Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
3к _ИСТ_ДО_УМК_история Рос и Укр.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.03 Mб
Скачать

Ссср у першым пасляваенным дзесяцiгоддзi

Уплыў вайны на савецкае грамадства. Надзеi на перамены. Дэмабiлiзацыя ўзброеных сiл. Палiтыка ў адносiнах да рэпатрыiраваных грамадзян i былых ваеннапалонных.

Тэрытарыяльныя змяненнi СССР. Дэмаграфiчная сiтуацыя ў краiне. Узмацненне таталiтарнага рэжыму. Барацьба за ўладу ў вышэйшым палiтычным эшалоне. «Ленiнградская справа». Рост колькасцi кiруючага апарату i яго бюракратызацыя.

Iдэалогiя, навука, культура. Пастановы ЦК ВКП(б) па пытан­нях лiтаратуры i мастацтва. Нападкi на «фармалiстаў». Барацьба з «касмапалiтызмам». Поспехi ў развiццi фундаментальных навук. Цяжкае становiшча ў бiялогii i гуманiтарных навуках.

Стан народнай гаспадаркi СССР пасля вайны. Перавод эканомiкi на мiрныя рэйкi. Распрацоўка i прыняцце чацвёртага пяцiгадовага плана. Аднаўленне старых i будаўнiцтва новых прадпрыемстваў. Рух наватараў вытворчасцi. Прымусовая праца ў сiстэме ГУЛАГа. Дасягненнi даваеннага ўзроўню прамысловай вытворчасцi.

Цяжкiя гады пасляваеннай вёскi. Калектывiзацыя ў заходнiх абласцях Украiны, Малдавіі, рэспублiках Прыбалтыкi. Засуха 1946 г. Эканамiчнае становiшча калгасаў. Адносiны дзяржавы да калгасаў. «Сталiнскi план пераўтварэння прыроды».

Узровень жыцця народа. Адмена картачнай сiстэмы. Грашо­вая рэформа. Палiтыка знiжэння цэн. Узровень грашовай апла­ты працы рабочых i калгаснiкаў.

ХIХ з’езд ВКП(б). Смерць І. В. Сталiна. Варыянты пасляста­лiнскага развiцця. Крах Л. Берыi. Змяненнi ў палiтычным кiраў­нiц­тве краiны. Пачатак рэабiлiтацыi незаконна рэпрэсiра­ваных грамадзян.

Новыя падыходы да народнагаспадарчых праблем. Праграмы далейшага ўздыму сельскай гаспадаркi. Асваенне цалiнных i абложных зямель: дасягненнi i пралiкi.

Узрастанне аўтарытэту СССР на мiжнароднай арэне i яго роля ў рашэннi мiжнародных пытанняў. Праблема мiрнага рэгулявання з былымi саюзнiкамi Германii. Утварэнне сусветнай сацыялicтычнай сiстэмы. «Халодная вайна». Лiквiдацыя атамнай манаполii ЗША. План Маршала. Утварэнне Паўночна-Атлантычнага саюза.

СССР i Усходняя Еўропа. Савет Эканамiчнай Узаема­дапа­могi. Пазiцыя СССР у сувязi з канфлiктам на Карэйскiм паўвостраве.

Зварот да «адлiгі» ў мiжнародных стасунках. Пашырэнне асобных кантактаў кiраўнiкоў СССР з лiдэрамi замежных краiн. Нармалiзацыя адносiн з Югаславiяй. Стварэнне Арганiзацыi Варшаўскага дагавора. Устанаўленне сяброўскiх адносiн з Iндыяй. Падпiсанне дзяржаўнага дагавора з Аўстрыяй. Жэнеўская сустрэча ў вярхах лiдэраў СССР, ЗША, Вялiкабрытанii i Францыi. Устанаўленне дыпламатычных адносiн з ФРГ.

Савецкае грамадства ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гг.

Пошукi шляхоў аднаўлення савецкага грамадства. ХХ з’езд КПСС. Асуджэнне культу асобы Сталiна. Пастанова ЦК КПСС ад 30 чэрвеня 1956 г. «Аб пераадоленнi культу асобы i яго вы­нi­каў». Супярэчнасцi пачатковай дэсталiнiзацыi. Рэабiлi­тацыя рэпрэсiраваных. Вяртанне дзяржаўнасцi рэпрэсiраваным народам. Чэрвеньскi пленум ЦК КПСС 1957 г.: барацьба за ўладу i ўмацаванне пазiцый М. С. Хрушчова.

Узмацненне эканамiчнага патэнцыялу Савецкага Саюза. Дасягненнi навукова-тэхнiчнага развiцця. Поспехi ў ракета­будаваннi i асваеннi космасу. Стварэнне новых навуковых цэнтраў. Рэформы кiравання народнай гаспадаркай. Рух за ка­му­нiстычныя адносiны да працы. Збоi ў выкананнi шостага пяцiгадовага плана. Сямiгадовы план — спроба радыкальнага паскарэння ў развiццi краiны.

Становiшча ў сельскай гаспадарцы. Рашэнне аб продажы сель­скагаспадарчай тэхнiкi калгасам. «Кукурузная эпапея». «Разанская афера». Нарастанне цяжкасцей у аграрным сек­тары.

Палiтычнае жыццё савецкага грамадства. Новая Праграма КПСС. Тэндэнцыi i супярэчнасцi культурнага жыцця краiны. Пралiкi ў ажыццяўленнi школьнай рэформы 1958 г. Развiццё гiстарычнай навукi. Фармiраванне культу асобы М. С. Хрушчова. Ажыўленне ў мастацкай культуры. Новыя лiтаратурныя часопiсы. Выхад у свет аповесцi А. I. Салжанiцына «Адзiн дзень Iвана Дзянiсавiча». Супярэчнасці культурнай палiтыкi. Ганеннi на Л. Б. Пастэрнака. Узмацненне кантролю партапарата за дзейнасцю мастацкай iнтэлiгенцыi. Рэфарматарская лiхаманка 1962—1964 гг. Нарастанне крызiсу палiтыкi М. С. Хрушчова. Падзеi ў Новачаркаску.

СССР i падзеi ў Венгрыi 1956 г. Абвастрэнне сiтуацыi ў Польшчы. Новыя тэндэнцыi ў сусветным камунiстычным руху. Савецка-кiтайскi канфлiкт. Складанасцi знешнепалiтычных адносiн з Албанiяй i Югаславiяй. СССР i праблема раззбраення. Савецка-амерыканскiя адносiны. Пачатак нармалiзацыi адносiн з Японiяй. Берлiнскае пытанне.

Маскоўскi дагавор аб забароне ядзерных выбухаў у атмасферы, космасе i пад вадой.

Дапамога Савецкага Саюза Кубе. Карыбскi крызiс 1962 г. Пашырэнне эканамiчных i палiтычных сувязей СССР з краiнамi, што сталi на шлях развiцця. Блiзкаўсходнi крызic 1956 г.