Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-64.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
206.5 Кб
Скачать

7. Пачатак рассялення славян на тэрыторые бел.

Масавы пры-ход славян на тэрыторыю Беларусі і іх канчатковае замацаванне на ёй адбылося на мяжы VI–VII стст. Славяне пражывалі кампактна толькі на самым поўдні сучаснай Беларусі, у басейне р. Прыпяць. У VIII — IX стст, пачынаецца масавае рассяленне славян на землях балтаў. Вялікімі групоўкамі яны сяліліся на правабярэнэжжы Дняпра і Бярэзіне, у басейне Сожа. Яны ўступілі ў цесны кантакт с балцкім насельліцтвам, якое пражывала ў гэтых рэгіёнах; Наперадзе ішлі ўзброеныя дружыны, услед за імі - земляробчае насельніцтва, якое асімі-лявала мясцовыя плямёны. Тэрыторыю Беларусі пераважна засялілі тры ўсходне-славянскія племені — крывічы, дрыгавічы і радзімічы.

Крывічы былі адным з буйнейшых усходнеславянскіх плямёнаў. Яны займалі не толькі поўнач Беларусі, але і суседнія раёны Падзвіння і Па-дняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). У "Аповесці мінулых гадоў" га-ворыцца, што "кривичи иже сядь на верх Волги, и на верх Двины, н на верх Днепра". Крывічы сфарміраваліся ў выніку асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходнефінскіх плямёнаў, паступова славянізаваных. Аб гэтым яскрава сведчаць даныя археалогіі. Назва "крывічы" рознымі гісторыкамі тлумачыцца па-рознаму. Верагодна, змешанае славяна-балцкае паходжанне крывічоў адлю-стравана і ў назве гэтай этнічнай супольнасці, бо вельмі блізкае да мовы балтаў. Паводле адной з версій назва паходзіць ад прозвішча старэйшага роду Крыў, паводле іншых — ад імя языч-ніцкага бога балтаў Крыва-Крывейтэ, ад слова "крэўныя" (блізкія па крыві), ад характара "крывой", халмістай мясцовасці.

Дрыгавічы пражывалі на большай частцы паўднёвай і значнай част-цы сярэдняй Беларусі. У “Аповесці мінулых гадоў” гаворыцца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Дрыгавічы... шмат рыс успры-нялі ад балцкага насельніцтва. Корань слова, напэўна балцкі (ад літ. (дрёг-нас - сыры, вільготны). Відавочна, спачатку балты, якія пражывалі ў гэтай мясцовасці, называліся "дрегува" (як літоўцы — "летува"). Тэрмін "дрыга-вічы" ўяўляе сабой славянізаваную назву ранейшай, балцкай, этнічнай су-польнасці. Аб высокім узроўні сацыяльнага развіцця дрыгавічоў свед-чыць існаванне свайго "княжання" яшчэ да ўключэння ў склад Кіеўскай Русі.

Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крыві-чоў, паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал рассялення радзімічаў — басейн рэк Сож і Іпуць. Заўважана роднасць радзімічаў з заходнімі славя-намі, "быша же радимичи от рода ляхов". Разам з тым у археалагічных пом-ніках радзімічаў прысутнічае балцкіх элементаў больш, чым у дрыгавічоў.

Назва радзімічаў, як і дрыгавічоў, верагодна, балцкага паходжання, аснова балцкая (ад літ. радзімас - знаходжанне), а канчатак славянскі. У радзі-мічаў існавала свая вярхушка і племянная арганізацыя, аднак летапіс падкрэслівае, што ў іх захавалася больш перажыткаў родаплемянных адносін у параўнанні з іншымі ўсходнесл плямёнамі

Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб’яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэры-тарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гэтыя племянныя са-юзы былі ўжо пачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія ў летапісе азна-чаюцца як "княжанні"

8.Фарміраванне раннеклассавага грамадства та тэрыторыі сучаснай Беларусі.

У VI-IX стст. нашай эры у Еўропе праходзіў працэс складвання новага феадальнага ладу. Паступова развіваецца прыватная ўласнасць на сродкі вытворчасці, зямлю і складваецца слой землеўладальнікаў. Асноўная частка насельніцтва, сяляне, трацяць права ўласнасці і пераходзяць у васальную залежнасць ад феадалаў.

Складваецца дружынная арганізацыя, якая займаецца не толькі абаронай сваіх зямель, але і ваеннымі набегамі на суседзяў з мэтай захопу здабычы. Гэтая здабыча, а таксама дань з сялянскіх абшчын, збіраемая на яе ўтрыманне, вялі да паступовага абагачэння старэйшых дружыннікаў, якія затым атрымалі назву “баяры” і кіраўнікоў дружын – князей. Апошнія з цягам часу канцэнтрыруюць не толькі ваенную, але і адміністратыўную, судовую ўладу. У гэты ж час зараджаюцца і элементы рабства, крыніцай якога з’яўляліся палонныя, захопленыя ў час ваенных набегаў.

У развіцці феадальных адносін і складванні класавых адносін у можна ўмоўна выдзяліць два этапы. На першым з іх пераважае дзяржаўная форма ўласнасці, калі саўладальнікамі зямлі былі князь і старэйшая дружына.Князь і дружына збіралі дань з сялян, З XII стагоддзя пачынаецца другі этап у развіцці феадальных адносін, калі землеўладанне падзяляецца на землі, якія належалі непасрэдна князю, баярскую вотчыну і царкоўнае землеўладанне. Асноўнымі класамі становяцца феадалы і феадальна-залежныя сяляне. Большасць сялян складалі абшчыннікі, якія былі яшчэ асабіста свабоднымі, вялі сваю гаспадарку, але былі абавязаны ўносіць у карысць органаў кіравання пэўную даніну і выконваць шэраг павіннасцей. З развіццём феадальных адносін, калі з’явілася вотчынная ўласнасць, частка сялян трапіла ў эканамічную залежнасць непасрэдна да феадалаў або плаціла даніну царкве і манастырам.

У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Асноўную масу гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі, але пануючае палажэнне займалі купцы, заможныя гаражане, царкоўная вярхушка.

Грамадскі лад.

Адначасова з гаспадарчым развіццём мяняліся і вытворчыя адносіны. На працягу VIII-IX стст. на змену буйным патрыярхальным абшчынам, якія абаранялі інтарэсы сваіх членаў у сутыкненні з іншымі людзьмі і выконвалі ўнутраныя вытворчыя і адміністрацыйныя функцыі, прыходзіць новая грамадская форма – сельская (суседская) абшчына. Яна складвалася ў асноўным з малых індывідуальных сем’яў і ўяўляла сабой тэрытарыяльнае аб’яднанне непасрэдных вытворцаў земляробаў, не абавязкова звязаных родавымі сувязямі. У пісьмовых крыніцах гэтая абшчына атрымала назву “верв” або “мір”. Асноўным месцам пражывання сялян-абшчыннікаў былі неўмацаваныя паселішчы – “весі”, пазней з’яўляецца і іншая назва – “сёлы”.

Найбольш буйныя славянскія паселішчы, якія з’яўляліся цэнтрамі абшчыннага, племянного асяроддзя і звычайна ўмацоўваліся, у тым ліку агарожваліся, паступова ператвараліся ў гарады. З цягам часу некаторыя з іх сталі племяннымі цэнтрамі, якія ажыццяўлялі кіраванне пэўнымі тэрытарыяльнымі акругамі. У гарадах пачала канцэнтравацца і

рамесніцкая вытворчасць. Яны звычайна ўзнікалі і пашыраліся у месцах важных, як правіла, водных шляхоў зносін, таму большасць найстаражытных гарадоў Беларусі атрымалі назву ад рэк, на якіх яны былі заснаваны.

9. станащленне раннефеадальных дзяржащнвх утварэнняу усходних славян на тэрыт. Беларуси: киещская русь, полацкае, туращскае кн-ва. Барацьба з крыжацай агрэсияй. Утварэнне Кіеўскай Русі

Яна склалася на тэ-рыторыі, якая прылягала да воднай магістралі шляху "з вараг у грэкі" – ад Балтыйскага мора да Чорнага. Кіеўская Русь узнікла ў выніку аб'яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў (палітычны саюз плямёнаў палян, севяран і вяцічаў з цэнтрам у Кіеве) і (, славе-не, мера, крывічы з цэнтрам у Ноўгарадзе),

Важнай крыніцай, аб рассяленні ўсходніх славян з'яўляецца летапісны звод "Аповесць мінулых гадоў". Летапіс складзены манахам Нестарам у пачатку XII ст., утварэнне ўсходнеславянскай дзяржавы звязана з варагамі (так называлі скандынаваў, акія ў ІХ-XI стст. ажыц-цяўлялі паходы амаль па ўсёй Еўропе). Далей летапісец Нестар сцвярджаў, што варожыя плямёны ільменскіх славян, крывічаў і чудзь запрасілі вараж-скага (князя) для навядзення парадку. Князь Рурык (? — 879) прыйшоў са сваёй дружынай і паклаў пачатак вялікакняжацкай дынастыі Рурыкавічаў.

Першапачат- кова паняцце "русь" азначала толькі дружыну князя, яго "рыцарства" і адміністрацыю, а "Руская зямля", "Русь" – падуладную ім тэрыторыю, дзяржаву.

У культурным сэнсе Кіеўская Русь уключала ў сябе вялікі комплекс лакальных культур.

Кіеўская дзяржава ўяўляла сабой своеасаблівую федэрацыю напа-лову незалежных княстваў, якія падпарадкоўваліся вялікаму князю кіеўскаму.. Кіеўскія князі імкнуліся замацавадь сваю ўладу і па магчымасці ліквідаваць мясцовыя княжанні,Аб'яднальнікам жа ўсіх усходнеславянскіх зямель у складзе Кіеўскай Русі стаў наўгародскі князь Уладзімір (960-1015). Ён ліквідаваў мясцо-выя княжанні і насадзіў у палітычных цэнтрах Русі сваіх сыноў. ІІры Ула-зіміру было таксама распачата ўмацаванне паўднёвых рубяжоў Русі для абароны ад качэўнікаў. Дзяржаўнае адзінства ў той час забяспечвалася за кошт рэлігійнай і адміністрацыйнай рэформы. У 988 г. князь Уладзімір прыняў хрышчэнне па грэчаскаму ўзору.

Утварэнне першых беларускіх княстваў і іх палітычны лад. полацк.

На мяжы VIII — IX стст. вакол Полацка пачало фарміравацца аб'яд-нанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэры-тарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звесткі аб Полацку адносяцца да 862 г.

У першай палове IX ст. назіраўся працэс усталявання Полацкай зямлі афармленне яе дзяржаўнасці. Сва-ім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана водным гандлёвым шляхам, якія звязвалі Паўднёвую Русь, Ві-зантыю з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай і Скандынавіяй. Галоўнай жыццёвай артэрыяй Полацкага княства стала Заходняя Дзвіна.

Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб'яднанне ўсходнеславян-скіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне, Так, у 865 г, (паводле некаторых звестак, у 867 г.) кіеўскія князі ажыццявілі ваенны па-ход на палачан і прынеслі ім шмат бяды.

З 882 г. Полацк і землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаходзіліся ў па-стаянных эканамічыых і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам..

Прыкладна ў 70-я гг. X ст. у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Ён ад-зінаўладна кіраваў усёй Полацкай зямлёй, да саюзу з якой імкнуліся і наў-гародскі князь Уладзімір, і кіеўскі князь Яраполк. У 980 г. Уладзіміру Свя-таславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за кіеўскі трон, удалося захапіць Полацк. Рагвалод быў забіты, яго дачка Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Яна нарадзіла яму сына Ізяслава.

Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці. Першапа-чатковы яе палітычны цэнтр — Тураў. Буйным горадам быў Пінск. Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 980 г. Тураўская зямля ў асноў-ным адпавядае тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Пра грамадска-палітычны ўклад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак вельмі мала. Верагодна, што ў Тураве дзейнічала веча, існавала пасада тысяцкага, які ўзначальваў гарадское апалчэнне. У Тураве быў і пасаднік. Знаходжанне ў горадзе ад-начасова князя і пасадніка, акрамя Ноўгарада Вялікага, — з'ява незвычайная для іншых гарадоў. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма. Такое параўнанне сведчыць пра асаблівасці грамадска-палітычнага ладу ў Тураў-скім княстве. У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля знаходзілася ў цесным палітычным кантакце з Кіевам. Аднак у 50-я гг. XII ст. Тураў вый-шаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.

К пачатку XIII ст. Тураўскае княства страціла сваё ранейшае палітычнае значэнне. Усё болыную вагу набываў Пінск, які станавіўся па сутнасці дру-гой сталіцай княства.

барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў.

У пачатку XIII ст. пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапiлi вусце ракi Дзвiны i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямен i Ноўгарада. Знішчэнне А. Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе.

У пачатку XIII ст. з усхода на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. З усходу на рускія землі рушылі татара-мангольскія полчышчы. У 1223 на р. Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і аб’яднаныя сілы рускіх і полаўцаў. На Калцы Русь пацярпела паражэнне ў сявязі с сваёй раздробленнасці. Але ворагі не разыкнулі ісці на Кіеў і пайшлі на Усход.

Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэннi захопнiкамi Брэста i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi.