Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lektsyya_3_Gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
454.14 Кб
Скачать

Рэч Паспалітая

Герб Рэчы Паспалітай

У 1569 годзе Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб'ядналіся на федэратыўнай аснове ў новую дзяржаву — Рэч Паспалітую Абодвух Народаў. Новая дзяржава, створаная ў выніку падпісання Люблінскай вуніі, была федэратыўным аб'яднаннем. У ім суіснавалі колішнія землі Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства. Кардынальныя змены адбыліся пасля прыняцця Берасцейскай царкоўнай уніі (1596). Паводле яе каталіцкая і праваслаўная цэрквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай аб'ядноўваліся ў вуніяцкую (ад вуніі Берасцейскага царкоўнага сабора). Новая царква была падпарадкаваная Папу рымскаму.

У XVII ст. адбылося інтэнсіўнае распаўсюджанне каталіцкай і вуніяцкай цэркваў па усёй тэрыторыі Беларусі, якія (асабліва вуніяцкая) у хуткім часе сталі дамінаваць (пераважна для вясковага насельніцтва). Суіснаванне трох канфесій (каталіцызму, вуніяцтва і праваслаўя) вызначалася не толькі канфрантацыяй або адкрытай варожасцю, але і пэўнымі рысамі спаборніцтва, імкненнем пашырыць уплыў кожнай з цэркваў на як мага большае кола жыхароў. На культурнае жыццё Беларусі ў XVII ст. значнае ўздзеянне аказала Контррэфармацыя, носьбітам якой стаўся ордэн езуітаў. Дзейнасць ордэна была неадназначнай, але ў асноўным яна спрыяла бурнаму ўздыму ў той час асветніцтва, адукацыі, літаратуры, тэатра, музыкі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва. Менавіта ў асяроддзі езуітаў разгарнулася творчасць выдатных майстроў, палемістаў, пісьменнікаў, прапаведнікаў. Рух Контррэфармацыі спрыяў уваходжанню і засваенню беларускім мастацтвам і архітэктурай стылю барока.

XVII ст. на землях Беларусі было часам няспынных ваенных дзеянняў. Асабліва значнымі былі войны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у 1609—1634 і 1654—1667 за землі на паўночным усходзе і поўдні Беларусі, за тэрыторыі Украіны. Толькі перамір'е, заключанае ў Андрусаве (1667), спыніла гэтае супрацьстаянне. Але ўжо ў канцы XVII ст. узрасла напружанасць паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Гэта вылілася ў Паўночную вайну 1700—1721. Рэч Паспалітая выступала ў саюзе з Расіяй, але ваенныя дзеянні адбываліся галоўным чынам на тэрыторыі Беларусі. Складаныя знешнія абставіны, няспынныя аблогі гарадоў, пажары рабілі невыносным становішча насельніцтва Беларусі, якое выступала са зброяй супраць улад ці ратавалася уцёкамі за межы дзяржавы.

Беларусь, знясіленая Паўночнай вайной, з бязлюднымі і разбуранымі гарадамі, спаленымі вёскамі ўяўляла жахлівае відовішча. Невыпадкова, на працягу XVIII ст. тут адбыліся моцныя сялянскія выступленні. Разам з анархічнай палітыкай магнатаў, вольнасцю шляхты гэта стварала ўмовы для правядзення буржуазна-дэмакратычных рэформ. У 1764 на каралеўскі прастол уступіў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (Аўгуст IV). Яго спробы па ўдасканаленні сістэмы кіравання дзяржавай не мелі поспеху. Шляхта па-ранейшаму не жадала бачыць той бездані, перад якой апынулася краіна. Паказальным у гэтым плане з'яўляецца ўтварэнне так званай Барскай канфедэрацыі. Штуршком для яе сталі пастанова сейма 1768 наконт свабоды веравызнання, раўнапраўя рэлігій у Рэчы Паспалітай, забарона смяротнай кары прыгонных, якая выклікала аб'яднанне рэакцыйных магнатаў і шляхты, узброенае паўстанне. Расейскі стаўленік Аўгуст IV звярнуўся па дапамогу да Расеі, што і было зроблена. Мяцеж быў уціснуты, але гэта наблізіла крах краіны. У 1772 адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй, затым — яшчэ два (у 1793 і 1795). У выніку Рэч Паспалітая перастала існаваць як дзяржава. Землі Беларусі далучыліся да Расійскай імперыі (1795).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]