Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Profetika_Dokumenty.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
761.34 Кб
Скачать

Паездкi

Усе паездкi i звязаныя з iмi выдаткi аплачваюцца супрацоўнiкамi нашых службаў заўжды самастойна.

Публiчныя выступленнi

Як правiла, мы вiтаем выступленнi нашых супрацоўнiкаў на тэлебачаннi, па радыё, перад аўдыторыяй i да т.п., калi яны адбываюцца бясплатна. Калi вам прадугледжаная аплата, якая перавышае вашыя выдаткi на выступленне, гэтае пытанне павiнна быць абмеркаванае з адпаведным рэдактарам. Калi супрацоўнiк атрымлiвае ганарар за прамову, звязаную з яго прафесiйнай дзейнасцю, яму строга рэкамендуецца перадаць атрыманы ганарар на дабрачынныя мэты.

Удзел у пэўных праграмах i выступленне перад пэўнаю публiкай можа ставiць рэдакцыю ў няёмкае становiшча цi нават кампраметаваць яе. Калi вы прадстаўляеце на нейкiм мерапрыемстве рэдакцыю “Ю-Эс-Эй Тудэй” цi Службу навiнаў Гэнета цi калi публiка можа палiчыць, што вы iх прадстаўляеце, вы павiнны праяўляць належную абачлiвасць, каб нi ў каго не магло скласцiся няправiльнае ўражанне, быццам нашая ўстанова звязаная з пэўнымi асобамi, сацыяльнымi групамi цi палiтычнымi сiламi. У падобных сiтуацыях таксама варта пракансультавацца з адпаведным рэдактарам.

Палiтычная дзейнасць

Удзел у любой палiтычнай дзейнасцi, апроч галасавання, павiнен быць добра ўзважаны, каб не выклiкаць сумневу ў нашай здольнасцi асвятляць навiны бесстаронне i непрадузята. Паколькi абмеркаванне палiтычных пытанняў памiж супрацоўнiкам i працадаўцам не забараняецца мясцовымi законамi, як, напрыклад, у Калiфорнii, пажадана, каб супрацоўнiкi рэдакцыяў абмяркоўвалi спрэчныя палiтычныя праблемы са сваiмi кiраўнiкамi.

Iншая неслужбовая дзейнасць

Любая дзейнасць, незалежна ад таго, аплачваецца яна цi не, якая можа паставiць пад пытанне вашую аб’ектыўнасць, прафесiйнасць цi прыналежнасць да рэдакцыi “Ю-Эс-Эй Тудэй” цi Службы навiнаў Гэнета, павiнна быць прадметам абмеркавання з вашым начальствам. Асаблiвая ўвага павiнна надавацца выпадкам i сiтуацыям, калi матывацыя тых, хто прапануе вам нейкую дзейнасць, абапiраецца ў большай ступенi на вашую прыналежнасць да аддзела навiнаў, чым на вашыя асабiстыя досвед i здольнасцi.

Праца на iншыя выданнi таксама павiнна быць прадметам абмеркавання з начальствам.

Фiнансавыя iнтарэсы

Аперацыi з таварамi цi каштоўнымi паперамi кампанiяў, дзейнасць якiх асвятляецца рэпарцёрам або рэдактарам, недапушчальныя, нават калi маюць кароткачасовы характар. Недапушчальна, каб за межы рэдакцыi прасочвалася iнфармацыя, якая магла б паўплываць на кошт пэўных акцыяў, iншых папераў або кантрактаў. Мы не павiнны нiкому даваць нi найменшай магчымасцi западозрыць, быццам неаб’ектыўная падача намi матэрыялаў цi перадузятасць планаў нейкiм чынам можа паўплываць на тое, што будзе лепш або горш купляцца цi прадавацца на рынку.

Звязаныя з гэтым нават самыя нязначныя з выгляду пытаннi адносна таго, якiя дзеяннi могуць лiчыцца прымальнымi, а якiя не, павiнны зноў такi абмяркоўвацца з начальствам.

Агульнае правiла

Усе спецыфiчныя пытаннi, якiя могуць у вас узнiкаць, павiнны быць прадметам вашага сур’ёзнага абдумвання i абмеркавання, бо вы працуеце на рэдакцыю “Ю-Эс-Эй Тудэй”, Службу навiнаў Гэнета цi на кампанiю Гэнет карпарэйшн.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]