
- •Тема 1. Беларусь ад даўніны да сучаснасці: магістральны гістарычны агляд (4 год)
- •Старажытная Беларусь Каменны век Палеаліт
- •Мезаліт
- •Бронзавы век
- •Жалезны век
- •Беларусь у раннім Сярэднявеччы. Станаўленне і развіццё феадалізму (VI – першая палова хііі стст.)
- •Рэч Паспалітая
- •Герб Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расейскай імперыі (канец XVIII – пачатак хх ст.)
- •Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасці
- •Мапа бнр, 1918
- •25 Сакавіка 1918 г. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага кангрэсу абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (бнр).
- •Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.)
- •Бсср у міжваенны перыяд (1921 – верасень 1939 гг.)
- •Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (верасень 1939 – 1945 гг.)
- •Бсср у 1945 – пачатку 1990-х гг.
- •Герб бсср
- •Беларусь на сучасным этапе (пач. 1990-х – пач. Ххі ст.)
- •Герб Беларусі, 1991-95
Беларусь у складзе Расейскай імперыі (канец XVIII – пачатак хх ст.)
Па выніках падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснай Беларусі увайшла ў склад Расейскай імперыі. У 1772 была створана Беларуская губерня, на базе якой ў 1802 было створанае Беларускае генерал-губернатарства з Віцебскай і Магілёўскай губерній, якое праіснавала да 1856. У тым жа 1802 з Літоўскай і Менскай губерній было створанае Літоўскае генерал-губернатарства, якое праіснавала да 1812 (гл. План М. К. Агінскага 1811 г.; Часовы Урад ВКЛ пра Напалеоне Банапарце). Насельніцтва Беларусі на пачатак ХІХ ст. складала прыкладна 3,3 млн. чалавек.
Уключэнне Беларусі ў моцны расейскі рынак спрыяла ажыўленню вытворчасці, развіццю прамысловасці і гандлю, сельскай гаспадаркі. Разам з тым у XIX ст. пачаўся перыяд гвалтоўнай русіфікацыі, ушчамлення ў правах насельніцтва каталіцкага і вуніяцкага веравызнання (гл. Паўстанне 1794 г., Тадэвуш Касцюшка; Паўстанне 1830-1831 гг.; Паўстанне 1863-1864 гг., Кастусь Каліноўскі).
Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасці
Мапа бнр, 1918
На момант Лютаўскай рэвалюцыі тэрыторыя сучаснай Беларусі была падзеленая лініяй расейска-германскага фронту на ўсходнюю (да 75% сучаснай тэрыторыі) і заходнюю часткі.
На ўсходняй частцы тэрыторыі пасля Лютаўскай рэвалюцыі і выракання Мікалая II дзейнасць старога дзяржаўнага апарату была паралізаваная, як паўсюль у Расейскай імперыі. Пачалася палітызацыя, стыхійная дэмакратызацыя і анархізацыя жыцця.
Незалежніцкія настроі ў беларускім руху 1917 — пач. 1918 гг. былі ў значнай ступені выкліканыя палітыкай Часовага ураду Расеі, які не хацеў лічыцца з патрабаваннямі беларускіх арганізацый пра наданне Беларусі статуса аўтаноміі ў складзе Расейскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, а таксама палітыкай Савета Народных Камісараў Расеі, які вёў перамовы з Германіяй наконт лёсу Беларусі без удзелу ў іх прадстаўнікоў беларускага народу. Незалежніцкія тэндэнцыі ўзмацніліся пасля разгону Усебеларускага з'езду і пасля таго, як 3-і Усерасейскі з'езд Саветаў (студзень 1918) ухваліў гэты разгон.
25 Сакавіка 1918 г. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага кангрэсу абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (бнр).
Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі, абвяшчэнне БНР і дзейнасць яе кіраўнічых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць. Пасля ліквідацыі войскамі Чырвонай Арміі БНР у снежні 1918 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра стварэнне беларускай савецкай рэспублікі. 30-31 снежня 6-я Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б) (гл. Першы з'езд КП(б)Б), якая адбылася ў Смаленску, прыняла рэзалюцыю пра абвяшчэнне самастойнай Савецай Рэспублікі Беларусі. У склад гэтага ўтварэння ўвайшлі Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Менская губерні, заходнія паветы Смаленскай, беларускія паветы Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. Сфарміраваны Часовы працоўна-сялянскі савецкі ўрад Беларусі (старшыня З. Жылуновіч), маніфестам якога 1 студзеня 1919 г. Беларусь абвешчаная Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай, а Рада і ўрад БНР аб'яўлены па-за законам. Такім чынам, партыйная канферэнцыя ўзяла на сябе функцыі ўстаноўчага сходу і парламента Беларусі.
Існаванню беларускай дзяржаўнасці працівіліся прыхільнікі ідэі унітарнай камуністычнай дзяржавы, як у Маскве, гэтак і на месцах.
На Першым Усебеларускім з'ездзе Саветаў, які адбыўся ў Менску 2-3 лютага 1919, была прынятая Канстытуцыя ССРБ, выбраны Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР, з'езд пацвердзіў адрыў ад ССРБ тэрыторый Смаленскай, Магілёўкай і Віцебскай губерняў, якія перайшлі ў склад РСФСР. Старшыня ВЦВК Я. Свярдлоў, што прыбыў на з'езд, патрабаваў аб'яднання Беларусі з савецкім урадам Паўднёвай Літвы, каб "засцерагчы гэтыя рэспублікі ад ад небяспекі праяўлення ў іх нацыяналістычных імкненняў". Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў і гэта патрабаванне.
27 лютага 1919 на аб'яднаным пасяджэнні ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК БССР у Вільні было аформлена стварэнне Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялітычнай Рэспублікі (Літбел) у складзе Менскай і Віцебскай губерняў. Фактычна ССРБ — БССР перастала існаваць.
Услед за наступам Польшчы ў 1919 і польска-савецкай вайной у 1920 Беларусь была ізноў падзеленая паводле Рыжскай мірнай дамовы (18.3.1921). Каля 100 тыс. км² тэрыторыі Беларусі адышло да Польшчы, на астатняй тэрыторыі (107 тыс. км²), дзе пражывалі каля 5 млн. беларусаў, была абвешчаная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР), якая ў 1922 увайшла ў СССР.