Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тапаніміка і сумежныя навукі.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
113.15 Кб
Скачать

1 Никонов в, а. Две волны в топонимии Полесья.— «Полесье» (лингвистика, археология, топонимика).– м., 1968. С. 197.

Універсальнасць і высокую частотнасць тапонімаў на -іч, -ычы ў межах Беларусі прасачыла В. Лемцюгова. Паводле яе абагульненняў, беларускія тапонімы на -ічы бяруць свой пачатак у глыбокай старажытнасці, калі множналікавая форма абазначала не месца, а родаплемянныя калектывы, калектывы родзічаў, або так званыя патраніміі – найменні па продку бацькаўскай лініі. Рэдка фармант на -ічы мог указваць на прыналежнасць да якой-небудзь мясцовасці, воднага аб'екта (Танежычы, Улічы – паселішчы на рэчках Тонеж, Ула). Толькі адзінкавыя назвы на -ічы замацаваліся за паселішчамі гарадскога тыпу: Баранавічы, Жыткавічы, Калінкавічы, Клімавічы, Касцюковічы, Ляхавічы, Смалявічы. Між іншым, іх частотнасць раней для абазначэння гарадскіх пасяленняў была большая. Па падліках вучоных, напрыклад, у пачатку XVII ст. у межах сучаснай Беларусі было каля 60 паселішчаў, якія мелі статус гарадоў і мястэчак. Большасць беларускіх назваў на -ічы ўтворана ад старажытных дахрысціянскіх імёнаў і імёнаў-мянушак: Ждановічы, Гасцілавічы, Раўбічы, Пухаві'чы, Субоцічы, Сякерычы, Самахвалавічы.

Кананічныя імёны ў аснове тапонімаў – другі этап у станаўленні беларускіх тапонімаў на -ічы. Такіх тапонімаў, па падліках вучоных, у тры разы меней, чым аналагічных найменняў, утвораных ад дахрысціянскіх імёнаў: Адамавічы, Дзям'янавічы, Панкратавічы, Майсеевічы. У гэтую групу тапонімаў трэба адносіць таксама найменні, угвораныя ад спрошчаных або гутарковых формаў беларускіх уласных імёнаў: Панюцічы (імя Панюта – утворана ад Панцеляймон), Грыцэвічы (імя Грыц – утворана ад Грыгорый), Касцяневічы (імя Касцян – утворана ад Канстанцін), Міхнавічы (імя Міхно – утворана ад Міхаіл).

Сукупнасць гэтых даных анамастыкі (аналіз тапонімаў на -ічы, -ычы на агульнаславянскім фоне) у спалучэнні са звесткамі іншых сумежных навук (археалогіі, геаграфіі, антрапалогіі, гісторыі і інш.) дае падставу даследчыкам сцвярджаць, што Палессе і сумежныя з ім тэрыторыі былі часткаю славянскай прарадзімы або раёнам самай ранняй міграцыі славян на поўдзень, усход, пра што больш падрабязна можна даведацца, прачытаўшы артыкулы і манаграфіі, у якіх даследуюцца праблемы этнагенезу славян і роля Палесся ў працэсах этнагенезу.

На беларуска-польска-літоўскім паграніччы тапанімічныя назвы могуць мець два і больш афіцыйных і неафіцыйных варыянтаў, што абумоўлена ўзаемаўплывам розных моўных сістэм, а таксама ў некаторых выпадках сацыяльнымі фактарамі. Так, беларусы карыстаюцца звыклымі назвамі Друскенікі, Свянцяны, Падброддзе, Кавальчукі, Вільня, Эйшышкі, літоўцы ж – Друскенінкай, Швенчоніс, Паброддзе, Кена, Вільнюс, Эйшышкес, палякі ўжываюць назвы Хайнуўка, Бялосток, Дваржышча, беларусы – Гайнаўка, Беласток, Дварышча. Горад Бярэсце за сваю гісторыю (упамінаецца ўпершыню ў 1019 г.) меў аж чатыры афіцыйныя назвы, уваходзячы ў склад розных дзяржаў: дзяцінец старажытнага Бярэсця (упамінаецца ўпершыню ў Іпацьеўскім летапісе і ў «Аповесці мінулых гадоў») размяшчаўся ў сутоку Мухаўца і Заходняга Буга, у складзе Рэчы Паспалітай яго называлі Брэст-Літоўск, а ў буржуазнай Польшчы ў 1921 – 1939 гг.– Брэст-над-Бугам, а пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР на картах і ў дакументах замацавалася назва Брэст, хоць старажылы-берасцейцы і жыхары суседніх раёнаў называюць яго Бэрэсць. Даследчыкі тапанімічных назваў падкрэсліваюць, што польская і літоўская мовы ўплывалі на беларускія назвы населеных пунктаў не толькі айконімаўтваральнымі асновамі, але і фармантамі, месцам націску, і вымаўленнем паасобных гукаў: Бжэгі, Жыбарты, Гаюўка, Дамброва, Гатуўка, Замэчак і г. д. Мясціна, дзе ў 1410 г. адбылася самая значная бітва славянскіх і другіх народаў з крыжакамі, у тагачасных летапісах, хроніках і другіх дакументах называлася Грунфельдам (літаральна па-беларуску Зялёным Полем.– В. III.). Цяпер гэта месца завуць Грунвальдам. У некаторых беларускіх і польскіх летапісах яно мела назву Дуброўна. Немцы ж называюць поле бітвы Таненбергам – па найменні аднайменнай вёскі, дзе напярэдадні сечы стаяла іх войска. На беларускую мову нямецкая назва Грунвальд у некаторых тэкстах механічна перакладаецца як Зялёны Гай, таму ў асобных нашых гісторыкаў гэта бітва набыла назву Зялёнагайскай, што з пункту гледжання анамастыкі не зусім правільна, бо тапанімічныя назвы не перак-ладаюцца з адной мовы на другую. Мы прычарнаморскі горад Адлер не называем па-руску або па-беларуску Арол, італьянскі Неапаль не перакладаем як Ноўгарад, а вымаўляем і пішам та-панімічную назву так, як яна гучыць і пішацца ў мове арыгінала або як яе назвалі заснавальнікі паселішча (параўн.: у Расіі – Кранштат, Арэнбург, Пецярбург і інш.).

Такі працэс узаемаўплыву моў, культур бярэ свой пачатак з дахрысціянскіх часоў, калі продкі беларусаў, палякаў, літоўцаў жылі яшчэ плямёнамі. На ўзроўні лексікі гэтыя з'явы найбольш выразна праяўляюцца ў тапанімічных назвах. У абагульненым выглядзе гэта прасочана ў гістарычных даследаваннях. Так, М. Ермаловіч адзначае, што навукай выключна дакладна ўстаноўлена, дзе сутыкнуліся рубяжы дрыгавіцкай і польскай (мазавецкай) каланізацый: крайнім мазавецкім горадам была Візна. Можна і цяпер прасачыць лінію ў Бельскім і Беластоцкім паветах, дзе стрэліся дзве славянскія стыхіі: на ўсходнім баку знаходзяцца вёскі Слохі, Агароднікі, Клекатава, Крупец, Рогаўка, Клюкава, Верашэйкі, Журобіца, Горкава, Дубрэйкі. Усюды тут цяпер гавораць па-беларуску. (Размова ідзе пра Беластоцкае ваяводства, што ў Польшчы.– В. Ш.) Тое, што тут пры наяўнасці досыць узмоцненай валынскай каланізацыі ўсё ж запанавала беларуская мова, гаворыць за перавагу тут дрыгавіцкай каланізацыі. Адначасова гэта было і вынікам таго, што тут на заходніх рубяжах, як і ў іншых месцах Беларусі, дрыгавічы ішлі рука ля рукі з крывічамі1.