаўных землях аграрную рэформу. Якая затым атрымала назву “валочная памера”. Уся зямля дзялілася на валокі лепшыя з якіх адводзіліся непасрэдна пад гаспадарку землеўладальніка, якая называлася фальварак. Іншыя раздаваліся сялянам у падворнае карыстанне. “Устава на валокі”. У залежнасці ад колькасці і якасці атрыманай у карыстанне зямлі вызначаўся і памер павіннасцей, якія выконвалі сяляне. Яны былі рознымі для цяглых і асадных земляробаў.

Аграрная рэформа не толькі ўпарадкоўвала землеўладанні і павялічвала іх даходнасць, але і замацоўвала сялян за валокамі, усе яны станавіліся непахожымі. Валочная памера садзейнічала развіццю фальварачна-баршчыннай сістэмы гаспадарання і вызначыла напрамак развіцця сельскай гаспадаркі на цэлыя стагоддзі, да адмены прыгоннага права.

У XIII-ХVI у ВКЛ, як і ў цэлым у Еўропе, хутка развіваецца рамесная вытворчасць, гандаль і адпаведна павялічваецца колькасць гарадоў. На Беларусі найбольш былі распаўсюджаны такія віды рамёстваў, як апрацоўка металаў, ювелірная справа, ганчарства, ткацтва і інш. У гарадах і мястэчках регулярна налажваліся таргі і кірмашы. Акрамя унутранага рынка, значная частка прадукцыі адпраўлялася на продажу за мяжу.

13. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская ўнія

У ліку першых, хто павёў барацьбу за цэнтраліза-цыю вялікакняскай улады, быў Ягайла (1377-1392). Прызначэнне яго вялікім князеі пасла смерці Альгерда выклікала незадавальненне яго зводнага брата – Андрэя, які княжыў у Полацку. У 1381 г. супраць Ягайлы выступіў Кейстут і прымусіў яго адрачыся ад трона. Толькі на наступны год Ягайлу з дапамогай крыжакоў удалося аднавіць уладу. Узяты ў палон Кейстут быў задушаны ў Крэўскім замку, але за зброю ўзяўся яго сын Вітаўт. У выніку дынастычная барацьба ўскладніла праблему цэнтралізацыі дзяржаўнай улады. Ягайлу як вялiкага князя не прызнавалі Андрэй Полацкі, Вiтаўт Кейстутавіч і інш.

У той самы час кандыдатура Ягайлы стала сур’ёзна разглядацца ў якасці прэтэндэнта на польскі трон. У 1382 г. пасля смерці караля яго спадкаемцам заставалася непаўнагадовая дачка Ядзвіга. 14 жнiўня 1385 г. прыехаўшымі з Кракава ў Крэва пасламі з аднаго боку, а так-сама Ягайлам і яго братамi з другога, адбылося падпiсанне акта ўніі. Паводле яе, Ягайлу прапаноўваўся шлюб з Ядзвiгай і польскі трон. Неабходнымі ўмовамі надання акту юрыдычнай сілы прызнаваліся: прыняцце каталіцкай веры вялікім князем, яго братамі і сваякамі; вы-зваленне палонных палякаў. І нарэшце, што мела асаблiвую знач-насць, дагавор абавязваў вялікага князя «назаўсёды далучыць свае Лiтоўскiя i Рускiя землi да каралеўства Польскага».

Крэўская ўнiя была зацверджана ў 1386 г. пасля каталіцкага хры-шчэння Ягайлы, яго шлюбу з Ядзвiгай i урачыстай каранацыi у Кракаве.

зімой 1389 г. Вiтаўт, скарыстаў-шы незадавальненне баяр, распачаў барацьбу за вялікакняскі трон. У выніку 4 жніўня 1392 г. у Востраве, што непадалёк ад Лiды, паміж ва-рагаваўшымі бакамі было падпiсана пагадненне, на падставе якога ўлада ў ВКЛ пажыццёва перадавалася Вiтаўту (1392-1430) як «вялiка-му князю Лiтвы і пану i дзедзiчу зямель Русi».

У студзені 1401 г. у Вільні былі падпісаны акты новай, Віленска-Радамскай уніі з Польскім каралеўствам. Яна прызнавала палітычную асобнасць ВКЛ, улада ў якім пажыццёва належала Вітаўту

Праводзячы ўмацаванне вялікакняскай улады, Вітаўт не быў па-слядоўным.

Палітычнай стабілізацыі паспрыяў прывiлей, выдадзены Казiмiрам у 1447 г., паво-дле якога князi, паны i баяры ўсяго ВКЛ, незалежна ад веравызнання, набывалі асабiстую недатыкальнасць, мелі права самастойна судзіць сялян і не выконвалі павiннасцей на карысць дзяржавы.