Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-64.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
206.5 Кб
Скачать

18.Асноўныя концэпцыі паходжання беларускага народа.

Вялікаруская канцэпцыя. Гэтая тэорыя мела статус афіцыйнай у ХІХ ст., а таксама ў савецкі час. Адным з яе асноўных аўтараў з’яўляецца М.В.Каяловіч (1828–1891). Згодна з яго поглядамі, расійскі народ складаецца з трох плямёнаў: вялікаросаў (рускіх), маларосаў (украінцаў) і беларусаў. Такім чынам, у адпаведнасці з гэтай канцэпцыяй, ігнаравалася існаванне самабытнага беларускага этнасу, а тэрыторыя Беларусі прызнавалася часткай вялікарускай тэрыторыі, законнай спадчынай кіеўскіх і маскоўскіх князёў, расійскіх імператараў, што ў пэўнай ступені апраўдвала ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІІІ ст.

Польская канцэпцыя. Карані яе ― у апошняй чвэрці ХVІІІ ст., калі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у Польшчы ўзнік палітычны рух, мэтай якога было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. (да першага падзелу). прыхільнікі гэтай канцэпцыі сцвярджалі, што беларусы з’яўляліся часткай польскага этнасу, паколькі ў мовах гэтых народаў шмат агульных словаў. Разам з тым яны імкнуліся паказаць і палітычную адсталасць беларускага народа, які нібыта запазычыў польскія палітычныя інстытуты і сам стаў часткай Польшчы.

Гэтая тэорыя не атрымала шырокага распаўсюджання з прычыны непрыкрытай тэндэнцыйнасці.

Тэорыя «балцкага субстрату» разглядае этнагенез беларусаў праз прызму асіміляцыі (змешвання) славянскага і балцкага насельніцтва. Яе аўтары В.Сядоў і Г.Штыхаў лічаць, што паколькі славяне знаходзіліся на больш высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, чым балты, то апошнія хутчэй пераймалі славянскія звычаі, спосаб вядзення гаспадаркі і вайны, што ў выніку прывяло да славянізацыі балтаў.

Гэтая канцэпцыя паходжання беларусаў атрымала назву «балцкай» або тэорыі «балцкага субстрата». Сутнасць яе заключаецца ў тым, што ў выніку славянізацыі балцкага насельніцтва і змешвання з ім прышлых носьбітаў славянскай мовы на тэрыторыі Беларусі намецілася аддзяленне часткі ўсходнеславянскай народнасці, што садзейнічала затым станаўленню беларускай мовы і фармаванню беларускага этнасу.

Крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая канцэпцыя. Яе аўтары сцвярджалі, што асновай беларускага этнасу непасрэдна сталі славянскія плямёны крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, якія засялілі беларускія землі ў канцы VІ-VІІ с т. н . э . Славянскія плямёны не ўступалі ў этнічны кантакт з балтамі, а папросту выцеснілі іх з тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, згодна з гэтай тэорыяй, продкамі беларусаў былі «чыстыя» славяне, а балцкі элемент не прысутнічаў у этнагенезе беларусаў.

крывіцкая, паводле якой продкамі беларусаў з’яўляюцца пераважна крывічы; -ўгорская, якая прызнае фінаўгорскі кампанент у фармаванні беларускага этнасу; старажытнаруская, з годна з я кой у І ХХ ст. сфармавалася новая этнічная супольнасць − старажытнаруская народнасць, з якой і ўтварыліся тры роднасныя народы: рускі, беларускі і ўкраінск

19.Галоўныя гіпотэзы паходжання назвы беларусь. У навуцы існуюць розныя версіі паходжання тэрміна "Беларусь".Адны даследнікі злучаюць паходжанне тэрміна з кліматычнымі, геаграфічнымі і этнаграфічнымі асаблівасцямі:-светлая скура, русыя валасы, светлыя вочы; -насілі белую ільняную вопратку;-шмат бярозавых гаяў і лясоў;-у перыяд феадалізму было халадней-багацце снягоў

Іншыя навукоўцы злучаюць паходжанне тэрміна з знешнепалітычнымі фактарамі ("белая"-вольная ад татара-мангол).Гэтай канцэпцыі супярэчыць той факт, што назоў "белая русь" атрымала найбольшае распаўсюджванне на нашай тэрыторыі ў то перыяд ,калі ўсходне-славянскія землі былі ўжо незалежнымі ад мангола-татараў.Сам тэрмін "Белая Русь" з'явіўся ў XII стагоддзі і ставіўся ў то час да Ўладзіміра-Суздальскаму княству.У XV стагоддзі тэрмін "Белая Русь" ужываўся для пазначэння Маскоўскай русі.У канцы XV-сярэдзіне XVI у. у літаратурных крыніцах (у асноўным у летапісах)прасочвалася паданне аб "Белай Русі" як асобнай беларускай, беларуска-украінскай або беларуска-рускай тэрыторыі.Упершыню ў афіцыйным дакуменце-грамаце караля Яна Собесскага ад 1675г. спажыўся тэрмін "Беларусь",

"Беларуская праваслаўная дыяцэзія" для Магілёўскай, Мсціслаўскай і Аршанскай дыяцэзій.Спачатку беларускай звалася толькі Магілёўская праваслаўная дыяцэзія. Паступова гэтым тэрмінам сталі зваць усе землі на якія распаўсюджвалася ўлада Магілёўскага біскупа. Пасля далучэння ў 1772г. поўнача-усходніх земляў Белорусі і Расіі гэты назоў набыла новае адміністрацыйна-геаграфічнае значэнне: ім сталі зваць дзве новыя, якія далучыліся губерні- Полацкую і Магілёўскую, якія ў 1796г. былі об’яднаны ў адну Беларускую губерню з цэнтрам у горадзе Віцебску.Паступова на працягу XIX стагоддзі тэрмін "Белая Русь" распаўсюдзіўся на Менскую, Гарадзенскую і Віленскую губерні.

20. фармірованне этнічная тэрыторыі беларусай у. Этнічная тэрыт. Беларусі ахапіла пераважна ўсход-неславянскія землі, на якіх жылі нашчадкі крывічоў (Віцебшчына, Смаленшчына, Віленшчына, Гарадзеншчына, Невельшчына), дрыгавічоў (цэнтральная Беларусь, Палессе, Берасцейшчына), радзімічаў (Магілёўшчына, Гомельшчына, заходняя Браншчына). Гэтыя блізкія этнічныя аб'яднанні, якія ўвабралі шэраг балцкіх элементаў, але ў якіх пераважалі славянскія рысы, з'яўляюцца нашымі продкамі. Этнічная тэрыторыя кожнага народа вызначаецца ўстойлівасцю на працягу стагоддзяў. Яшчэ ў пачатку XX ст. беларусы насялялі Смаленшчыну, сумежжа Браншчыны, Чарнігаўшчыны, Пскоўшчыны, Латгаліі, Падляшша і Віленскі край. У выніку наступных штучных падзелаў гэтыя землі апынуліся паза палітычнымі межамі Беларусі.

Існаваўшая гістар. перспектыва спалучэння беларусаў у адзіны этнас з украінцамі, з якімі іх аб'дноўвала агульная назва "Русь", агульная мова і вера, блізкая культура, не была рэалізавана. Гэта звязана з далучэннем украінскіх зямель да Польскай дзяржавы і з'яўленнем на іх уласнага палітычнага і культурнага цэнтра - казацтва. Да каталіцкага хрышчэння Літвы зусім рэальным было фарміраванне агульнай беларуска-літоўскай этнічнай супольнасці, але з канца XIV ст. нацыянальна-культурнае развіццё гэтых народаў пайшло рознымі шляхамі.

У XIII - XVI стст. на этнічнай тэрыт. Беларусі фарміруецца новая самастойная мова са сваімі спецыфічнымі фанетычнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі і лексічным складам, якая карэнным чынам адрозніваецца ад старажыт-наўсходнеславянскай, рускай і ўкраінскай моў. У галіне фанетыкі яе асаблівасцямі сталі "дзеканне", "цеканне", "аканне", "яканне", цвёрды гук "р", фрыкатыўнае вымаўленне "г", у сінтаксісе - выкарыстанне слоў "каб', "калі", часціц "ці", "чы" і інш. Пад уплывам новых з'яў у жыцці і запазычанняў узнікла новая лексіка з багатай тэрміналогіяй - назвамі феадальных павіннасцяў, службовых асоб, сельскагаспадарчымі, рамеснымі, гандлёвымі тэрмінамі (чынш, цягла, гвалты, талака, сенажаць, нарогі, борці, збожжа, цыбуля, каваль, чабатар, рымар, шынкар, мыта, перакупні і інш.). Характэрныя рысы старабеларускай мовы замацоўваюцца ў помніках пісьменнасці XV - XVI стст.

Развіццю белар. мовы спрыяла тое, што ў XIV - XVII стст. яна была дзяржаўнай мовай ВКЛ. На ёй працавалі судовыя ўстановы, княжацкая канцылярыя, магістраты, пісаліся законы, летапісы, публіцыстычныя творы і мемуары. Яе ўжыванне ў афіцыйным справаводстве оыло заканадаўча замацавана Статутам 1588 г. Ф.Скарына ўвёў родную мову ў Біблію і гэтым самым паказаў яе раўнапраўе з класічнымі кананічнымі мовамі - лацінскай, грэчаскай, сгаражытнаяўрэйскай. Пранікненню беларускай мовы ў канфесійную літаратуру спрыяла Рэфармацыя. Яе ўнармаванню садзейнічала ўніяцкая царква, якая выкарыстоўвала мову карэннага этнасу нароўні з царкоўнаславянскай і лацінскай.

Дасягауўшы значнага развіцця, беларуская мова з другой паловы XVI ст. паступова пачала здаваць свае пазіцыі пад націскам польскай. У сувязі з перайманнем шляхтай чужой мовы ў сітуацыі двухмоўя наша мова пакрысе выцясняецца з ужытку. Рашэннем Сойма 1696 г. на тэрыторыі Княства сгатус дзяржаўнай быў замацаваны за польскай мовай.

У перыяд фарміравання беларускай народнасці развіліся і замацаваліся уласцівыя для яе этнічнай тэрыторыі спецыфічныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры. Сацыяльна-эканамічныя ўмовы развіцця, кліматычныя асаблівасці, старажытныя традыцыі парадзілі характэрныя для Беларусі тыпы пасяленняў (мястэчкі, фальваркі, засценкі, ваколіцы) і жылля - зрубная хата з двума памяшканнямі (хата і сенцы). Распаўсюджваюцца аднолькавыя тыпы прылад працы (саха, драўляная барана), праяўляюцца асаблівасці ў гаспадарчых занятках. Устанаўліваецца характэрнае толькі для беларускай тэрыторыі народнае адзенне, складваецца своеасаблівая народная кухня.

Такім чынам, на працягу другой паловы XIII - XVI ст. на акрэсленай этнічнай тэрыторыі сфарміраваўся своеасаблівы агульнабеларускі комплекс традыцыйнай культуры і сісгэмы мовы, якія сведчылі пра нараджэнне новага этнасу.

Адным з галоўных вынікаў аб'яднальных этнічных працэсаў і асноўным паказчыкам ступені кансалідаванасці народа выступае этнічная самасвядомасць - усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Яна ўзнікла найперш у асяроддзі прагрэсіўна настроеных слаёў гараджан, шляхты, духавенсгва і праявілася ў любві да роднага края, народа, культуры, у зацікаўленасці іх мінулым, сучасным і будучым, у клопаце аб уратаванні нацыянальных формаў духоўнай культуры перад пагрозай дэнацыяналізацыі. У XVI ст., да 1596 г., этнічная самасвядомасць арыентавалася пераважна на свецкія формы. Надзвычай яскрава патрыятызм выявіўся ў беларускіх летапісах, літаратуры, грамадскай думцы. Думка аб нацыянальнай годнасці, гонары за сваю радзіму, народ, культуру ўпершыню была абгрунтавана ў творах М.Гусоўскага, Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага. Рэфармацыя садзейнічала абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да нацыянальнай мовы. У 70 - 80-я гг. многія яе дзеячы праявілі вялікі нацыянальна-патрыятычны энтузіязм.

Істотныя зрухі ў сацыяльна-палітычнай і культурна-рэлігійнай сітуацыі на Беларусі на рубяжы XVI - XVII стст. нарадзілі іншую форму нацыянальнай самасвядомасці, у якой дамінуючую ролю адыгрываў рэлігійны кампанент. Яе носьбітамі былі С.Зізаній, М.Сматрыцкі, А.Філіповіч і іншыя барацьбіты супраць ваяўнічага каталіцызму і ўніі, апантаныя ідэяй рзлігійнай свабоды для праваслаўных. Уніяцкія дзеячы баранілі таксама нацыянальна-культурныя каштоўнасці беларускага народа (мову, абраднасць, святы), імкнучыся спалучыць іх з заходнееўрапейскімі.

Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу

У этнічнай гісторыі Беларусі перыяд утварэння і развіцця ВКЛ цесна звязаны з фарміраваннем беларускай народнасці. У ліку вызначальных фактараў гэтага працэсу – палітычны, які абумовіў кансаліда-цыю беларускага этнасу ў складзе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ. Негвалтоўнае, дагаворна-дабрахвотнае аб’яднанне ў яго складзе звыш дваццаці ўсходнеславянскіх княстваў прычынілася да складван-ня адной этнічнай тэрыторыі і абумовіла іх актыўнае далейшае ўзаемадзеянне ў агульных інтарэсах. Нягледзячы на захаванне за ўсходнімі землям Падзвіння і Падняпроўся істотнай аўтаноміі, у межах ВКЛ адбылося ўсталяванне моцнай цэнтралізаванай улады вялікага князя з апаратам кіравання, адзіным заканадаўствам і дзяржаўнай мовай, што паклала канец сепаратызму ўдзельнай знаці.

Важнейшым фактарам, якія паспрыяў фарміраванню беларускай народнасці, быў эканамічны. Менавіта ён абумовіў кансалідацыю ўсходнеславянскіх зямель пад час утварэння ВКЛ і ў далейшым такжа станоўча ўздзейнічаў на ўзнiкненне беларускай народнасцi у ХIV-ХVI стст., калі феадальны спосаб вытворчасці дасягнуў свайго росквіту. Змены ў сельскай гаспадарцы (выкарыстанне новай тэхнікі і тэхналогіі земляробства, валочная памера, удасканаленне сістэмы павіннас-цей, развіццё фальваркаў) станоўча адбіліся на ўраджайнасці і таварнасці збожжа, забеспячэнні гарадоў прадуктамі і сыравінай.

Прагрэс у сельскай гаспадарцы абумовіў уздым рамяства і далей-шае развіццё гарадоў. Натуральным працягам гэтых працэсаў стала ўзнікненне мястэчак, якія яшчэ больш умацоўвалі сувязь паміж гора-дам і вёскай як у эканамічным, так і культурным плане.

Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася ў працэсе раз-вiцця феадальных адносiн, калі пачалі складвацца саслоўныя групы насельнiцтва са строга азначаным колам правоў і абавязкаў для кож-най з іх. Вызначальную ролю ў дзяржаве адыгрывалі свецкія і духоў-ныя феадалы. У ВКЛ з ХІІІ ст. асноўная маса свецкіх феадалаў назы-валася баярамі, якія з’яўляліся нашчадкамі Полацкага і Тураўскага княстваў. У ХІV ст. да іх далучылася літоўская, а ў ХV – жамойцкая знаць. З 1413 г. у дзяржаўных актах узнік тэрмін «баяры-шляхта», а з другой чвэрці ХVІ ст. ён стаў выкарыстоўвацца пастаянна. У ХІV–ХV стст. сталі вылучацца князі, знатныя баяры (паны) і інш. На ніжэйшай прыступцы знаходзілася дробная шляхта.

Сацыяльная структура гарадоў і мястэчак была больш разнастайнай (саслоўі мяшчан, расмеснікаў, купцоў; заможныя пласты і гарад-скія нізы), але па нацыянальнай прыкмеце іх жыхарства ўяўляла пера-важна аднародную беларускамоўную супольнасць, цесна звязаную з аграрнай часткай насельніцтва ВКЛ. Нягледзячы на існаваўшыя мiж-саслоўныя (паміж сялянамі і феадаламі) і ўнутрысаслоўныя (паміж шляхтай і святарамі розных веравызнанняў) супярэчнасці, існаваўшая ў ВКЛ сацыяльная структура спрыяла фарміраванню агульных дзяр-жаўных і нацыянальных інтарэсаў грамадства. Але ў працэсе склад-вання беларускай народнасці вызначыліся і пэўныя цяжкасці, звяза-ныя з арыентацыяй кіраўніцтва ВКЛ на палітычны саюз з Польшчай, што прывяло да акаталічвання не толькі літоўскай, але і часткі ўсход-неславянскай (праваслаўнай) знаці. У выніку асноўная (этнаствараль-ная) маса насельніцтва вёсак і гарадоў стала губляць сваю палітычную і духоўную эліту, без удзелу якой працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці хоць і працягваўся, але зрабіўся некіруемым, стыхій-ным і лакалізаваным.

Таму ва ўмовах існавання шматканфесійнай і поліэтнічнай дзяржавы, дзе назіралася прыкметная аўтаномія асобных зямель і гарадоў з магдэбургскім правам, людзі звычайна ідэнтыфіка-валі сябе па традыцыі (русічы, рускія), па месцы пражывання (магі-лёўцы, палачане), па племянной прыналежнасці (літва, літоўцы, жму-дзіны). Найбольш распаўсюджанай з’яўлялася саманазва «літвіны».

Такім чынам, утварэнне моцнай дзяржавы – ВКЛ, аб’яднанне ў яго межах многіх былых княстваў Кіеўскай Русі зямель з пераважаў- шым усходнеславянскім насельніцтвам, развітая эканоміка і гаспадар-чыя сувязі, наяўнасць беларускай мовы (гутарковая і літаратурная) за-канадаўства (прывілеі, Судзебнік, Статут 1529 г.), усведамленне на-цыянальнай ідэнтычнасці, традыцыі і культура – усё гэта сведчыла аб узнікненні ў межах ВКЛ беларускай народнасці.