- •Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
- •Прадмет вывучэння гісторыі Беларусіі ў кантэксце цывілізацыйнага рэгіянальнага развіцця як складовай часткі ўсходнеславянскай гісторыіі.
- •3. Айчынныя гістарычныя школы
- •4.Крыніцы вывучэння гісторыі беларусіі.
- •5.Матэрыяльная и духоўная культура першабытнага грамадства.
- •7. Пачатак рассялення славян на тэрыторые бел.
- •10. Развіцце Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча.
- •12.Асаблівасці Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у вкл.
- •13. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская ўнія
- •14.Барацьба з Тэутонскім ордэнам. Грундваьская бітва.
- •15. Суперніцтва вкл з маскоўскай дзяржавай ў xuIст. Лівонская вайна.
- •16. Эвалюцыя цэнтральнай улады вкл: ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі
- •18.Асноўныя концэпцыі паходжання беларускага народа.
- •21. Візантыйскай імперыі.
- •22.Духоўная жыццё ўсходніх славян
- •23. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці.
- •24.Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у вкл (1253-1569).
- •25. : Люблінская унія і адукацыя рп.
- •27. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл у 13-16ст.Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста.
- •29.Рамяство і гандлёвыя сувязі падчас ' зн-ння бел. Земляў у складзе Рэчы Паспалітай. Мануфактурная вытворчасць. Ф-не саслоўяў. Юрыдычнае і эканам. Становішча сялян XVIII- пач.Хіх стст.
- •31.Асаблівасці сац.-эк. Развіцця Беларусі і асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля уключэння у склад Расийскай имперыі.
- •32. Крызіс феадальна-прыгонніцккай сістэмы,адмена прыгоннага права на Беларус
- •34. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазные реформы 60-70 гг. 19ст., асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
- •35.Шляхецкія паустанні і іх уплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларуских губернях. Паўстаннее 1830-1831 гг. Паўстанне к.Калиноўскага 1863 г.
- •36.Народніцкі и сац-дэмакратычны рух на Беларусі ў 2 пал.19-пач.20 ст.
- •37.Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламантарызму.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку 20 ст.
- •38.Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў 17-19 ст. Фарміраванне самасвядомасці бел. Народа.
- •39. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на Беларусі ў 16-17 ст. Брэсцкая царкоуна - рэлігійная ўнія. Рэфармацыя і контрэфармацыя, фарміраванне ўніяцкай царквы.
- •40. Канфесійная сітуацыя на бел.Землях у 19-пач. 20 ст. Ліквідацыя царкоўнай уніі і яе наступствы.
- •52.Генезіс беларускай савецкай дзяржаўнасці (1917-1921 гг.). Роля і месці бсср у складзе ссср.
- •55.Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 50-х -60-я гг. XX ст.
- •56.Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 70-я - першай палове 80-х гг. XX ст.
- •57.Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы.
- •58. Асаблівасці ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі ў бсср.
- •59.Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі.
- •61. Нарастанне экалагічных праблем. Чарнобыльская тэхнагенная аварыя і яе наступствы, прычыны паступовага запавольвання тэмпаў эк.Росту і ўзнікненне цяжкасцей ў сац.Сферы.
- •62.Культурнае і духоўнае жыццё ў бсср.Станаўленне і развіццё
- •63.Асноўныя дасягненні бел-мастацкай культуры і навукі ў 60-80 г 20 ст. Змена ў культ-дух жыцці бел.Народа ў канцы 1980 г.
- •65. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нац.-культ.Становішча зах.Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
29.Рамяство і гандлёвыя сувязі падчас ' зн-ння бел. Земляў у складзе Рэчы Паспалітай. Мануфактурная вытворчасць. Ф-не саслоўяў. Юрыдычнае і эканам. Становішча сялян XVIII- пач.Хіх стст.
У прамой i непасрэднай залежнасцi ад сельскай гаспадаркi знаходзiлiся гарадскiя рамёствы i гандаль. Дзякуючы аграрнай рэформе, уздыму сельскагаспадарчай вытворчасці і актывізацыі таварнаграшовых адносін назіраўся рост гарадоў і мястэчак.. Гарады з’яўляліся цэнтрамі вытворчасці рамесных вырабаў і гандлю, выконвалі адміністрацыйную, абарончую, культурную і іншыя функцыі. У кожным з буйнейшых гарадоў – Полацку, Магілёве, Віцебску, Берасці, Пінску пражывала каля 10 тыс. чал. Вылучэнне гараджан у асобнае саслоўе знайшло адбітак у тэрміне «мяшчане», які паходзіць ад беларускай назвы горада. У гэтае саслоўе ўкл. заможныя рамеснікі, купцы і гандляры. Сяр. групу гараджан складалі дробныя гандляры і рамеснікі. Найбольш бедную частку гараджан складалі чаляднікі, вучні майстроў.Найбольш шырокімі правамі валодалі вярхі мяшчан Вільні, Полацка, Берасця, Менска і іншых буйных гарадоў, якія карысталіся магдэбургскім правам і адмысловымі ільготнымі граматамі. Яны былі вызвалены ад уплаты праязных пошлін на ўсёй тэрыторыі ВКЛ.
У друг. палове ХVІІІ ст. у сістэме карпаратыўныя арганізацыі рамеснiкаў выявіліся прыкметы разлажэння. 1- значная іх колькасць (1025%) не выказвала зацікаўленасці ў цэхах і працавала самастойна.2 - у параўнанні з ХVІІІ ст. скарацілася колькасць цэхаў . Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрань, мануфактура ўяўляла сабой прадпрыемства, якое належала купцу. Але ўладальнікі самi не выраблялi прадукцыю, а наймалi для гэтых мэтаў майстроў i рабочых. Падругое, на гэтых прадпрыемствах пачалi выкарыстоўвацца механiчныя прылады працы (станкi). У пачатку ХVІІІ ст. у ліку першых мануфактур узнiк шкляны завод у Налiбоках, Стаўбцоўскага пав.; у канцы 30х гг. ХVIII ст. – буйнейшы ў РП – Урэцкi шкляны завод у Слуцкiм пав., дзе быў наладжаны выпуск крышталёвага посуду i люстраў.
Адначасова ў гарадах і мястэчках, сталi узнiкаць i купецкiя мануфактуры, на якіх працавалi асабіста свабодныя рабочыя. Колькасць купецкiх мануфактур значна саступала вотчынным з прычыны слабай канкурэнтаздольнасцi першых: выкарыстанне наёмнай працы было значна даражэй за працу прыгонных.
У . ХVIII ст. па загаду караля галоўны ўпраўляючы эканомiямi А. Тызенгауз заснаваў больш за 20 мануфактур у Гароднi, фабрыкi залатой i срэбранай нiтак, па выпуску шаўковых вырабаў, панчох, капелюшоў, карэт i iнш. Да канца ХVІІІ ст. пад назвай «фабрыка» або «завод» на Беларусі налічвалася ўжо звыш 250 мануфактур. Пэўнаму ўздыму эканомiкi і гандлю спрыяла ўпарадкаванне дзяржаўнага кіравання. У прыватнасцi, Беларускае купецтва вывозiла на знешнi рынак у асноўным сельскагаспадарчыя тавары, лес, вырабы з драўнiны. Iх спажыўцамi з’яўлялiся ў асноўным жыхары Польшчы, Прусii, Расii. З сярэдзiны ХVIII ст. у РП, у тым ліку на Беларусі, намецiўся пэўны эканамiчны ўздым. Адным з прыкмет таго быў рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. У гэты час тут icнаваў 41 горад i 397 мястэчак
ЗО.Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ў выніку падзёлаў РП. Паўстанне Т. Касцюшкі.
Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імпэрыі садзейнічала кансалідацыі беларускага народа, росту яго самасвядомасці як асобнай этнічнай супольнасці. У выніку фарміраваўся ўстойлівы беларускі характар, лепшымі рысамі якога сталі талерантнасць , працавітасць, павага да суседскіх народаў. Адначасова ішоў працэс узаемаўзбагачэння культур, знаёмства беларусаў з лепшымі ўзорамі рускай і сусветнай культуры.
Другі падзел Рэчы Паспалітай выклікаў абурэнне і пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал – лейтэнантам Анджэем Тадэвушам Банавентурам Касцюшкам . Праз месяц яно ахапіла і заходнюю частку ВКЛ, дзе на чале паўстанцаў стаў Я. Ясінскі. Пры гэтым лозунгі паўстанцаў "Воля, роўнасць і незалежнасць" па духу былі вельмі набліжаны да ідэй Вялікай фрацузскай рэвалюцыі. Пацвярджэннем гэтага служыць і Паланецкі універсал, падпісаны Т. Касцюшкам 7 мая 1794 г., згодна з якім сяляне атрымлівалі асабістую свабоду. У ВКЛ на баку паўстанцаў змагалася каля 25 тыс. чалавек , якім супрацьстаяла рэгулярная армія А. Суворава. Нягледзячы на гэта, у Беларусі баявыя дзеянні працягваліся да кастрычніка 1794 г. Найбольш значная бітва адбылася пад в. Крупчыцы каля Кобрына, дзе вядомы рускі палкаводзец 17 верасня разбіў буйны корпус К. Серакоўскага. У Польшчы паўстанцы таксама цярпелі паражэнні. 10 кастрычніка 1794 г. у час сутычкі пад Маціёвіцамі ў рускі палон трапіў і сам Т. Касцюшка. У пачатку лістапада паўстанцы здалі Варшаву, якой рускі фельдмаршал А, Сувораў пагражаў татальным вынішчэннем. Вынікам падаўлення паўстання стала заключаная ў жніўні 1795 г. дамова паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй аб канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай. У 1795 г. адбыйся 3 апошні падзел РП. Расія атрымала Зах. Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Зах. Буга. Айстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку украінскіх і літоускіх зямель. Такім чынам, ліквідацыя Рэчы Пасналітай стала праявай чарговага перадзелу сфер уплыву ў Еўропе. Крызіс феадальнай дзяржаўнай сістэмы прывёў да ліквідацыі некалі самай магутнай ўсходнееўрапейскай краіны таксама, як і Францыю да буржуазнай рэвалюцыі. Пры гэтым далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі не прынесла якіх небудзь карэнных перамен.
