Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-64.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
04.01.2020
Размер:
206.5 Кб
Скачать

21. Візантыйскай імперыі.

Пасля раздзелу Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю ў канцы IV ст. у склад апошняй увайшлі: Балканскі паўвостраў, Малая Азія, Паўночная Месапатамія, частка Арменіі і грузінскіх зямель, Сірыя, Палесціна, Егіпет, Кірэнаіка, Кіпр, Крыт, Радос і іншыя астравы Усходняга Міжземнамор'я, а таксама ІІаўднёвае ўзбярэжжа Крыма. Візантыйская імперыя атрымала сваю назву ад горада Візантыя, куды ў 330 г. імператар Канстанцін I перанёс сталіцу Рымскай імперыі. Новую сталіцу назвалі ў гонар імператара —Канстанцінопаль. У Візантыі, у адрозненне ад Захаду, існавала цэнтралізаванае дзяржаўнае кіраванне. Важную ролю ва ўмацаванні Візантыйскай імперыі адыграла хрысціянская царква. Вярхоўная ўлада ў Візантыі (заканадаўчая, выканаўчая і судовая) належала імператару. У IV-V стст. склаўся саюз дзяржаўнай улады з хрысціянскай царквой. Дарадчым органам пры імператары быў Сенат. Усё свабоднае насельніцтва падзялялася на саслоўі. Вышэйшым саслоўем было сенатарскае. Адметнай рысай пачатку генезісу феадалізму ў Візантыі было спантаннае развіццё феадальнага ладу ўнутры рабаўладальніцкага грамадства, якое пачало распадацца. У VII ст. у Візантыі было падарвана, а месцамі ліквідавана буйное рабаўладаль ніцкае землеўладанне. На тэрыторыях былых маёнткаў усталёўвалася пана-ванне сялянекай абшчыны, праца калонаў і рабоў пачала выцясняцца працай свабодных сялян-арандатараў. Другая палова IX-X ст. — перыяд стварэння ў Візантыі цэнтралізаванай феадальнай манархіі з моцнай дзяржаўнай уладай. У адрозненне ад заходнееўрапейскіх дзяржаў, васальналенная сістэма тут засталася неразвітай. Да XII ст. у Візантыі завяршылася фарміраванне асноўных інстытутаў феадалізму: сяляне ператварыліся ў феадальна-залежных людзей, паступова распаўсюдзілася пронія —форма ўмоўнага феадальнага землеўладання. З другой паловы IX ст. пачаўся пад'ём візантыйскіх гарадоў. Візантыйскі горад да X ст. набыў рысы, характэрныя для сярэднявечных гарадоў: дробная рамесная вытворчасць, утварэнне гандлёва-рамесных карпарацый, рэгламентацыя іх дзейнасці дзяржавай. У другой налове IX ст. узрос уплыў царквы. Візантыйская царква пачала адстаіваць ідэю раўнапраўя духоўнай і свецкай улады. Скарачэнне сувязяў Канстанцінопаля з Італіяй, з аднаго боку, і рост палітычнай магутнасці Рымскіх Пап на Захадзе - з другога, мелі вынікам раздзяленне адзінай да таго хрысціянскай царквы на заходнюю — каталіцкую і ўсходнюю - праваслаўную. Яны адрозніваліся адна ад адной ужо да таго часу многімі абрадамі, мовай богаслужэння і сістэмай самога кіравання. Разрыў цэркваў адбыўся ў 1054 г, калі паслы - легаты Папы - пакінулі Канстанцінопаль, адлучыўшы грэчаскую царкву ад зносін з Рымскай. Канстанціно-пальскі патрыярх у адказ ка гэта пракляў рымскую царкву разам з яе галавой — Папам. Знешняя палітыка Візантыі ў другой палове IX-XI ст. характарызуецца няспыннымі войнамі з арабамі, славянамі, пазней — з нарманамі. У IX — XI ст. вялікую ролю ў знешняй палітыцы Візантыі сталі адыгрываць узаемаадносіны з Кіеўскай Руссю. У 911 г. Візантыя заключыла з русамі гандлёвы дагавор, які садзейнічаў развіццю гандлёвых сувязяў Русі і Візантыі па вялікаму шляху "з вараг у грэкі". У другой палове X ст. паміж Візантыяй і Руссю наладзіліся дружалюбныя ад-носіны. У 988 г. кіяўлянамі было прынята хрысціянства, а потым і жыхарамі іншых гарадоў і мясцін. Шырокі доступ на Русь больш высокай візантыйскай культуры быў адкрыты. Разам з арганізацыяй царквы сюды пачала пранікаць не толькі грэчаская, але і славянамоўная літаратура. Русь таксама актыўна пераймала вопыт імперыі ў каменным дойлідстве, жывапісе, кніжнай справе, ювелірнай і шкляной вытворчасці. У пачатку XI ст. быў заснаваны рускі манастыр, які стаў важным цэнтрам руска-візантыйскіх культурных сувязяў. Гандлёвыя і культурныя сувязі Русі з Візантыяй і яе ўладаннямі ў Крыму не перапыняліся да канца XI ст. Амаль поўнае спыненне на доўгі тэрмін руска-візантыйскіх сувязяў было абумоўлена спачатку захопам Канстанцінопаля крыжа-камі ў 1204 г., а потым разбурэннем Кіева мангола-татарамі ў 1240 г. Такім чынам, Візантыя аказала вялікі ўплыў на развіццё культуры ўсходнеславянскіх зямель. У цэлым у V — X стст. у Заходняй Еўропе і Візантыі адбывалася ўсталяванне феадальных адносін: зямля канцэнтравалася ў вышэйшых слаёў грамадства. Фарміраваўся слой залежнага сялянства, усталёўваліся васальна - ленныя адносіны, зараджаліся дзяржавы. Паралельна ішоў працэс усталявання аднаго з асноўных інстытутаў Сярэднявечча - заходне хрысціянскай (каталіцкай) царквы ў Заходняй Еўропе ўсходнехрысціянскай (праваслаўнай) у Візантыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]