Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lektsyya_3_Gistoryya_Belarusi.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
454.14 Кб
Скачать

11

Тема 1. Беларусь ад даўніны да сучаснасці: магістральны гістарычны агляд (4 год)

Лекція 1. Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі: Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам (гл. Ігнатоўскі, с. 37 – 46). Перадумовы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага: эвалюцыя ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Крэўская вунія. Барацьба з Тэўтонскім орденам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Этнічны падмурак ВКЛ. Літоўская метрыка. Эвалюцыя формаў дзяржаўнага ладу на беларускіх землях па Люблінскай вуніі і ўтварэнні Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Берасцейская царкоўна-рэлігійная вунія. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Аграрная рэформа 1557 г. Магдэбургскае права. Мануфактурная вытворчасць. Фармаванне саслоўяў.

Лекція 2. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі. Шляхецкія супрацівы і іх уплыў на палітыку самадзяржаўя: паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, паўстанне 1830-1831 гг., паўстанне Кастуся Каліноўскага. Беларусь у вайне 1812 г. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі (буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ ст.., ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух, пачатак парламентарызму). Геапалітычнае становішча Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Беларускі нацыянальны рух пачатку ХХ ст. і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе. Шляхі фармавання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах: Беларуская Народная Рэспубліка і ўсталяванне савецкай улады. Барацьба з германскімі і польскімі інтэрвентамі. Палітыка «беларусізацыі». Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. ХХ ст.. Беларусь у Другой сусветнай вайне: вытокі патрыятызму і дзейнасць калабарацыяністаў. Месца Беларусі на міжнароднай арэне: удзел у заснаванні і дзейнасці ААН. Індустрыялізацыя. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 1980-х гг. Белавежскае пагадненне: суверэнная Беларусь. Месца і роля беларускіх земляў у геапалітычных працэсах ва Усходняй Еўропе.

* * *

Старажытная Беларусь Каменны век Палеаліт

Засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося каля 100—35 тыс. гадоў таму. Лічыцца, што першымі насельнікамі на тэрыторыі Беларусі былі неандэртальцы, якія апынуліся тут у час кароткіх пацяпленняў у перыяд так званага Рыскага абледзянення, ці яшчэ перад ім. На тэрыторыі Беларусі пакуль што не было знойдзена аніводнага шкілету гэтага перыяду, рэшткі дзейнасці былі знойдзены на стаянках Юравічы і Бердыж, якія датуюцца прыкладна 26—23 тыс. гадоў таму. Нарэшце, гэтыя даты дазваляюць у любым выпадку аднесці з'яўленне першага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі да верхняга палеаліта, якое магло жыць тут толькі пасля адступлення ці зыходу ледавіка. Колькасць насельніцтва ў верхнім палеаліце не перавышала некалькіх сотняў. Каля 16 тыс. гадоў таму адбылося новае моцнае пахаладанне, і гэтая мясціны былі зноў пакінутыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]