- •Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
- •Прадмет вывучэння гісторыі Беларусіі ў кантэксце цывілізацыйнага рэгіянальнага развіцця як складовай часткі ўсходнеславянскай гісторыіі.
- •3. Айчынныя гістарычныя школы
- •4.Крыніцы вывучэння гісторыі беларусіі.
- •5.Матэрыяльная и духоўная культура першабытнага грамадства.
- •7. Пачатак рассялення славян на тэрыторые бел.
- •10. Развіцце Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча.
- •12.Асаблівасці Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у вкл.
- •13. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская ўнія
- •14.Барацьба з Тэутонскім ордэнам. Грундваьская бітва.
- •15. Суперніцтва вкл з маскоўскай дзяржавай ў xuIст. Лівонская вайна.
- •16. Эвалюцыя цэнтральнай улады вкл: ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі
- •18.Асноўныя концэпцыі паходжання беларускага народа.
- •21. Візантыйскай імперыі.
- •22.Духоўная жыццё ўсходніх славян
- •23. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці.
- •24.Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у вкл (1253-1569).
- •25. : Люблінская унія і адукацыя рп.
- •27. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл у 13-16ст.Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста.
- •29.Рамяство і гандлёвыя сувязі падчас ' зн-ння бел. Земляў у складзе Рэчы Паспалітай. Мануфактурная вытворчасць. Ф-не саслоўяў. Юрыдычнае і эканам. Становішча сялян XVIII- пач.Хіх стст.
- •31.Асаблівасці сац.-эк. Развіцця Беларусі і асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля уключэння у склад Расийскай имперыі.
- •32. Крызіс феадальна-прыгонніцккай сістэмы,адмена прыгоннага права на Беларус
- •34. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазные реформы 60-70 гг. 19ст., асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
- •35.Шляхецкія паустанні і іх уплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларуских губернях. Паўстаннее 1830-1831 гг. Паўстанне к.Калиноўскага 1863 г.
- •36.Народніцкі и сац-дэмакратычны рух на Беларусі ў 2 пал.19-пач.20 ст.
- •37.Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламантарызму.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку 20 ст.
- •38.Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў 17-19 ст. Фарміраванне самасвядомасці бел. Народа.
- •39. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на Беларусі ў 16-17 ст. Брэсцкая царкоуна - рэлігійная ўнія. Рэфармацыя і контрэфармацыя, фарміраванне ўніяцкай царквы.
- •40. Канфесійная сітуацыя на бел.Землях у 19-пач. 20 ст. Ліквідацыя царкоўнай уніі і яе наступствы.
- •52.Генезіс беларускай савецкай дзяржаўнасці (1917-1921 гг.). Роля і месці бсср у складзе ссср.
- •55.Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 50-х -60-я гг. XX ст.
- •56.Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 70-я - першай палове 80-х гг. XX ст.
- •57.Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы.
- •58. Асаблівасці ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі ў бсср.
- •59.Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі.
- •61. Нарастанне экалагічных праблем. Чарнобыльская тэхнагенная аварыя і яе наступствы, прычыны паступовага запавольвання тэмпаў эк.Росту і ўзнікненне цяжкасцей ў сац.Сферы.
- •62.Культурнае і духоўнае жыццё ў бсср.Станаўленне і развіццё
- •63.Асноўныя дасягненні бел-мастацкай культуры і навукі ў 60-80 г 20 ст. Змена ў культ-дух жыцці бел.Народа ў канцы 1980 г.
- •65. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нац.-культ.Становішча зах.Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
10. Развіцце Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча.
1) ранняе Сярэднявечча (V-X стст); у гэты перыяд ідзе працэс фарміравання асноўных саслоўяў, якія былі характэрны для Сярэд-нявечча. важным працэсам у сацыяльна-эканамічнай сферы было ўсталяванне феадальных адносін, асновай якіх з'яўлялася феа-дальная ўласнасць на зямлю. Фарміраванне яе адбывалася двума шля-хамі: па-першае, шляхам канцэнтрацыі зямлі ў руках вярхушкі аб-шчыны, якая ўжо выступае як частка класа феадалаў; па-другое, шляхам зямельных падараваыняў каралём або іншымі буйнымі зем-леўладальнікамі феадаламі сваім прыбліжаным. Спачатку ўчастак зямлі даваўся толькі пры ўмовах нясення службы і на час службы. ІІаступова правы васалаў на падараваныя ім землі пашыраліся, паколькі сыны працягвалі служыць сеньёру свайго бацькі. Зямля, якая перадавалася па спадчыне, называлася лен, або феод, уласнік феода - феадал, а ўся сістэма гзтых грамадска-эканаміч-ных адносін — феадалізм, Бенефіцый становіцца феодам да IX-XI стст.
У Сярэднявеччы фарміруюцца два асноўныя класы феа-дальнага грамадства: 1) феадалы (духоўныя і свецкія) - уласнікі зямлі; 2) сяляне - трымальнікі зямлі. Сярод сялян выдзяляліся дзве асноўныя групы: асабіста-свабодныя і асабіста-залежныя сяляне. Асабіста-сва-бодныя сяляне маглі па свайму жаданню пакінудь гаспадара, адмо-віцца ад сваіх зямельных трыманняў. Залежныя сяляне абкладаліся адвольнымі па-даткамі, не карысталіся свабодай перамяшчэння.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Перыяд IX- першай паловы XIII ст. на беларускіх землях характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Паралельна з феадальным існавалі і іншыя ўклады — абшчынны і рабаўладальніцкі. Значная частка зямлі на-лежала дзяржаве. Сяляне, якія пражывалі наёй, эксплуатаваліся вялі-кім князем і пануючай вярхушкай. Асноўнай формай эксплуатацыі была даніна, якая збіралася самім князем з дружынай.
Працэс росту буйнога феадальнага землеўладання ішоў шляхам усталявання ўлады над абшчыннымі землямі і ў выніку падараванняў князя за ваенную службу, а таксама падараванняў царкве. Асноўнымі відамі феадальнага землеўладання былі баярскае, княжацкае і цар-коўнае.
Непазбежным вынікам з'яўлення буйнога землеўладання стала ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. З'яўленне ка-тэгорыі залежных сялян сведчыла аб маёмасным расслаенні сялянс- кай абшчыны, з аднаго боку, і аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці ў руках пануючага класа феадалаў з другога.
Асноўным заняткам насельніцтва было земляробства. У IX першай палове XIII ст. назіраўся значны прагрэс вырабу прылад пра-цы, спосабаў апрацоўкі зямлі. Асноўнай прыладай працы земляробаў стала вялікае драўлянае рала. Як сель-скае, так і гарадское насельніцтва займалася агародніцтвам і садавод-ствам. Адной з галін сельскай гаспадаркі была жывёлагадоўля. Развіццё вытворчых сіл на тэрыторыі Бела-русі было звязана з працэсам аддзялення рамяства ад сельскай гаспа-даркі. З развіццём рамяства і аддзяленнем яго ад сельскай гаспадаркі быў звязаны працэс узнікнення і росту гарадоў. На тэрыторыі Беларусі найбольш буйнымі гарадамі сталі Полацк (862), Тураў (980), Брэст (1019), Віцебск (1021), Мінск (1067), Гродна (1127), Навагрудак (1252) і інш. Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, горада ад сяла стала пе-радумовай развіцця гандлю.
11.Утварэнне ВКЛ: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы аб‘яднання,
Прычыны ўзнікнення. Як вядома, на пачатку ХIII cтагоддзя беларускiя зем-лi ст. уяўлялi сабою каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Магутнае i адзiнае калiсьцi Полацкае княства перажывала час феадальнай раздробленасцi, Асаблівую небяспеку сталі ўяўляць ворагі з паўночнага захаду, калі ў 1237 г. мечаносцы аб'ядналіся ў адзін ордэн з тэўтонамі, якія знішчылі перад гэтым магутнае балцкае племя прусаў і марылі аб новых заваяваннях на ўсходзе. Не меншая пагроза навісала для нашых продкаў у сярэдзіне XIII ст. з паўднёвага ўсходу. Адно за адным падпадалі пад мангола-татарскае ярмо ўсходнія і паўднёвыя княствы. Нават самыя магутныя з іх — тая ж Галіцка-Валынская Русь — вымушаны былі выплачваць даніну ардынскім захопнікам. У такой сітуацыі дзеля абароны сваей незалежнасці, у рэшце рэшт дзеля выжывання, насельніцтва балта-ўсходнеславянскага памежжа павінна было аб'яднаць свае намаганні. ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Наваградак. Таму паспрыялі – Эканамічны фактар: (урадлівая глеба, добра развітае земляробства, развітае рамяство, замежны гандаль;Палітычны фактар: выгаднае геаграфічнае становішча, адсутнасць пагрозы крыжакоў – мангола-татар).
Менавiта Наваградская зямля разам з суседнiмi ёй лiтоўскiмi стала ядром новай дзяржавы, якая пазней атрымала назву Лiтоўскае княства
Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да ВКЛ былі розныя. У адных выпадках тэрыторыя далучалася пры дапамозе ваеннай сілы, у іншых – шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх – на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. ўтварэнне Лiтоўскай дзяржавы са сталiцай у Нава-градку прынята звязваць з iменем балцкага князя Мiндоўга (1195-1263). Да з’яў-лення ў Наваградку ён ва ўсiх крыніцах выступае ў ролi наёмнiка. У 1236 “Лiтва Мендога” знаходзiлася ў васальных або саюзных сувязях з галiцка-валынскiм князем Данiлам Раманавiчам у барацьбе супраць Конрада Мазавецкага. З Iпаць-еўскага летапiсу вядома, што прыкладна ў 1240-х гг. Мiндоўг парушыў ранейшы парадак кiравання лiтоўскiмi землямi i захапiў уладу ў свае рукi: “пачаў княжыцi адзiн ва ўсёй зямлi Лiтоўскай”.
Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ
У 1248-1249 гг. літоўскі князь Міндоўг (1195-1263) у выніку заключанага дагавора са славянскімі феадаламі падпарадкаваў Навагародскаму княству свае землі і ўзначаліў усю дзяржаву. Каб прыпыніць пагрозу нападу з боку крыжакоў, ён усталяваў кантакты з Рымам і ў 1251 г. прыняў каталіцтв
ўклад у яго ўмацаванне пасля смерці Міндоўга (1363) унёс яго сын Войшалк, які ў 1364-1367 гг. пашырыў межы дзяржавы за кошт пiнскіх, нальшчанскіх, дзяволтваўскіх, полацкіх, вiцебскіх зя-мель. Паспяховую барацьбу з крыжакамі і мангола татарамі за заха-ванне дзяржавы вёў князь Трайдзень (1270-1282). Новыя тэрытары-яльныя здабыткі княству здзейсніў вялікі князь Вiцень (1293-1315), які ў 1307 г. выгнаў каталіцкіх місіянераў і крыжакоў з Полацка і далучыў яго да дзяржавы. У 1315 г. Віцень адваяваў у Галіцка-Валынскага кня-ства Берасцейскую зямлю.
Княжанне Гедымiна (1316-1341) харак-ецца далейшым павелічэннем тэрыторыi дзяржавы. У 1323 г. ён перанёс сталiцу ў Вiльню. У сярэдзiне 1320-х гг. яго ўладу прызналi князi Менска, Друцка, Лукомля, Турава-Пiнскай зямлi. Шлюбы Альгерда з віцебскай і Лю-барта – з валынскай князёўнамі таксама ўзмацнілі дзяржаву. За ўсе гады яго княжання ў склад дзяржавы ўвайшла асноўная частка сучаснай Беларусі, а таксама ўсходнія рускія землі. Сама дзяржава стала звацца «Вял. княства Літоўскае і Рускае».
Спробу ўсталявання поўнай гегемоніі на былых землях Кіеўскай Русі прадпрыняў пасля смерці Гедыміна яго сын Альгерд (1345-1377). Так, у сярэдзіне ХІV ст. да княства было далучана белар. Падня-проўе і Бранскае княства, а пасля разгрому мангола-татар на Сiнiх Во-дах у 1372 г. – Кiеўская зямля, Мазырская i Брагiнская воласцi, Чарнi-гава-Северская, Падольская i Валынская землi.Альгерду ўдалося падпарадкаваць Смаленскае княства, на якое прэтэндавала Масква
