Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тапаніміка і сумежныя навукі.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
113.15 Кб
Скачать

1 Марціпоніч а. Як у промні расы.— «ЛіМ». 1990. 13 крас.

Шырока выкарыстоўваў у сваіх творах канкрэтны тапанімічны матэрыял Якуб Колас, а гэта разнастайныя ўласныя назвы, тапонімы, мікратапонімы, гідронімы Стаўбцоўшчыны і тых мясцін Беларусі, дзе Якубу Коласу давялося працаваць ці бываць у часы камандзіровак, падарожжаў у часы адпачынку. Васіль Вітка, успамінаючы родныя мясціны Якуба Коласа, адзначаў, што для класіка нашай літаратуры Радзіма паўставала ў вобразах роднага краю. Праз усё жыццё звяртаўся наш вялікі пясняр да сваёй калыскі, песенна-казачнага Нёмана, адкуль струменіла жывая крыніца ўсёй яго творчасці. А назвы такія, як Мікалаеўшчына, Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольня – хіба не жывуць і яны ў нашай свядомасці і ў памяці ўсіх, хто яшчэ са школьнай парты далучаецца да неўміручай спадчыны паэта. А назвы суседніх паселішчаў на яго радзіме: Рубяжэвічы, Свержань, Вялікія Навікі, Вішнявец, Залужжа, Засулле, Заямнае, Налібокі, Рудня Налібоцкая? А і іншыя назвы вёсак, урочышчаў, лясоў, лугоў, рэчак, крыніц хіба не лашчылі слых паэта дый усіх яго землякоў, хто тут нарадзіўся або нават пабываў, увабраўшы ў сябе, у свае пачуцці чарадзейнае хараство гэтых краявідаў і музыку гучання роднага слова?

Любоў да краявідаў роднай Стаўпеччыны, сваіх землякоў Якуб Колас перадаў сваім дзецям. Свайму меншаму сыну Міхасю ён прысвяціў паэму «Міхасёвы прыгоды», дзе шмат малюнкаў роднага яму Панямоння. Ужо ў сталым узросце Міхась – сын класіка нашай літаратуры, стаўшы доктарам фізіка-матэматычных навук, успамінаў, што ўсёю душою прыкіпеў да прыроды, родных мясцін яго бацькі, назаўсёды палюбіў прынёманскія краявіды. Ён неаднойчы прызнаваўся:

«— Ведаю, дзе Акінчыцкая грэбля, Арцюхі, Чортаў камень, Смалярня, Лядзіны, Цёмныя Ляды... Ну і, вядома, славутая Альбуць. Я іх неаднойчы бачыў у сне, мроіў імі, у думках дзесяткі разоў прабягаў па родных сэрцу мясцінах. ІІІто бацьку было міла, тым і сына адарыла... Кожны год я езджу туды, да сваіх вытокаў, каранёў... Бяру з сабой дзяцей і збіраюся і ўнукам паказаць радзіму прадзеда...» (гл.: Белы С. 3 Коласавага роду.– «ЛіМ». 1996. 23 лют.).

Мясціны, апетыя нашым народным песняром, з'яўляюцца нашай нацыяльнай гордасцю, яны святыя для кожнага свядомага беларуса. Пра гэта Мікола Аўрамчык у вершы «Экспромт» пісаў:

А Мікалаеўшчына і Ласток,

Альбуць і Смольня —

Гэта месцы тыя,

Што, як любы купалаўскі кугок —

Для нас багаслаўлёныя,

Святыя.

Нядаўна ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа падрыхтаваны «Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа». У яго ўключаны ўсе класы анамастыкі: 1. антрапонімы – уласныя імёны літаратурных персанажаў (прозвішчы, імёны і імёны па бацьку, мянушкі, празванні, назвы персанажа па назве іншай асобы, па назве населенага пункта і інш.), уласныя імёны рэальных асоб (палітычных дзеячаў, пісьменнікаў, вучоных, сваякоў і знаёмых пісьменніка); 2. неасабовыя ўласныя назвы – назвы кніг, твораў, газет, часопісаў, твораў мастацтва, назвы арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, аб'яднанняў; 3. тапоні-мы – назвы населеных пунктаў, краін і адміністрацыйных адзінак, буйных водных басейнаў; 4. мікратапонімы — назвы дробных геаграфічных аб'ектаў: урочышчаў, дарог, невялікіх азёр і рэчак, балацін, лугоў і г. д., назвы асобных частак населеных пунктаў – вуліц, плошчаў і інш.1