Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
3к _ИСТ_ДО_УМК_история Рос и Укр.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.03 Mб
Скачать

Уступленне ссср у Другую сусветную вайну

Ваенныя дзеяннi супраць Польшчы. Далучэнне да СССР Заходняй Украiны i Заходняй Беларусi. Заключэнне дагавораў аб ваенным супрацоўнiцтве з урадамi Латвii, Лiтвы i Эстонii. Анексiя Савецкiм Саюзам дзяржаў Прыбалтыкi, далучэнне Паўночнай Букавiны i Бесарабii. Савецка-фiнская вайна i яе вынiкi. Выключэнне СССР з Лiгi Нацый.

Узаемаадносiны СССР з ЗША, Англiяй, Германiяй i Японiяй. Дагавор аб нейтралiтэце з Японiяй. Падрыхтоўка Германii да вайны з СССР. Палiтычныя мэты i ваенныя планы Германii.

Пачатак Вялiкай Айчыннай вайны

Напад Германii на СССР. Стратэгiчны план германскага камандавання. Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Захоп ворагам стратэгiчнай iнiцыятывы. Абарончыя баi на Украiне i Беларусi. Абарона Брэста, Кiева i Адэсы. Разгортванне патрыятычнага руху за стварэнне народнага апалчэння. Паражэнне савецкiх войскаў пад Кiевам. Баi пад Ленiнградам. Бiтва за Смаленск. Памылкi i пралiкi I. В. Сталiна ў кi­раў­нiцтве ваеннымi дзеяннямi.

Перабудова жыцця дзяржавы. Дырэктыва ад 29 чэрвеня 1941 г. Утварэнне Дзяржаўнага Камiтэта Абароны. Стварэнне Стаўкi Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Перавод эканомiкi на ваенны лад. Стварэнне Савета па эвакуацыi. Эвакуацыя на Ус­ход насельнiцтва i прамысловых прадпрыемстваў. План раз­вiцця прамысловасцi на чацвёрты квартал 1941 г. i на 1942 г. Увя­дзенне ўcеагульнага ваеннага навучання. Збор сродкаў у фонд абароны. Масква ў ваенна-палiтычных планах Германii. Абарончыя баi Чырвонай Армii на падыходах да Масквы. Контр­наступленне савецкiх войскаў пад Масквой. Крушэнне плана «ма­ланкавай вайны». Памылковае рашэнне аб наступленнi са­вецкiх войскаў на ўсiх франтах зiмой 1941—1942 гг.

Зараджэнне партызанскага руху на акупiраванай тэрыторыi CCCР. Стаўленне антыгiтлераўскай каалiцыi. Неапраўданыя рашэннi Дзяржаўнага Камiтэта Абароны аб правядзеннi наступальных аперацый на Украiне, у Крыме i другiх месцах. Любанская аперацыя. Няўдачы савецкiх войскаў у Крыме i пад Харкавам. Пераход нямецкiх войскаў у наступленне на паўднё­ва-заходнiм участку савецка-германскага фронту.

Карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны

Абарончая бiтва за Сталiнград. Падрыхтоўка аперацыi «Уран». Контрнаступленне Чырвонай Армii 19 лiстапада 1942 г. пад Сталiнградам. Аперацыя «Кальцо». Частковы прарыў блакады Ленiнграда. Агульнае наступленне савецкiх войскаў зiмой 1942—1943 гг.

Карэнны пералом у рабоце тылу. Працоўны подзвiг народа. Масавая вытворчасць ваеннай тэхнiкi. Палажэнне ў сельскай гаспадарцы. Становiшча на акупiраваных тэрыторыях Расii i Украiны. План «Ост». Узнiкненне ўласаўскай Рускай вызваленчай армii. Пазiцыя арганiзацыi ўкраiнскiх нацыяналiстаў.

Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкiх захоп­нiкаў на акупiраванай савецкай тэрыторыi. Пашырэнне партызанскага руху. Утварэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху. Партызанскi рэйд на Заходнюю Украiну i ў Карпаты. «Рэйкавая вайна».

Становiшча на савецка-германскiм фронце да лета 1943 г. План аперацыi «Цытадэль». Курская бiтва. Аперацыi «Кутузаў» i «Палкаводзец Румянцаў». Вызваленне Данбаса i Левабярэжнай Украiны. Фарсiраванне Дняпра.

Пачатак распаду фашысцкага блока. Умацаванне анты­гiтлераўскай каалiцыi. Маскоўская канферэнцыя мiнiстраў замежных спраў СССР, ЗША i Англii. Тэгеранская канферэнцыя кiраўнiкоў саюзных дзяржаў.

Разгром агрэсiўнага блока ў 1944—1945 гг.

Ваенна-палiтычная абстаноўка на савецка-германскiм фронце на пачатку 1944 г. Вызваленне Правабярэжнай Украiны i Крыма. Разгром працiўнiка пад Ленiнградам i Ноўгарадам. Выхад савецкiх войскаў на дзяржаўную мяжу.

Лiквiдацыя нацыянальна-дзяржаўных утварэнняў i рэпрэсii суп­раць народаў Паволжа, Паўночнага Каўказа, Крыма. Летняе наступленне Чырвонай Армii на Беларуci i ў заходнiх абласцях Украiны. Выхад з вайны Фiнляндыi. Адкрыццё саюзнiкамi дру­го­га фронту ў Еўропе. Паражэнне нямецкiх войскаў у Прыбалты­цы. Яска-Кiшынёўская аперацыя. Выхад з вайны Румынii. Чыр­­воная Армiя i Варшаўскае паўстанне. Уступленне Чырвонай Армii ў Балгарыю. Бялградская аперацыя. Баi на тэрыторыi Венгрыi i Чэхаславакii. Наступальныя дзеяннi савецкiх войскаў у Поль­шчы i Усходняй Прусii. Вызваленне ўсходняй часткi Аўстрыi.

Крымская канферэнцыя саюзных дзяржаў. Стварэнне Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый. Бiтва за Берлiн. Завяршэнне разгрому Германii. Вызваленне Прагi. Патсдамская канферэнцыя i яе рашэннi.

Ваенна-палiтычнае становiшча на Далёкiм Усходзе на пачатку лета 1945 г. Уступленне Савецкага Саюза ў вайну з Японiяй. Разгром Квантунскай армii. Капiтуляцыя Японii.

Вынiкi работы савецкага тылу. Уклад савецкай навукi ў дасягненне перамогi ў вайне. Дасягненні канструктараў А. С. Якаў­лева, С. А. Лавачкiна, С. У. Iльюшына, А. М. Тупалева, В. Г. Грабiна, В. А. Дзегцярова, Ф. В. Токарава. Савецкая лiтаратура i мастацтва ў гады вайны. Дзяржава і царква ў гады вайны. Вынiкi i ўрокi Другой сусветнай вайны.