Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова 03.01.2013.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.69 Mб
Скачать

Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях

У кнізе Правілы-1959 не было асобнага параграфа “Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях”. Ён з’явіўся толькі ў Правілах-2008.

Правілы-2008

З вялікай літары пішуцца:

словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыя-нальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінска-Маладзечанскай мітраполіі і апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі, Апостальскі Візітар, Кароль Іарданіі, Каралева Аб’яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Імператар Японіі, Папа Рымскі, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, Далай-Лама. У неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, міністр, старшыня пішуцца з малой літары: Выступае прэзідэнт суседняй краіны. На нарадзе прысутнічаў міністр;

словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь і іншых краін (акрамя слова кавалер): Герой Беларусі, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, Георгіеўскі кавалер, кавалер ордэна Ганаровага Легіёна.

Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў

Правілы-1959

Правілы-2008

З вялікай літары пішацца першае слова ў назвах рэвалюцыйных свят і знамянальных дат, напрык-лад: Першае мая, Дзевятае сту-дзеня, Новы год, Міжнародны жаночы дзень, Дзень артылерыі.

Калі пачатковы парадкавы лічэб-нік у такой складанай назве пера-даецца лічбай, тады з вялікай літары пішацца наступнае за ім слова, напрыклад: 1 Мая, 9 Сту-дзеня.

З а ў в а г а. Назвы рэлігійных свят, пастоў, а таксама дзён тыдня, месяцаў і інш. пішуцца з малой літары, напрыклад: каляды, сёмуха, масленіца, вялікі пост, курбан-байрам, чацвер, субота, ліпень, верасень.

З вялікай літары пішуцца:

Аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных, і рэлігійных святаў: Дзень Кансты-туцыі, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), Новы год, Дзень жанчын, Свята працы, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, Нара-джэнне Хрыстова, Дзень памяці, Дзень беларускай навукі, Дзень ведаў, Ушэсце Гасподняе, Уваскрэ-сенне Хрыстова, Вялікая субота, Таццянін дзень, Радаўніца, Вялік-дзень, Каляды, Купалле, Дабра-вешчанне, Наўроз, Рамадан.