
- •Тема 1. Беларусь ад даўніны да сучаснасці: магістральны гістарычны агляд (4 год)
- •Старажытная Беларусь Каменны век Палеаліт
- •Мезаліт
- •Бронзавы век
- •Жалезны век
- •Беларусь у раннім Сярэднявеччы. Станаўленне і развіццё феадалізму (VI – першая палова хііі стст.)
- •Рэч Паспалітая
- •Герб Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расейскай імперыі (канец XVIII – пачатак хх ст.)
- •Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасці
- •Мапа бнр, 1918
- •25 Сакавіка 1918 г. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага кангрэсу абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (бнр).
- •Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.)
- •Бсср у міжваенны перыяд (1921 – верасень 1939 гг.)
- •Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (верасень 1939 – 1945 гг.)
- •Бсср у 1945 – пачатку 1990-х гг.
- •Герб бсср
- •Беларусь на сучасным этапе (пач. 1990-х – пач. Ххі ст.)
- •Герб Беларусі, 1991-95
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.)
Заходняя Беларусь адышла да Другой Рэчы Паспалітай паводле Рыжскай мірнай дамовы паміж Другой Рэччу Паспалітай з аднаго боку і Расеяй і Украінаю з другога. Сучасныя Берасцейская, Гарадзенская, часткі Менскай і Віцебскай абласцей знаходзіліся ў складзе Другой Рэчы Паспалітай да 17 верасня 1939 года.
Бсср у міжваенны перыяд (1921 – верасень 1939 гг.)
У канцы 1920-х праводзіўся курс саветызацыі Беларусі, індустрыялізацыя і калектывізацыя ў 1930-я адарвалі ад зямлі сотні тысяч беларусаў, якія перасяліліся ў гарады Беларусі і на ўсход СССР (гл. Беларусізацыя 20-х, Рэпрэсіі 30-х, Галадамор у Беларусі: http://kp.by/daily/24543.3/721375/ ).
Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (верасень 1939 – 1945 гг.)
Другая сусветная вайна (1939—1945) пачалася для Беларусі 1 верасня 1939, калі нямецкія войскі атакавалі Другую Рэч Паспалітую (гл. Польская абарончая вайна 1939), у склад якой уваходзіла Заходняя Беларусь. Беларусы з першага дня вайны бралі ўдзел у змаганні – у шэрагах арміі Другой Рэчы Паспалітай.
17 верасня 1939 г. Другая Рэч Паспалітая была атакаваная войскамі СССР, што цалкам перакрэсліла надзеі на працяг адкрытага вайсковага змагання. Згодна з Пактам Молатава-Рыбентропа Заходняя Беларусь была уключаная у склад СССР і далучаная да БССР (гл. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР).
22 чэрвеня 1941 пачалася вайна паміж Германіяй і СССР. Нямецкія войскі менш як праз тыдзень баёў дайшлі да Менску і ўзялі яго. Шмат у якіх мясцінах нямецкія войскі прымаліся як вызвольнікі (гл. Абарончая аперацыя на Беларусі, 1941).
У выніку вайны і акупацыі Беларусь панесла вялікія страты, амаль усе гарады былі зруйнаваныя, прамысловыя прадпрыемствы разбураныя, загігула 2,225 млн. жыхароў краіны (кожны чацверты; гл. Хатынь).
Бсср у 1945 – пачатку 1990-х гг.
Герб бсср
У 1950 г. колькасць беларусаў у гарадах Беларусі перавысіла ўдзельную вагу іншых этнічных груп (рускіх, палякаў і яўрэяў). Да 1970-х рэспубліка ператварылася ў развіты эканамічны раён СССР. Па меры ўрбанізацыі і росту прамысловасці ўзмацніўся працэс асіміляцыі беларусаў. Дзяржаўная палітыка асветы і адукацыі спрыяла гэтаму працэсу, паколькі тыражы рускамоўных выданняў узрасталі, а ў пераважнай большасці школ руская мова зрабілася асноўнай мовай навучання.
На выбарах 1990 г. камуністычнай партыі атрымала большасць месцаў у Вярхоўным Савеце. Аднак удзел іншых сіл раскалоў парламент на тры блокі: камуністычна-наменклатурны; антыкамуністычны; умераных па поглядах інтэлігентаў і шэраговых членаў кампартыі. Падчас агульнасаюзнага рэферэндуму ў сакавіку 1991 каля 83% жыхароў Беларусі прагаласавалі за захаванне СССР. Становішча змянілася ў выніку спробы дзяржаўнага перавароту ў Маскве ў жніўні 1991. Кіраўніцтва рэспублікі і ЦК Камуністычнай партыі Беларусі не выступілі з асуджэннем перавароту, але пасля яго падаўлення змушаныя былі рэагаваць на перамены і распачаты распад Савецкага Саюза. Лідэр камуністычна-наменклатурнга блоку ў ВС БССР Мікола Дземянцей быў вымушаны сысці ў адстаўку з пасады старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета, яго месца заняў лідэр умераных Станіславаў Шушкевіч (гл. Белавежская дамова ў Віскулях).
Беларусь на сучасным этапе (пач. 1990-х – пач. Ххі ст.)
Герб Беларусі, 1991-95
27 ліпеня 1990 года Беларусь абвесціла сваю незалежнасць: у Вярхоўным Савеце БССР была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. 25 жніўня Дэкларацыі быў нададзены канстытуцыйны статус. Прымаецца закон "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР" і пастанова наконт спынення дзейнасці КПБ.
На пасаду старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь узышоў Станіслаў Шушкевіч. 19 верасня 1991 года краіна атрымала новую назву — Рэспубліка Беларусь. Былі зацверджаныя новыя дзяржаўныя сімвалы - герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг.
10 ліпеня 1994 года першым Прэзідэнтам краіны быў абраны Аляксандр Лукашэнка. Ён захаваў за сабой пасаду Прэзідэнта па выніках выбараў у 2001, 2006 і 2010 гг. (гл. Дыктатура А. Р. Лукашэнкі; Рэпрэсіі на апазіцыю; Уціск нацыянальнай культуры…).
На ганебным рэферэндуме 14 траўня 1995 г. беларусы “прагаласавалi” за другую дзяржаўную мову — русскую, а таксама – за змену дзяржаўнай сімволікі на карысць тае, што была за савецкім часам...
24 лістапада 1996 года з ініцыятывы Прэзідэнта і Вярхоўнага Савета прашоў рэферэндум. Ягоным вынікам сталася прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт выступае кіраўніком дзяржавы і гарантам Канстытуцыі. Яму нададзенае права заканадаўчай ініцыятывы. Згодна з новай рэдакцыяй Канстытуцыі створаны двухпалатны парламент – Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў – 110 дэпутатаў – і Савета Рэспублікі. Выканаўчая ўлада належыць Савету Міністраў.
19 - 20 кастрычніка 1996 года у Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход, які зацвердзіў "Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 - 2000 гады". Галоўная мэта, што вызначаецца ў гэтым дакуменце, - пераадоленне крызісных з'яваў у эканоміцы… На падставе зменаў Канстытуцыі краіны Вярхоўны Савет быў рэарганізаваны, з ягоных дэпутатаў была створана Палата прадстаўнікоў першага склікання. Частка дэпутатаў адмовілася працаваць у Палаце.
2 красавіка 1997 года быў створаны Саюз Беларусі і Расеі. Працэс будаўніцтва саюзнай дзяржавы ідзе вельмі марудна, што звязана з эканамічнымі і палітычнымі супярэчнасцямі паміж краінамі.