Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Profetika_Dokumenty.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
761.34 Кб
Скачать

Падарункi

Напрошвацца на падарункi недапушчальна. Неспадзяваны падарунак коштам больш за 25 долараў павiнен быць неадкладна вернуты з тлумачэннем, чаму ён не можа быць прыняты. Кветкi цi iншыя рэчы з нядоўгiм тэрмiнам захавання могуць быць прынятыя i пакiнутыя ў сябе, бо выдаткi i клопат па iх вяртаннi цi перадачы ў дабрачынныя арганiзацыi могуць перавысiць iх рэальны кошт. У любым выпадку асобе, якая робiць вам падарунак, павiнна быць растлумачана, у якое становiшча яна вас гэтым ставiць i што любы падарунак да нечага абавязвае.

Рэкламныя вырабы

Вырабы, створаныя дзеля рэкламы кампанii цi яе прадуктаў (майкi, постэры, фiлiжанкi для кавы i г.д.), з’яўляюцца, у цэлым, прымальнымi, калi не могуць, з чыйго-небудзь погляду, быць расцэненыя як сапраўды каштоўныя падарункi.

Калi выдаткi на вяртанне такiх рэчаў будуць перавышаць iх рэальны кошт, яны павiнны быць аддадзеныя ў мясцовую дабрачынную арганiзацыю. За знаходжанне адпаведнай мясцовай арганiзацыi кожны аддзел адказвае самастойна. Адначасова крынiцы iнфармацыi, якая зрабiла падарунак, павiнна быць адасланае тлумачэнне, чаму гэты падарунак не мог быць прыняты i каму быў перададзены.

Кнiгi, аўдыя- i вiдэазапiсы, камп’ютэрныя праграмы i пад. прыроўнiваюцца да вырабаў, створаных у мэтах рэкламы.

Кожны аддзел самастойна адказвае за перадачу iх у дабрачынныя ўстановы, калi толькi не прымаецца рашэнне аб захаваннi iх для службовага выкарыстання ў агульным аддзеле цi ў бiблiятэцы кампанii.

Супрацоўнiкi кампанii не павiнны звяртацца з просьбаю падарыць iм вырабы такога характару, калi толькi яны не маюць намеру выкарыстаць iх у якасцi копiяў пры падрыхтоўцы матэрыялу навiнаў. Але i ў гэтым выпадку раней, чым звярнуцца з просьбай, трэба паспрабаваць набыць гэтыя вырабы звычайным шляхам.

Пры гэтым таксама нельга забывацца пра кошт i прыстойнасць. Калi нехта звяртаецца з просьбай даць яму такiя вырабы перад падрыхтоўкай матэрыялу, пасля выканання задання яны павiнны быць вернутыя або аплачаныя i пакiнутыя для агульнага выкарыстання ў рэдакцыi.

Бiлеты

Як правiла, калi бiлет на месца, якое вам выдзелена, можна купiць публiчна, вы павiнны гэты бiлет аплацiць. З гэтага правiла ў вiдавочных выпадках могуць быць зробленыя выключэннi, iншыя выпадкi павiнны быць абмеркаваныя з кiраўнiцтвам. Так, напрыклад, запрашальны бiлет можа быць прыняты, калi правядзенне нейкага мерапрыемства спецыяльна прадугледжана асвятляць у друку. Запрашальны бiлет можа быць прыняты, калi пры правядзеннi якога-небудзь прадстаўлення, абеду, спартовага спаборнiцтва i да т.п. частка месцаў спецыяльна выдзеленая для прэсы. У кожным выпадку абачлiвасць i абмеркаванне акалiчнасцяў павiнны быць правiлам. Разам з тым, з’яўляецца недапушчальным прыманне цi просьба атрымаць бiлеты для асабiстага выкарыстання.

Абеды

Галоўным крытэрам павiнны быць сцiпласць i практыка, прынятая ў дадзенай галiне бiзнесу цi прамысловасцi цi ў дадзенай мясцовасцi. Вы можаце выступiць у якасцi госця асобы цi прадпрыемства, якiя шукаюць кантакту з нашай рэдакцыяй, але ў той жа час павiнны зрабiць i запрашэнне ў адказ, калi будучы сумесны абед, на вашую думку, будзе выглядаць дарэчна. Такiя рашэннi павiнны засноўвацца толькi на меркаваннях магчымай карысцi для прафесiйнай дзейнасцi, а не на сяброўстве.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]